Крутая
. Нашы даследаванні паказалі, што яны хутка зношваюцца ад сучасных крэслаў. Штаны тыя нічога, вытрымліваюць. А вось трусы, паколькі яны з бавоўны, выходзяць са строю датэрмінова.Вяршыла
. Вы ж ведаеце, што бавоўны не хапае! Рабіце з сінтэтыкі!Крутая
. Спрабавалі. Мужчыны ў адзін голас запратэставалі. Сказалі, што адчуваюць сябе як у панцыры. І іскры ўначы сыплюцца… Вельмі ўжо кволы ваш брат пайшоў. Раней палатняныя насілі і не скардзіліся. А цяпер, бачыце, падавай вам чыстую бавоўну!Вяршыла
Крутая
. Што вы маеце на ўвазе?Вяршыла
Крутая
. Вы ведаеце, колькі ў нас жанчын?Вяршыла
. Ну, не на кожнай жа назе яны іх носяць?Крутая
. Яны іх носяць… Калі б вы іх там насілі, Віктар Паўлавіч, вы б без роздуму падпісалі на дзесяць мільёнаў! Каб з дзесяці адзін выбраць!Вяршыла
. Значыць, бераце не якасцю, а колькасцю? Асуджаная практыка!Крутая
. Ну, а што ж рабіць, Віктар Паўлавіч? Закупіце нам французскае абсталяванне, французскія матэрыялы…Што гэта ў вас? Музычная паўза? Аэробіка?
Вяршыла
. Не… Гэта нашы тэхнікі апаратуру правяраюць.Крутая
. Ну, Віктар Паўлавіч! Не чакала! Шчыра прызнаюся… Думала, што і за тры мільёны давядзецца з вамі ўзагрудкі!.. А вы такі царскі падарунак нам паднеслі!Вяршыла
. Ну, павінен жа я быць рыцарам? Жанчыны — мая слабасць… Ёсць яшчэ пытанні, Ніна Іванаўна?Крутая
. Ёсць. Трэба зацвердзіць некалькі новых мадэляў на летні сезон. Мы хочам выпускаць іх з літарай «Н» і атэставаць на Знак якасці.Вяршыла
. Дзе вашы мадэлі?Крутая
. Тут.Мадэль сорак пяць — дзевяноста. Мастак-мадэльер Марына Стрыжова. Касцюм рэкамендуецца для загарадных прагулак. Звярніце ўвагу… Сучасны модны сілуэт, сучасныя тканіны… Але гэта не проста касцюм, а касцюм-загадка…
Вяршыла
. Загадка?Крутая
. Дапусцім, жанчына не паспявае вярнуцца з загараднай прагулкі або дачы дадому, каб пераапрануцца. А вечарам яна павінна быць у тэатры. Мы прадугледзелі і такі варыянт. Прагулачны касцюм становіцца вячэрнім…Вяршыла
Крутая
Мадэль сорак сем — дванаццаць. Мастак Ігар Прымакоў. Ансамбль для дома, на кожны дзень. Многія лічаць, што дома жанчына можа хадзіць у любым адзенні. Гэта вялікая і трагічная памылка! Жанчына павінна быць прыгожай і прывабнай заўсёды і ўсюды. І ў першую чаргу дома, перад мужам. Трываласць сямейных адносін залежыць ад хатняга адзення жанчыны… Хацелася б, Віктар Паўлавіч, звярнуць вашу ўвагу на такую характэрную дэталь, якая падкрэслівае поўную роўнасць сучаснай жанчыны з мужчынам, яе незалежнасць і самастойнасць. Усё тое, што дала ёй эмансіпацыя. Наш касцюм прадугледжвае элегантны рабочы пояс жанчыны.
Гэты пояс-патранташ трывала замацоўвае на жаночай таліі маленькі тапорык для рубкі мяса і сячэння дроў, нажоўку па дрэве і метале, малаток, пласкагубцы і кусачкі, два напільнікі, брусок і рашпіль, набор ножыкаў і нажніцы… Звычайныя і для бляхі. Праўда, прыгожа? І галоўнае — зручна, у любы момант усё пад рукой. Ніводнага лішняга руху!
Вяршыла
Крутая