Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Не, Янка. Мяне схапіла галіна. Нешта вострае прабіла руку, – Базыль прыпадняў левую манжэту новага мундзіра. – А потым – цемра. Ведаеш, мне не хацелася есці ці піць. Мне не сніліся сны. Я не бачыў нічога. І раптам – полымя. Боль па ўсім целе. І ты з шабляй… І самае галоўнае… Я спужаўся. Ты быў варожы. Падавалася: яшчэ хвіліна – і ты заб’еш мяне. Нават калі ты працягнуў руку, я бачыў толькі смерць і пагрозу. Ты не крыўдуй, сябра. Калі вы выцягнулі мяне, калі адсеклі гэтыя галіны, усё змянілася…

Янка маўчаў. Сонца вісела высока і надта моцна пякло для восеньскага дня.

– Ну, што ты думаеш? – перарваў цоканне капыт Базыль.

– Памятаеш, у калегіуме, калі мы біліся на дубінках? Калі апыналіся па розныя бакі? Мы ніколі не білі з поўнай сілай. Ніколі не цэлілі ў цела, толькі ў зброю. Паміж намі быў хутчэй занятак па фехтаванні, а не бойка. А вось калі мы былі на адным баку… Гэта, мяркую, усё дрэва. Яно захапіла цябе, пранікла ў галаву… Я жадаў пашкодзіць табе толькі адзін раз у жыцці, і не шкадую пра гэта. Бо праз той двубой мы і пазнаёміліся. Але больш гэта не паўторыцца…

– А я заўсёды думаў, што паддаюся табе, каб ты не крыўдаваў з-за паразы, – усміхнуўся Базыль.

– Вось і паглядзім на прывале, хто каму паддаецца, – прыняў гульню Янка.


Пад вечар дывізія спынілася ля Булькава. Недалёка ад яго, пад Шчэбрынам, іх напаткаў Рушчыц з рэшткамі атрада. Ад трох сотняў кобрынскіх вершнікаў, што стаялі ў родным мястэчку, засталося не больш за семдзесят чалавек. Генерал Серакоўскі лаяўся, абяцаў перадаць палкоўніка пад суд, бо аддаў загад сыходзіць яшчэ ўчора. Жаданне пабыць дома больш часу каштавала жаўнерам жыцця, а войску – няпоўных трох эскадронаў. Расейцы наступалі.

16 верасня 434 года

– Я не забіраю больш, чым могуць аддаць!

Вялізны чорны Воўк стаяў перад горкай вуглёў і залы. Дрэва шамацела.

– Нам не патрэбны камень! Мы сыходзім, саступаем месца новаму. Хутка людзі кінуць пакланяцца нам, прыносіць жывёл, каштоўны метал і сябе.

На дрэва сеў верабей. Ён не баяўся ваўка, што глядзеў палаючымі чырвонымі вачыма.

– Не! Ты не бачыш наступнага, не бачыш мажлівасці. Ён – выратаванне для нас. Ён прывядзе чалавекаў назад, але не зараз. Пройдуць сотні год перад гэтым!

Верабей дзеўбануў лісце. Галіна, што была пад ім, заварушылася, лісце схапіла птушку за ногі і моцна трымала.

– Што ты робіш? Нельга! Хопіць ахвяраванняў, хопіць крыві. Нам гэта не трэба!

Птушыныя лапы ўрасталі ў дрэва, пер’е зелянела, пераўтваралася ў лісце. Галіна прапарола птушку наскрозь. Па патрэсканай кары пацякла чырвоная кроў. Дрэва шамацела.

– Гэта няправільна!

Галава вераб’я павярнулася да ваўка. Шкляныя вочы нерухома глядзелі на драпежніка. З дзюбы данесліся рыпучыя гукі.

– Я не веру табе! Ён не мог гэта зрабіць!

Вочы ваўка запалалі ярчэй. Ён кінуўся ў лес. Хутчэй бегчы, спяшацца. Можа, ён выратуе каго, выцягне… Дрэва вялікае, яго карані трымаюцца глыбока ў глебе. Яно ведае шмат. Яно не можа памыляцца… Але надзея ёсць.


Жрэц назіраў за палаючай хатай. Па вачах цяклі слёзы. Воўк падскочыў да яго, схапіў за грудзі. Іклы гатовыя перакусіць тонкую чалавечую шыю.

– Што ты зрабіў, жрэц? Навошта?

– Яна не чалавек… Яна… Жонка хацела толькі дабра. Дапамагчы. А яна… Ты забраў у мяне ўсё!

Воўк загырчаў, і дрэвы навокал сціхлі ад жаху. Яна была яго, не чалавечая. Ён тут гаспадар! Воўк адкінуў жраца ад сябе, і той, праляцеўшы з добрых сто крокаў, ударыўся аб зямлю. Шыя храбуснула.

Воўк кінуўся ў палаючую хату. Агонь – не яго стыхія. Ён можа карыстацца языкамі полымя, сябраваць з вогнішчам, але ён не атрымлівае асалоды, не цягне сілы і моц з гарачай напасці.

Хата руйнавалася. Языкі полымя аблізвалі поўсць. Пахла непрыемна. Воўк знайшоў калыску. Маленькі белы шчанюк глядзеў неразумеючымі вачыма. Ён яшчэ не ведаў, што здарылася, які жорсткі і несправядлівы сусвет. Ён не спазнаў гора. Пакуль гэта проста маленькае дзіця. Столь у пакоі затраскатала, і адна з двух бэлек зламалася і абвалілася.

Воўк схапіў калыску і кінуў яе ў акно. Гэта – будучыня. Яе варта ратаваць… А чорны воўк аджыў свой век. Вогнішча заўсёды магчыма выкарыстаць, нават перад смерцю. Магчыма перавярнуцца, магчыма стаць іншым. Апошняя спроба. Ён страціць моц, ён страціць аблічча, ён знікне.

Воўк апусціўся на калені ля мёртвай дзяўчыны са срэбнымі валасамі і глыбока ўдыхнуў чырвоныя языкі полымя. Камень, дарма ён аддаў камень.

– З глебы я прыйшоў, у глебу я і вярнуся. Сілай ветру, зямлі ды агню…

З гулкім храбусценнем зламалася другая бэлька. Столь упала.


Агонь. Ён цягне да сябе ўночы людзей, што хочуць сагрэцца. Ён праганяе дзікіх жывёл, што баяцца незразумелага. Ён выклікае таямнічых істот.

Вогненная калясніца спусцілася да папялішча хаты жраца. Коні з палаючымі капытамі выстуквалі іскры, фыркалі і кусалі адзін аднаго за грыву. На зямлю сышоў не чалавек. Моцнае цела, вялікі рост, адзенне з футра, золата ды срэбра, галава сабакі замест чалавечай.

Ён падышоў да вугалёў. Сярод попелу ды недагарэлага дрэва ляжаў вялізны валун. Патрэсканы, пачарнелы, нечым падобны да ваўка, што згарнуўся ў клубок.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези