Папсуева
. Ніхто, у тым ліку вы самі, не мае права сумнявацца ў правільнасці рашэння гэтай інстанцыі! Калі вас назначылі — значыць, вы таго варты!..Вяршыла
Папсуева
. Іменна! Таму ніхто з нас не мае права верыць нейкаму сепаратару больш, чым… Ніхто! Інакш мы можам дакаціцца чорт ведае да чаго!..Вяршыла
. Што ж рабіць у такім разе? Апарат мы абавязаны праверыць… Каб даць сваё заключэнне. Мы сваімі вачамі павінны бачыць яго ў рабоце!Папсуева
Вяршыла
. А калі яны не дадуць згоды?Папсуева
. Трэба зрабіць так, каб яны не здагадаліся, што гэта праверка.Вяршыла
Папсуева
. Але ж гэта не афіцыйная праверка! Вынікі яе застануцца паміж намі! Мы ім ходу не дадзім!Вяршыла
. Можа, правядзём гэтую працэдуру ў вашым кабінеце?Папсуева
. Можна і ў маім. Але ж яны запісаліся на прыём да вас. І ведаюць, што вы пачалі прыём.Вяршыла
. Добра… Прымаем такое рашэнне… Мы займаемся сваёй справай, а таварыш Мурашка — сваёй…Мурашка
. Віктар Паўлавіч! Мне трэба, каб кожны абавязкова сеў у крэсла з датчыкамі.Папсуева
. Ну, гэта не праблема. Ягор Фёдаравіч! Адсуньце ад стала мяккія крэслы і пастаўце гэтае…Вяршыла
. Мікалай Ягоравіч… Каб не кідацца ў вочы і не выклікаць падазрэння… Сядзьце крыху далей. Вунь за той столік. Вам будзе зручна?Мурашка
. Безумоўна.Міралюбаў
Вяршыла
. А хто будзе пратакол падпісваць? Мы павінны засведчыць усё, што адбудзецца, калегіяльна!.. Нюра, з каго пачнём?Нюра
. Відаць, з бабулі. Восемдзесят два гады. І прыйшла яна самая першая.Вяршыла
. Восемдзесят два?.. Ёй ужо няма куды спяшацца. Давайце пачнём з вынаходцы. Мне ўжо нехта званіў пра яго. Не памятаю хто. Сказалі, што гэта будучы нобелеўскі лаўрэат. У яго нешта незвычайнае… Мікалай Ягоравіч!.. Вы толькі не адразу… Дайце нам пагаварыць з чалавекам. Вырашыць пытанне. А потым ужо, к канцу, уключайцеся.Мурашка
. Зразумеў.Вяршыла
. Зрабіце ласку, нагадайце рэпертуар. Каму што?Мурашка
. Гома нармаліс… Танец маленькіх лебедзяў.Вяршыла
Мурашка
. Літара «Д». «Кліент»… «Развітанне з радзімай».Вяршыла
Мурашка
. «ПД»…Вяршыла
. Не трэба расшыфроўваць. Запомніў. Туш…Мурашка
. Віктар Паўлавіч… У мяне ж толькі класіка.Вяршыла
. Пашукайце што-небудзь з заходняй класікі.Мурашка
. Падумаю… Левая палавіна шкалы. «Т»…Вяршыла
. Памятаю. Талент. «О, дайце, дайце мне свабоду!»Мурашка
. «Г». Геній. «Слаўся!» Міхаіла Іванавіча Глінкі.Вяршыла
. Падумайце над літарай. Непрыемна гучыць. Рэжа вуха.Мурашка
. «Слаўся!» непрыемна гучыць?Вяршыла
. Я пра літару кажу, а не пра музыку. Музыка цудоўная! Ну што, таварышы, пачнём?Залівака
Вяршыла
Залівака
. Не магу! Гару! Пылаю! У мяне кожная секунда на ўліку! Хачу тварыць для дзяржавы! Для народа!Вяршыла
. Тады і я мушу ўстаць. Каб размаўляць з вамі нароўні.