Чакай, Тацяна, заўтра ранаУ сваты да цябе прыйду.«Наляцелі скурадзёрыЗ паліцэйскаю ардой.Заазёры, заазёрыПастаім мы галавой!Пастаім мы за палеткіДружна, смела у баю.Ёсць у нас густыя сеткі, —Долю вылавім сваю!Ёсць і сілы ў нас нямалаНа паноў пайсці з калом…»• • • • • • • • • • • • • • • • • •Расшумеліся цымбалы,Быццам Нарач бурным днём.
Рыбак
Ды ты, Іван, ужо спазніўся.Яшчэ як верасы цвілі,Ў Сымона ноч усю да ўсходуСваты гулялі і пілі.
Тацяна
Ты бачыў мо, ці піў мо разам,Ці дамаўляліся з табой?
Рыбак
Не, толькі бачыў, як ішла тыЗ сваім каханым раніцой…«Пойдзем грамадой наперад,Возьмем за грудзі бядуI густы закінем невад,Падвалокі пад ваду!Эх ты, доля, з лыка звіта,Нарач — наша старана!»• • • • • • • • • • • • • • • • •Скрыпка кнігаўкай падбітайДоўга плакала адна.
6
Iван
Я адвяду цябе, Тацяна.
Тацяна
Зайду сама, мне недалёка.
Iван
Тады ідзі…Каб ведаў, хто цябе засватаў,Узяў бы я яго на вока.
Тацяна
Злаві, спытай.
Iван
А што ж, — злаўлю.Яшчэ пачуеш.I ён мо з тых, якія тутНад Мястрам, Нараччу бунтуюць.
Тацяна
Ты, можа, паліцэйскі шпік?Бунтуюць людзі — есці хочуць.Не аддадуць паны азёр, —Устане наша Наднарочча.
7
Азёры, азёры, азёрыЎдалі забялелі.I думы кладуцца узорамНа снежнай кудзелі.Далёка — узгоркамі поле,Акопы, траншэі, драты,Магілы вайны і нядоліЗаснулі пад снегам густым.Мо вецер з-над Рэйну, ДунаюТут плача заўсёды з тугіЦі бура ад краю да краюГалосіць з далёкай тайгі?Азёры, азёры, азёры,Шум бору сасновы,Вузкіх палазінаў узорыI кій ялянцовы!Старыя рыбацкія хаты,Пад прызбамі — гурбамі снег.А вокны з-пад броваў кудлатыхГлядзяць з-пад завеяных стрэх.А ў хатах і змрочных, і цесныхВарожаць: як выйсці з бяды,I з сумнай азёрнаю песняйСнуюць невады.Азёры, азёры, азёрыЎ імгле забялелі.Калышацца снежнае мораНа крылах мяцелі.Азёры, да вас я дарогайПрыйшоў пралажыць новы след.З-за кратаў жалезных, з астрогаўПрынёс вам прывет.Ад тых, што вас больш не пабачаць,Ад тых, што прыйдуць грамадойУ сонечны час, у гарачы,Шчаслівай вяснянай парой.