Читаем Мудрамер полностью

Вяршыла. Бабуля! У вас адзінаццаць дзяцей і трыццаць тры ўнукі! Няўжо яны не паклапоцяцца?

Загуменная. Ай, пра што вы кажаце, Віктар Паўлавіч! Вядома, паклапоцяцца. Але навошта ж ім лішні клопат?.. Хадзіла я ў той камбінат… Там заўсёды чарга. Людзі нервуюцца, плачуць, лаюцца… І на тых, хто жыве. І на тых, хто памёр… Ведаеце, колькі я за сваё жыццё ў чэргах настаялася? У-га! Па хлеб, па мыла, па керасін, паркаль, па муку, па масла, па сялёдку… Калі скласці ўсё гэта ў адно месцейка, дваццаць гадоў з майго жыцця выкрасліць трэба. Дальбог, не меней!.. Не хачу, каб мае дзеці праз мяне яшчэ ў чарзе стаялі. Непакоіліся… Перажывалі… Я ж не толькі дамавінку, я і стужкі да вяночкаў хачу заказаць. Ад іх імя… Няхай прыедуць яны на ўсё гатовае і паплачуць трошкі па мне… Яны ж у мяне вельмі харошыя! Занятыя ад ночы і да ночы… То канферэнцыі, то сімпозіумы, то футбол…

Вяршыла. Ну, матуля… Усякае чуць даводзілася. А такое чую ўпершыню. Аналагаў яшчэ не было. І дзе ж вы, прабачце, будзеце трымаць… дамавіну?

Загуменная. У хаце, за шырмачкай. А як адчую, што пара мая прыйшла, пераапрануся ва ўсё чыстае і лягу… І нікому ніякіх клопатаў. Толькі перад гэтым усім тэлеграмы пашлю…

Нечакана вельмі гучна загучала арыя князя Ігара «О дайце, дайце мне свабоду!».

Ой, якая прыгожая музыка ў вас! Проста сэрца ў ёй купаецца! А то цяпер як пачнуць дзьмуць — ва ўсім калгасе шыбы з вокнаў высыпаюцца…

Вяршыла(справіўшыся з хваляваннем). Можа, мяне і асудзяць, але просьбу вашу, Кацярына Антонаўна, я выканаю.

Загуменная(расчулена). Дзякую, сынок! Вось нездарма ж падказалі людзі да цябе ісці… Толькі ты ўжо, калі ласка, напішы, каб прыгажэйшая была. Грошы ў мяне ёсць. Я заплачу… Жыццё ў мяне ой якое было! Не дай бог нікому такога. То хоць паляжу ў прыгожым доміку. Гэты ж ужо апошні будзе…

Вяршыла. Напішу, каб самы прыгожы быў. І бясплатна.

Загуменная(спалохана замахала рукамі). Не! Не! Не трэба бясплатна! Што пра мяне людзі скажуць? Я ж багатая!.. Вось толькі, калі можна… Напішы ты, сынок, каб з дубу зрабілі… Я разумею, чаму ты так глядзіш на мяне. Думаеш, з глузду з’ехала бабка! Нібыта не ўсё роўна ёй, у якой дамавіне будуць яе костачкі тлець?.. Ды не… Мне ўсё адно… А раптам я яшчэ затрымаюся на гэтым свеце? А шашаль возьме ды і паточыць маю дамавінку… Калі яна будзе з простых дошак змайстравана. А дуб яму не па зубах…

Вяршыла(хутка піша і аддае заяву). Вось, Кацярына Антонаўна… Напісаў, каб без усякай чаргі! Самую прыгожую і абавязкова з дубу.

Загуменная. Дзякую, сынок! Праўду кажуць: свет не без добрых людзей. Дзякую! (Нізка кланяецца Вяршылу.) Хоць я ў Бога і не веру, але памалюся за цябе… Сардэчны ты чалавек, хоць і міністр! (Кланяецца Папсуевай і Міралюбаву.) І вам, дзеткі, дзякую! (Ідзе да дзвярэй, нізка кланяючыся. Там яна здымае тапкі, зноў надзявае пантофлі і, яшчэ раз пакланіўшыся, выходзіць.)

Вялікая паўза.

Папсуева. Вар’ятка нейкая! Трэба праверыць, ці не збегла яна з Навінак…

Вяршыла(не вытрымлівае і крычыць). Замаўчыце, Тамара Цімафееўна! Замаўчыце! Яна не вар’ятка! Яна разумнейшая за нас з вамі!..

Папсуева. Калі кожная бабуля захоча яшчэ пры жыцці заказаць сабе дамавіну, у чым будзем хаваць сапраўдных нябожчыкаў?

Міралюбаў(узнімаецца, падыходзіць да Папсуевай і, гледзячы ёй у вочы, пачынае лічыць). Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем…

Вяршыла(спакойна). Ягор Фёдаравіч… Сядзьце на сваё месца. (Падае першай тэлефаністцы кавалачак паперы.) Люда! Закажыце мне вось гэты нумар. Тэрмінова!.. Таварышы… Думаю, усе вы пераканаліся, што апарат працуе бездакорна. Яго трэба неадкладна зацвярджаць і запускаць у серыю. Паколькі думкі падзяліліся, пратакол зараз падпісваць не будзем. Справа не зусім звычайная. Я павінен параіцца…

Першая тэлефаністка. Віктар Паўлавіч! Здыміце пяты. Там абанент, якога вы прасілі…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Саломея
Саломея

«Море житейское» — это в представлении художника окружающая его действительность, в которой собираются, как бесчисленные ручейки и потоки, берущие свое начало в разных социальных слоях общества, — человеческие судьбы.«Саломея» — знаменитый бестселлер, вершина творчества А. Ф. Вельтмана, талантливого и самобытного писателя, современника и друга А. С. Пушкина.В центре повествования судьба красавицы Саломеи, которая, узнав, что родители прочат ей в женихи богатого старика, решает сама найти себе мужа.Однако герой ее романа видит в ней лишь эгоистичную красавицу, разрушающую чужие судьбы ради своей прихоти. Промотав все деньги, полученные от героини, он бросает ее, пускаясь в авантюрные приключения в поисках богатства. Но, несмотря на полную интриг жизнь, герой никак не может забыть покинутую им женщину. Он постоянно думает о ней, преследует ее, напоминает о себе…Любовь наказывает обоих ненавистью друг к другу. Однако любовь же спасает героев, помогает преодолеть все невзгоды, найти себя, обрести покой и счастье.

Александр Фомич Вельтман , Амелия Энн Блэнфорд Эдвардс , Анна Витальевна Малышева , Оскар Уайлд

Детективы / Драматургия / Драматургия / Исторические любовные романы / Проза / Русская классическая проза / Мистика / Романы
Ревизор
Ревизор

Нелегкое это дело — будучи эльфом возглавлять комиссию по правам человека. А если еще и функции генерального ревизора на себя возьмешь — пиши пропало. Обязательно во что-нибудь вляпаешься, тем более с такой родней. С папиной стороны конкретно убить хотят, с маминой стороны то под статью подводят, то табунами невест подгонять начинают. А тут еще в приятели рыболов-любитель с косой набивается. Только одно в такой ситуации может спасти темного императора — бегство. Тем более что повод подходящий есть: миру грозит страшная опасность! Кто еще его может спасти? Конечно, только он — тринадцатый наследник Ирван Первый и его команда!

Алекс Бломквист , Виктор Олегович Баженов , Николай Васильевич Гоголь , Олег Александрович Шелонин

Фантастика / Драматургия / Драматургия / Языкознание, иностранные языки / Проза / Юмористическая фантастика