Папсуева
Вяршыла
. Ды зрабіце ж вы што-небудзь, Мікалай Ягоравіч!Міралюбаў
. Ну што, Віктар Паўлавіч?Вяршыла
Папсуева
. Каго іменна?Вяршыла
. Усіх. Усё міністэрства.Папсуева
. У што ператварылі?Вяршыла
. Навукова-даследчы інстытут мудраметрыі… Аклады на пяцьдзесят працэнтаў вышэй міністэрскіх.Мурашка
Вяршыла
. Вас, Мікалай Ягоравіч, мы бяром у свой інстытут малодшым навуковым супрацоўнікам. Будзеце разам з намі ўдасканальваць апарат. На яго даводку нам далі дзесяць гадоў.Мурашка
. Што?! Якая даводка? Пра што вы гаворыце, Віктар Паўлавіч! Вы ж пераканаліся, што апарат дасканалы!Вяршыла
. Я вас разумею, Мікалай Ягоравіч!.. Нават, калі хочаце, крыху спачуваю… Але… Вы кажаце, не патрэбна даводка?Мурашка
. Не патрэбна!Вяршыла
. Тады растлумачце мне… Чаму яго раптам ні з таго ні з сяго зашкаліла і замкнула?Мурашка
. Не ведаю… Упершыню такое здарылася.Вяршыла
. Вось бачыце… А трэба! Абавязкова! Каб ніякіх нечаканасцей. У апарат «там» паверылі і далі нам дзесяць гадоў… на яго дапрацоўку.Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Зараз? Нідзе… Звольнілі… Скарацілі…Вяршыла
. Калі гэта здарылася?Мурашка
. Даўно. Шэсць гадоў назад.Вяршыла
. Жонка яшчэ не кінула?Мурашка
. Пакуль не…Вяршыла
. Дзеці ёсць?Мурашка
. Двое…Вяршыла
. Карміць іх трэба?Мурашка
. Пакуль яны мяне кормяць…Вяршыла
. І вы яшчэ супраціўляецеся… Мы ж вам даём пастаянную пасаду малодшага навуковага супрацоўніка… Вы не доктар навук?Мурашка
. Не, што вы!..Вяршыла
. І не кандыдат?Мурашка
. Не…Вяршыла
. Больш высокую пасаду даць не можам. Праз год ці два атрымаеце ступень і будзеце разам з намі даводзіць патрошкі, пакрысе свой мудрамер. Мы яго абавязкова зробім, Мікалай Ягоравіч!Мурашка
Вяршыла
. Так трэба, Мікалай Ягоравіч. Так трэба… Сама жар-птушка села ў вашы рукі, а вы яе трымаць не хочаце! Трымайце сваю жар-птушку мацней! Трымайце! А то…