Думы шэрыя Тацяніны нявеселаНа бярозах прыдарожных ноч развесіла.«У людзей палосы роўныя, шырокія,I ляны растуць густыя і высокія.Ткуць дзяўчаты з іх палотны і настольнікі,Вышываючы у краскі, ў ясны зоранькі.А ў мяне ж, батрачкі, зрэб'е ды анучанькіI ад працы ад мазольнай баляць ручанькі.Толькі, кажуць людзі, бровы маю чорныя,Бровы чорныя і сэрца непакорнае,Сэрца, што ніяк забыць не можа многага:Ноч і провады ў дарогу незнаёмага.Дзе ён з думамі сваімі неспакойнымі,Дзе завеянымі ходзіць ён дарогамі?..»А за вокнамі кудлатая мяцеліцаБелай пенай, белай хмарай звонка сцелецца.
З
Сымон
Тацяна!
Тацяна
Што?
Сымон
Іванаў бацькаПытаўся ўчора, як жывецца.Дні неспакойныя насталі —Ўсё больш трывог на белым свеце.Казаў, жаніць задумаў сына.Казаў, без гаспадыні блага.Каб добрую знайшоў дзяўчыну,Узяў бы ў хату без пасагу.
Тацяна
Дзяўчат нямала, свет вялікі…
Сымон
Яно-то праўда.Толькі хатаУ нас згніла і пастарэла,Ды мы нядужы, небагаты.Адно што ёсць, вясло ды сетка,Рызман стары, вузкі палетак.Нясоладка жыць вечна гэтак…Пайшла…I слухаць нат не хоча.На вёсцы сёння вечарына.I вецер затрубіў з паўночыНад возерам бурлівым, сінім…
4
Заіграла скрыпкаГулкім пералівам,Як вясна іграе, як пяе жняя,Як у чыстым полі, каласістай грывайДа зямлі прыпаўшы, плача сіратліваПаласа стаптаная мая.За лявунняй-скрыпкайЗаіграў гармонік,Загулі чмялямі тэнары, басы,Ўдарылі ў падлогу, ў сцены з хвояў гонкіх,У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіхСнежнаю завеяй галасы.А у гэту буруБліскавіц, вясёлакГром цымбалаў кінуў п'яны музыкант.I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы,Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак,Вербы, зоры, серп маладзіка.
5
Iван
Хадзі, Тацяна, пагуляем!Што музыкантам загадаць?Глядзі, як сёння закіпела,На месцы цяжка устаяць.
Тацяна
Ты п'яны, не смяшы людзей ты.Лепш адчапіся і не лезь.Пайшоў бы з вечарыны гэтай,Ў запечку выспаўся б ты лепш.«Ходзе вецер ашалелы.I калыша трыснікі.Досыць рыбакі цярпелі,Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумеліАд вясняных ад вятроў, —Нарачанскія арцеліВыплывалі на палоў.То не ў лесе стогнуць сосны,Не шуміць зялены бор, —Гэта нашы рэжуць вёслыХваль успенены прастор.Эх ты, доля, доля-гора,Эх, рыбацкая зямля!»• • • • • • • • • • • • • • •Заліваецца гармонік,Падсыпаючы вугля.
Iван
Мяне не ведаеш, Тацяна,Гарэлкай цяжка упаіць.Па тым, што выпіў я, да ранаГатоў нагамі малаціць.
Тацяна
Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б,Ото ж сустрэла на бяду!