Вяршыла
. Згодзен. Але яна неабходна. Мы ж не можам напісаць у афіцыйным дакуменце, што рэкамендуем у серыйную вытворчасць нейкі «дурамер»… Што пра нас падумаюць? Што ўсе мы тут трошкі таго…Папсуева
. Значыць… Вы ўсё ж хочаце…Вяршыла
. Назваць дурамер мудрамерам! Нюра! Папраў у пратаколе з самага пачатку. Напішы: «Абмяркоўвалі апарат, які прапанаваў таварыш Мураўёў…»Мурашка
. Мурашка я…Вяршыла
. Прабачце!.. «…апарат, які прапанаваў таварыш Мурашка Мікалай Ягоравіч… Пад назвай мудрамер…»Папсуева
. Віктар Паўлавіч… Вы сапраўды хочаце рэкамендаваць гэты… кіпяцільнік?Вяршыла
. А чаму і не, Тамара Цімафееўна?Папсуева
. А вы ўсё добра прадумалі?Вяршыла
. Што вы нас палохаеце, Тамара Цімафееўна?Папсуева
. Зараз зразумееце… Дазвольце задаць некалькі пытанняў таварышу Мурашку…Вяршыла
. Ну вядома, Тамара Цімафееўна. Сваё рашэнне мы павінны прыняць калегіяльна.Папсуева
. Тым больш… Таварыш Мурашка! Вы ўпэўнены, што ўсе людзі пажадаюць сесці ў ваша… электрычнае крэсла? Добраахвотна! Без прымусу!Мурашка
. Упэўнены. Кожнаму чалавеку хочацца ведаць, хто ён на самай справе. Чаго ён варты? І што ён можа?Папсуева
. Упэўнены, што кожны зацікаўлены?Мурашка
. Кожны!.. І дзяржава таксама…Папсуева
. Я б на вашым месцы ўстрымалася гаварыць ад імя дзяржавы! Хто вам даў такое права?Мурашка
. Мы выйграем мільярды, калі пасадзім дурняў на іх месца!Папсуева
. А вы ведаеце, дзе іх месца?.. Нюра! Аб’яві зараз па селектары супрацоўнікам міністэрства… Кожны, хто хоча, можа зайсці ў кабінет міністра і праверыць узровень свайго інтэлекту.Мурашка
. Некалькі секунд. Апарат рэагуе вельмі тонка…Папсуева
Вяршыла
. Тамара Цімафееўна! Навошта ж у маім кабінеце рабіць вавілонскае стоўпатварэнне?Папсуева
. Ніякага стоўпатварэння не будзе. У нас народ дысцыплінаваны. Будзе жывая чарга.Вяршыла
. Нюра! Растлумач людзям, у чым справа. Каб не падумалі, што гэта новая атэстацыя.Нюра
Галасы з дынаміка
.— Усе!
— Што здарылася, Нюрачка?
— Шэф выклікае?
— Для чарговай накачкі?
Нюра
. Увага ўсім! Зараз у кабінеце Віктара Паўлавіча знаходзіцца вынаходнік Мікалай Ягоравіч Мурашка. Ён стварыў апарат, на якім за некалькі секунд можна праверыць узровень свайго інтэлекту, сваіх здольнасцей і магчымасцей. Кожны, хто жадае, можа зайсці сюды і праверыцца.Галасы з дынаміка
.— А навошта гэта?
— Для якой мэты?
— Гэта загад ці просьба?
— Ні фіга сабе!
Нюра
. Віктар Паўлавіч запрашае толькі тых, хто жадае.Вяршыла
. Дзякую, Нюра. Паглядайце, каб у прыёмнай быў парадак.Першая тэлефаністка
. У яго зараз людзі… Вельмі важнае пытанне… Дзяржаўнага значэння. Пазваніце ў канцы дня.Другая тэлефаністка
. Віктар Паўлавіч! Ужо трэці раз звоняць з міністэрства здароўя!Вяршыла
. Па якім пытанні?Другая тэлефаністка
. Пытаюць, што рабіць са спаборніцтвам хірургаў? Які паказчык лічыць самым галоўным? Колькасць аперацый ці колькасць тых, хто выжыў пасля аперацыі?Вяршыла
. Ну, вядома, колькасць аперацый! Хірург не вінаваты, калі нехта памрэ пасля аперацыі. Можа, хворы быў ужо ў безнадзейным стане?Другая тэлефаністка
. А калі памрэ ў час аперацыі?Вяршыла
. Такую аперацыю ў спаборніцтве не залічваць. Ставіць прочырк. Зіна! Гаварыце ўсім, што я заняты!.. Калі ласка, Тамара Цімафееўна. Працягвайце…Папсуева
. Адкажыце мне, таварыш Мурашка, на такое пытанне… Ну, запусцім мы гэты ваш… градуснік у серыю… Дапусцім нават такое, што справа дойдзе да масавай праверкі… Дапусцім, што мы выявім гэтых самых… непаўнацэнных… А што далей рабіць? Звальняць іх з работы?Мурашка
Папсуева
. Нават так? Не ведаю, не ведаю… За невыкананне плана… За маральнае разлажэнне здымаюць. А вось каб за дурноту… Такое не памятаю…Міралюбаў
Папсуева
. Добра, добра, Ягор Фёдаравіч! Ну, выкрылі вы яго, так сказаць, і звонку і знутры. Нават знялі з пасады. Яму ж трэба адразу даваць другую пасаду! За яго гарой прафсаюзы паўстануць. Наша заканадаўства не прадугледжвае пакарання за… адсутнасць некаторай часткі мудрасці. Не дасцё ім ніякай работы — яны ўзбунтуюцца. Беспрацоўныя заўсёды бунтуюць. Вось я і пытаю… Што вы будзеце з імі рабіць?