Залівака
. Уся! Куд-куд-куды! Куд-куд-куды! А потым горы яек! Манбланы! Гімалаі!..Вяршыла
. Эй вы там, на палубе! Спыніце музыку!Залівака
. Што вы! Не трэба! Гэта ж так сімвалічна!Вяршыла
. Вось што, Іван Пятровіч… Пакуль што я не магу падпісаць вашу просьбу…Залівака
Вяршыла
. Бачыце, якая справа, Іван Пятровіч… У вас тут не хапае адной рэзалюцыі… І таму я не магу падпісаць…Залівака
. Як не хапае? Там пятнаццаць рэзалюцый і ўсе станоўчыя! Рэзалюцыі сямі міністраў! Нават міністра фінансаў! Што вам яшчэ трэба?Вяршыла
. У вас няма рэзалюцыі міністра харчавання. А ваш інстытут будзе падпарадкоўвацца яму. Патрэбна яго віза, Іван Пятровіч…Залівака
. Лічыце, што яна ў вас ужо ёсць! Там у мяне цётка і дваюрадны брат працуюць!.. Адтуль мне адразу сюды?Вяршыла
Залівака
. Вельмі ўдзячны! Вельмі! Не развітваюся. Праз гадзіну буду ў вас!Вяршыла
. Вы ўпэўнены, Мікалай Ягоравіч, што ваш апарат… даў правільную ацэнку?Мурашка
. Больш чым упэўнены.Вяршыла
. А чаму так гучна?Мурашка
. Надта высокі ўзровень біятокаў мозгу.Вяршыла
. Звар’яцець можна. У яго ж пятнаццаць рэзалюцый! Сем міністраў! Дактары навук! Акадэмікі! Заключэнне вучонага савета! І ўсе ж яны думалі! Хоць адным паўшар’ем… І то атрымліваецца многа!Міралюбаў
. А можа, усе яны — яго цёткі і дваюрадныя браты?Вяршыла
. Пакіньце, Ягор Фёдаравіч!.. Я сур’ёзна…Мурашка
. Апарат нават зашкаліла…Вяршыла
Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Ніводнага… На словах усе — за. А паперкі, рэзалюцыі — ніводнай…Папсуева
. Адна пісаная рэзалюцыя важыць больш, чым сто вусных! Трэба было паверыць акадэмікам. Нам сумнявацца ў іх кампетэнцыі…Мурашка
. Апарат працуе нармальна. Галавой ручаюся!Папсуева
. Што мы панясём высокаму начальству, калі яно нас пакліча? Вашу галаву? Ці апарат?Вяршыла
. Што ж рабіць? Нам трэба дакладна ведаць, а не прыблізна!Папсуева
. Трэба прадоўжыць выпрабаванні. Калі апарат зноў зрэагуе алагічна… Выкінуць яго разам з аўтарам!Вяршыла
. Тамара Цімафееўна!Папсуева
. А што? Жылі спакойна, мірна… Пісалі рэзалюцыі. Ніхто ніколі не сумняваўся ў іх правільнасці! А цяпер? Сядзім і ламаем галаву.Вяршыла
. Нюра! Хто там наступны?Нюра
. Дырэктар фабрыкі лёгкага і сярэдняга адзення Крутая Ніна Іванаўна і тры яе асістэнткі.Вяршыла
Мурашка
. Не. Толькі па адной.Вяршыла
Нюра
Крутая
. Добры дзень!Вяршыла
. Добры дзень! Зноў вы, Ніна Іванаўна?Крутая
. Зноў я, Віктар Паўлавіч.Вяршыла
. Сядайце…Крутая
. Крэсла ў вас нейкае дзіўнае. Раней я не бачыла яго ў вас!Вяршыла
. Сучасны дызайн… Мастакі мудрагеляць. З чым на гэты раз, Ніна Іванаўна?Крутая
. Усё з тым жа, Віктар Паўлавіч. Як заўсёды. Зацвердзіць асартымент нашых будучых тавараў.Вяршыла
. Для чаго існуе ваш уласны міністр?Крутая
. Для накачкі. А справу можаце вырашыць толькі вы. За вамі апошняе слова.Вяршыла
. Лёгка жывецца вашаму міністру! Як у Хрыста за пазухай. Пакажыце ваш асартымент…Навошта вам столькі трусоў? На дзесяць гадоў наперад? То вы кажаце, што вам мужчын не хапае, а то вы трусы плануеце аж на тры арміі!