Мадэль пяцьдзесят — дзевяноста дзевяць… Мастак Уладзімір Юрын. Пляжны касцюм. Прашу звярнуць увагу на такую дэталь… Максімум адкрытага цела для сонца і паветра. Падабаецца?
Юрын — наш лепшы мастак. Спецыялізуецца на пляжных касцюмах.
Вяршыла
. Гэта адчуваецца…Крутая
. Ну як, Віктар Паўлавіч? Зацвярджаеце?Вяршыла
Крутая
. Што вы, Віктар Паўлавіч! Такі цудоўны ансамбль! Нарасхват пойдзе! Мы яго будзем прапаноўваць на Знак якасці!.. Падпісвайце!Вяршыла
. А на ім хопіць месца, каб паставіць Знак якасці?Крутая
Я вас сёння не пазнаю, Віктар Паўлавіч! У чым справа? Вам жа спачатку спадабалася мадэль! Я ж па вачах вашых бачыла!
Вяршыла
. Разумееце, Ніна Іванаўна… У кожным прадмеце павінна быць адзінства формы і зместу… Кожны касцюм… Як вам лепей сказаць?.. Павінен падкрэсліваць розум, інтэлект чалавека, яго сутнасць…Крутая
. Пры чым тут розум, Віктар Паўлавіч? Гэта ж пляжны касцюм! Навошта на пляжы інтэлект? Пляж — не інстытут кібернетыкі!Вяршыла
. Ніна Іванаўна… Я зацвердзіў усе вашы пазіцыі! А іх сто трыццаць сем. Гэтую пазіцыю я зацвердзіць не магу.Крутая
. Ну, павінны ж быць нейкія аргументы!.. Чаму?Вяршыла
. Гэты, з вашага дазволу, касцюм… Падман. Ён заводзіць чалавека ў ілюзорны, міражны свет. Ён адбірае ў чалавека інтэлект!Крутая
. Госпадзі! Даўся вам гэты інтэлект!.. На дэманстрацыі мод гэты касцюм спадабаўся ўсім!Вяршыла
. Ха! Касцюм!.. Фігавыя лісткі! Трыліснікі… Мы з вамі, Ніна Іванаўна, павінны думаць аб маральнасці і нявіннасці тых, хто будзе насіць такія… касцюмы! І хто будзе на іх глядзець!.. Я лічыў вас, Ніна Іванаўна, больш сур’ёзным кіраўніком…Крутая
. А я, Віктар Паўлавіч, ніколі не думала, што вы такі… пурытанін! Не давяраеце нашым лепшым майстрам! Яны атрымліваюць спецыяльныя прызы ў Лондане і Парыжы!Вяршыла
. Гэта вам не Лондан і не Парыж, Ніна Іванаўна!Крутая
. Бачу! Хто вы такі, што бераце на сябе смеласць выносіць прысуд рэчам, у якіх вы… Якія вы не зусім разумееце?Вяршыла
. Ах, не разумею?.. А чаму ж вы штодня бегаеце да мяне ўзгадняць свае мадэлі?Крутая
. Мяне прымушае рабіць гэта мой міністр!Вяршыла
. Ах, ваш міністр!.. А чаму ён сам не зацвярджае свае трыліснікі? Баіцца?Крутая
Вяршыла
. Ведаю. Міністр узгадненняў.Крутая
. Не. Вы не міністр, Віктар Паўлавіч… Вы — пень у штанах! Пень на дарозе! Які ні аб’ехаць, ні абысці!..Папсуева
. Прыгожы ансамбль…Вяршыла
. Прыгожы? Вы б яго надзелі, Тамара Цімафееўна?Папсуева
. Ну, ведаеце… пры маёй пасадзе… Я думала, што мужчынам такое падабаецца.Вяршыла
. Вы не былі мужчынам… Адкуль вам ведаць, пры вашай пасадзе, што ім падабаецца, а што не?..Нюра
. Віктар Паўлавіч… Там, у прыёмнай, яшчэ бабуля чакае…Вяршыла
. Якая бабуля?Нюра
. Пенсіянерка. Загуменная Кацярына Антонаўна.Вяршыла
. А-а! Зусім забыўся!.. Запрашай.Праходзьце, бабуля, сюды. Бліжэй да стала. Што вы там спыніліся ў парозе?