Вяршыла
. Прозвішча? Імя? Па бацьку?Мурашка
Вяршыла
. Вы сядайце. У нас такі парадак. Нюра, ты пішаш?Нюра
. Пішу, Віктар Паўлавіч.Вяршыла
. Колькі вам гадоў?Мурашка
Вяршыла
. Сядайце, сядайце!.. Даруйце за фармальнасці. Але мы вядзём сацыялагічнае даследаванне. Хто і на што скардзіцца. І ў каго больш скаргаў — у старых ці ў маладых.Мурашка
. Ага… Я разумею.Вяршыла
. Адукацыя?Мурашка
Вяршыла
. А калі больш дакладна?Мурашка
. Тры курсы політэхнічнага…Вяршыла
. Вы сядайце, сядайце. Што ж вам перашкодзіла, Мікалай Ягоравіч, закончыць поўны курс? Вы ж былі ўжо, калі можна так сказаць, на фінішнай прамой!Мурашка
Вяршыла
. Сядайце. У нагах праўды няма. Ох, жанчыны! Колькі яны падножак нашаму брату даюць!Мурашка
. Ды не… Я захапіўся вынаходніцтвам.Вяршыла
. І што ж вы вынайшлі, Мікалай Ягоравіч?Мурашка
Вяршыла
. Што гэта? Анатацыя?Мурашка.
Не… Даведка аб стане майго здароўя…Вяршыла
. А навошта яна мне? Вы ж, спадзяюся, не ў касманаўты прыйшлі запісвацца? Я не доктар.Мурашка
Вяршыла
. Навошта?Мурашка
. Я абышоў ужо многа інстанцый. І ўсюды патрабавалі даведку аб стане майго здароўя. Хто ў канцы размовы, а хто — у сярэдзіне… Я вас вельмі прашу! Прачытайце!Вяршыла
. Ды не буду я чытаць! Я ж і так бачу, што вы здаровы! Як той Мурамец!Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Не ўстану, пакуль вы не прачытаеце!Вяршыла
. Як вам не сорамна, таварыш Мураўёў! Устаньце! Сядзьце!Мурашка
. Не ўстану, пакуль не прачытаеце!Вяршыла
. О, Божа мой! Давайце вашу паперку!Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Даруйце… Больш не буду.Вяршыла
Мурашка
. Я абышоў усіх… Без вашай рэзалюцыі ніхто не бярэцца ўкараняць.Вяршыла
. Што ж вы такое вынайшлі? Што-небудзь нумарное? Сакрэтнае? Га?Мурашка
. Справа ў тым, Віктар Паўлавіч, што я… прыдумаў дурамер…Вяршыла
. Дура… Што-што?Мурашка
. Дурамер. Апарат такі…Вяршыла
. Апарат? Навошта?Мурашка
. Для вымярэння чалавечай дурноты…Вяршыла
. Так-так… цікава-цікава…Мурашка
. Вельмі… Я патраціў на яго ўсё жыццё… Інстытут пакінуў…Вяршыла
. Не-не, пачакайце!.. Вы сапраўды сур’ёзна? Дзе ж гэты ваш…Мурашка
. Дурамер? Вось тут.Вяршыла
. Такі маленькі?Мурашка
. Ага… На мікрасхемах і паўправадніках.Вяршыла
. І вы заўсёды носіце яго з сабой?Мурашка
. Бачыце, Віктар Паўлавіч… Хтосьці ўжо тры разы пранікаў у маю кватэру і разбіваў апарат ушчэнт. Я аднаўляў яго па чарцяжах. Я зрабіў пяць экземпляраў усёй дакументацыі і хаваю яе ў розных месцах. Адзін — у камеры хавання на вакзале. Тройчы рабілі замах на маё жыццё. Двойчы хацелі ўтапіць, калі я купаўся ў возеры…Вяршыла