Загуменная
. Зараз, мае дзеткі, зараз…Вяршыла
Загуменная
. Ну што вы, таварыш міністр! У вас тут так прыгожа, так чыста!.. Ступіць боязна. Тут жа людзі прыбіраюць. Іх паважаць трэба.Вяршыла
. Сядайце, Кацярына Антонаўна, сюды.Загуменная
. «Маці-гераіня»…Вяршыла
. Ух ты! Першы раз бачу зблізку. Колькі ж у вас дзетак?Загуменная
. Ай, не так ужо і шмат. Адзінаццаць…Вяршыла
. Адзінаццаць?! І ўсе жывыя?Загуменная
. Усе, дзякуй Богу. Ёсць сярод іх і ўрачы, і інжынеры, і старшыня калгаса. Нават адзін акадэмік ёсць.Вяршыла
. Вось гэта сямейка!Загуменная
. А як жа без унукаў? Раўнюсенька трыццаць тры. Па трое на кожнага. Вось праўнукаў пакуль малавата. Шасцёра ўсяго…Вяршыла
. Ну, ведаеце, Кацярына Антонаўна!.. Я б вам за такое Героя Савецкага Саюза не пашкадаваў! «Не то, что нынешнее племя!»Загуменная
. Ай, мае вы дзеткі! Цяпер жа людзям часу няма. Яны то тэлевізар глядзяць, то музыку круцяць, то на сходах розных сядзяць. Калі б было меней сходаў, можа б, і дзяцей было больш…Вяршыла
. Не забываюць яны вас?Загуменная
. Хто? Дзеткі? Ну што вы, таварыш міністр! Мае дзеці не такія. Кожнае свята прыязджаюць. І на Май, і на Кастрычнік, і на Новы год. Як панаедуць, то не ведаю, дзе пасадзіць, дзе каго пакласці! Хоць і пяцісценка, а месца не хапае.Вяршыла
. А як з гэтым?.. Матэрыяльна памагаюць?Загуменная
. Ай, і не кажыце, таварыш міністр! Кожны месяц па некалькі пераводаў. Не паспяваю і на пошту бегаць! Я ж яшчэ і пенсію атрымліваю. Хоць і невялікую, але ўсё ж атрымліваю. Ведаеце, колькі ў мяне на кніжцы?Вяршыла
. Ну што вы, Кацярына Антонаўна! Вашы грошы — святыя грошы!.. А сюды вы па якой справе? Як бачу, ніхто вас увагай не абыходзіць, ніхто не крыўдзіць…Загуменная
. Каб жа не крыўдзілі!.. Я ўжо ўсіх абышла, некалькі пар пантофляў стаптала. А праўды так і не знайшла. Вось у адным месцы мне і падказалі, што толькі вы і можаце мне памагчы.Вяршыла
. Вось чортавы бюракраты! Такога чалавека прымушаюць хадзіць па інстанцыях!.. А на каго ці на што вы скардзіцеся? Хто вас пакрыўдзіў?Загуменная
. Я не скарджуся, таварыш міністр… Даруйце, як вас па бацюшку?Вяршыла
. Віктар Паўлавіч…Загуменная
. Не скарджуся, Віктар Паўлавіч. Я прашу. За свае грошы прашу. А з мяне кпяць. Некаторыя нават гэтай самай… псіхічкай называюць.Вяршыла
. Такіх трэба здымаць з работы і… на пятнаццаць сутак! Каб дзесятаму заказалі! А што вы просіце, Кацярына Антонаўна?Загуменная
. Ай, дробязь, Віктар Паўлавіч! Нават няёмка гаварыць.Вяршыла
. Смела гаварыце. Мы вас правільна зразумеем. На тое мы тут і сядзім.Загуменная
. Дамавіну хачу заказаць.Вяршыла
Загуменная
. Дамавінку. У якой на могілкі адвозяць.Вяршыла
. Наколькі я ведаю… Ёсць жа спецыяльныя камбінаты. А ў вашым раёне няма такога?Загуменная
. Камбінат-то ёсць. А мой заказ не прымаюць. Кажуць — не паложана.Вяршыла
Нюра
. Зараз, Віктар Паўлавіч.Вяршыла
. Заява ў вас пры сабе?Загуменная
. Пры сабе, пры сабе, дзеткі.Вяршыла
Загуменная
. Ніхто, дзякуй Богу. Усе жывы і здаровенькі.Вяршыла
Загуменная
. Для сябе, мае дзеткі…Вяршыла
. Для сябе?! Але ж вы яшчэ… Даруйце… Жывая!Загуменная
. А як жа я паспею заказаць, калі памру?