Міралюбаў
. Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць… дзевяць… Віктар Паўлавіч! Я хацеў бы ведаць! Чаму чалавека не садзяць у турму, не вешаюць, не расстрэльваюць за тое, што ён забараняе? Чаму яго з усіх бакоў абсыпаюць падзякамі за тое, што ён губіць? Думкі! Прапановы! Ідэі! Вынаходніцтвы!Папсуева
Міралюбаў
. У тым ліку і вас, Тамара Цімафееўна!Вяршыла
. Ягор Фёдаравіч! Тут не месца вырашаць такія пытанні.Міралюбаў
. А дзе месца? Дзе? Скажыце! І я туды адразу ж пабягу! Палячу! Папаўзу! Адзін, два, тры, чатыры, пяць…Другая тэлефаністка
. Віктар Паўлавіч! Пяты раз звоняць будаўнікі.Вяршыла
. Скажыце, што я заняты! Што мяне няма!Другая тэлефаністка
. Але яны ведаюць, што вы тут і што вы прымаеце наведвальнікаў.Вяршыла
. Тады скажыце ім, што я… памёр!Другая тэлефаністка
Вяршыла
. Так прама і скажыце. Узяў і памёр! Часова…Другая тэлефаністка
Вяршыла
. Проста канец свету! Не хочуць думаць! Не хочуць ні за што адказваць! Кожны другі ідзе на работу, а галаву дома пакідае!Міралюбаў
. Аберуч! Гэта адкрыццё веку! Электрычнасць, лазер і атамная энергія, разам узятыя!Папсуева
. Нарываецеся на чарговую вымову, Ягор Фёдаравіч. Не хапае ранейшых?Міралюбаў
. А хоць сто!.. Мы з вамі разглагольствуем пра перабудову дзяржавы! Свету! Сусвету! А пачынаць трэба з чалавека! Хто ён? Навошта ён? Што ён можа?Папсуева
. І «кліентаў» перарабляць будзеце?Міралюбаў
. Ідыётаў — таксама, Тамара Цімафееўна. Трэба ад іх пазбаўляцца! Любымі сродкамі!Вяршыла
. Ягор Фёдаравіч! Мы ж дамовіліся не ўжываць абразлівых тэрмінаў!Міралюбаў
. Хопіць! Набалбаталіся! Будзем называць рэчы сваімі імёнамі! Або мы іх! Або яны нас! Міру паміж намі быць не можа!Папсуева
. Я на вашым месцы, Ягор Фёдаравіч, не была б такой катэгарычнай. Пры сучаснай дэмаграфічнай сітуацыі… «Кліенты» неабходны нам, як лакмусавая паперка. Адкуль разумны будзе ведаць, што ён разумны, калі побач не будзе… «кліента»?Міралюбаў
. Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць… дзевяць…Папсуева
. Вы нават не ўяўляеце, на што вы замахнуліся!Вяршыла
. Тамара Цімафееўна… Вы непаслядоўныя. Спачатку вы заяўлялі, што «кліентаў» у нас зусім няма! Што ў нас адны толькі асобы, таленты і геніі. Цяпер вы намякаеце на дэмаграфічную сітуацыю. Дык усё ж… Ёсць «кліенты» ці няма іх? Калі ёсць, то мудрамер патрэбен. Калі іх няма, то і мудрамера баяцца не трэба!Папсуева
Міралюбаў
. Якія выгады, Тамара Цімафееўна? Яны ж, гэтыя… «кліенты», краіну спусташаюць! Каб не яны, мы б ужо даўно ў камунізме жылі!Папсуева
. Вы такімі словамі, Ягор Фёдаравіч, не кідайцеся…Міралюбаў
. Я хутка камяні буду кідаць! Гранаты! Бомбы!Вяршыла
Папсуева
. Што рэкамендаваць? Ката ў мяшку?Другая тэлефаністка
. Віктар Паўлавіч! Прабачце… Зноў будаўнікі! Яны звоняць бесперапынна.Вяршыла
. Вы сказалі ім, што я памёр?Другая тэлефаністка
. Яны кажуць: жывога ці мёртвага, але давайце.Вяршыла
. Божа мой! Нават памерці спакойна не дадуць!.. Скажыце ім, што на гэты раз я планы карэкціраваць не буду! Не тыя часы!Другая тэлефаністка
. У іх ЧП, Віктар Паўлавіч!..Вяршыла
. Ат! У іх кожны дзень ЧП! Цэгла ёсць — раствору няма! Раствор ёсць — цэглу не падвезлі! Або санвузел замест кухні паставілі!Другая тэлефаністка
. Не, Віктар Паўлавіч… У іх палац абваліўся. Ад даху да падмурка…Вяршыла
Другая тэлефаністка
. Той, што на паўгода раней тэрміну пабудавалі. Ну, памятаеце, пра яго ўсе газеты пісалі, тэлебачанне паказвала. Нават у праграме «Час»…Вяршыла
. Наколькі я ведаю… У такіх выпадках ствараюць спецыяльныя камісіі для расследавання прычын…Другая тэлефаністка
. Дык вось старшыня гэтай камісіі і звоніць вам.Вяршыла
. Цікава, што яму ад мяне трэба? Ён прычыну знайшоў?Другая тэлефаністка
. Знайшоў. Дужа многа зэканомілі.Вяршыла
. А эканомію куды падзелі?Другая тэлефаністка
. На прэміі пайшла…Вяршыла
. І міністр узвядзення гмахаў таксама атрымаў?Другая тэлефаністка
. І міністр…Вяршыла
. Колькі?