Другая тэлефаністка
. Ён не толькі прэмію, ён яшчэ і ордэн за гэты палац атрымаў.Вяршыла
. Дык што хоча ад мяне старшыня камісіі? Ён павінен званіць не мне, а пракурору! Самаму галоўнаму! Самаму генеральнаму!Другая тэлефаністка
. Ён не ведае, што рабіць з прэміяй…Вяршыла
Другая тэлефаністка
. Нельга адабраць, Віктар Паўлавіч. Міністра няма.Вяршыла
. Як гэта няма? А дзе ён?Другая тэлефаністка
. Пайшоў на павышэнне.Вяршыла
. Куды?Ягор Фёдаравіч… Падыдзіце да мяне, калі ласка… Бліжэй… Не бойцеся, я вас не ўкушу… Ягор Фёдаравіч, я прашу вас… Ушчыпніце мяне…
Я вам загадваю, Ягор Фёдаравіч! Ушчыпніце мяне!
Міралюбаў
Вяршыла
Мурашка
. Апарат гатоў. Можна пачынаць.Міралюбаў
. Я прапаную зрабіць перапынак. У мяне валідол у стале застаўся…Вяршыла
. Добра… Аб’яўляю перапынак на пятнаццаць мінут!Частка другая
Вяршыла
. Можна пачынаць, Мікалай Ягоравіч?Мурашка
. Можна, Віктар Паўлавіч…Вяршыла
. Ну, хто першы?Папсуева
Вяршыла
. А з каго? Паколькі ўсе нашы супрацоўнікі некуды зніклі, пакажам прыклад мы… Сядайце, Тамара Цімафееўна!Папсуева
. Я?! Гэта вы мне?Вяршыла
. Вам, вам, Тамара Цімафееўна! Вы — мой першы намеснік. Таму з вас і пачнём. Тым больш што вы самі прапанавалі не купляць ката ў мяшку.Папсуева
. Вы сумняваецеся ў маёй прафесійнай кампетэнтнасці? У маіх здольнасцях?Вяршыла
. Іменна таму, што я не сумняваюся ні ў вашых здольнасцях, ні ў вашай кампетэнцыі, Тамара Цімафееўна, з вас і пачнём. Вы так бліскуча даказалі сваю эрудыцыю. Столькі аргументаў прывялі ў абарону сваёй пазіцыі… Вы для ўсіх нас будзеце… як вы сказалі? Лакмусавай паперкай! У лепшым сэнсе слова.Папсуева
. Але ж і Ягор Фёдаравіч…Вяршыла
. Ягор Фёдаравіч! Адны эмоцыі! Сваімі аргументамі вы загналі яго ў вугал. Прабачце, Ягор Фёдаравіч. Але я хачу быць аб’ектыўным.Міралюбаў
. Згодзен з вамі, Віктар Паўлавіч. Уся мая аргументацыя не варта пазногця на мезенчыку Тамары Цімафееўны!Папсуева
. У рэшце рэшт, я — жанчына! Можа, вы загадаеце і распрануцца перад вамі?Вяршыла
. Мікалай Ягоравіч, распранацца для кантролю не трэба?Мурашка
. Не. Апарат ловіць біятокі праз адзенне.Вяршыла
. Чуеце, Тамара Цімафееўна? Распранацца не трэба.Папсуева
. Я блізарукая. Я не бачу адсюль ні шкалы, ні стрэлкі. А мне хацелася б самой…Міралюбаў
. Я пастаўлю крэсла перад самай шкалой.Мурашка
Вяршыла
. Якую сігналізацыю?Мурашка
. Музычную.Вяршыла
. Растлумачце.Мурашка
. Усё вельмі проста… На пэўным участку шкалы гучыць пэўная музыка. Адначасова з лічбамі-паказчыкамі яна абазначае ўзровень інтэлекту.Вяршыла
. Цікава! Які ў вас рэпертуар?