Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Што змусіла мяне ўсё-ткі ачомацца... Я ж дзіця інтэрнэта, саламяная ўдава, нават дзесьці феміністка і спецыялістка па віртуальных монстрах. А перада мной проста чалавек... Дакладней, два чалавекі. Сіямскія блізнюкі. З’ява прыроды. Вунь расказвалі мне пра аднаго паэта... Калі ён нарадзіўся, у яго ў грудзіне апынуўся яго брат-блізнюк, які не развіўся з зародку... І паэт так і жыў доўгія гады, ніхто не ведаў пра ягоны “бонус”... І ён доўга не ведаў. Я сама бачыла: мужык як мужык, лысаваты, сціплы...

Мацей ачомаўся хутчэй за мяне. Пасля ягоных тлумачэнняў кабеты, што дзялілі тры нагі на двух, як антычныя багіні паркі на траіх - адно вока, цяжка ўздыхнулі і паспрабавалі перазірнуцца адна з адной, для чаго ім давялося скасавурыць пукатыя вочы, якія ў адной былі зусім ужо на розных узроўнях, як на малюнку сюрэаліста.

- Што ж, Люба, перабярэмся назад, да сястры... — мармытнула левая блізнючка, нервова шкрабануўшы мыліцай па падлозе.

- Яна тут, за сценкай жыве, сястра наша Маруся, у драўлянай прыбудове, - палумачыла правая блізнючка, з перасунутымі вачыма. - Мы ў яе і прапісаныя. Проста доктар Люцыян Корвус, упакой Гасподзь яго светлую душаньку, перад смерцю казаў, каб мы карысталіся ягонай паловай дома. За камунальныя паслугі плацім...

- Мы ўсяго адзін пакой займаем, у кабінеце толькі пыл выціраем. Як доктар пакінуў, так усё і стаіць, - запэўніла левая, падобна, з больш мяккім характарам, яе голас жаласна задрыжэў. У мяне ажно шчокі запалалі: выглядала, нібыта я збіраюся выганяць няшчасных пажылых калек з дому, на які мае правы па-чалавечы вельмі няпэўныя. А тут яшчэ з боку дзвярэй пачуўся ўладны жаночы голас:

- Як не сорамна толькі! Хто дазволіў турбаваць інвалідаў? Чаго ўваліліся? Не людзі пайшлі - звяры! Адны вокны б’юць, другія падаткі вымагаюць...

Ваяўнічая старая ў блакітнай балоневай куртцы, напэўна, тая самая сястра Маруся, настаўляла на нас складзены мокры парасон з вострай металёвай “дзюбай”.

- Крыжа на вас няма!

Дарчая Віталя Корвуса ўражання на кабету, падобную да зрослых сёстраў хіба светлымі пукатымі вачыма, не зрабіла.

- Круцялі вы ўсе! Не было ў Люцыяна Станіслававіча ніякіх пляменнікаў, ні родных, ні ўнучатых. Як жонка памерла, адзін дажываў. Толькі круціліся ўсялякія... пройды. Ён іх на ганак не пускаў.

Мацей ад націску кабеты ледзь не паваліўся на этажэрку з падшыўкамі старых газет.

- Даша і Люба нікому не замінаюць! І сябе могуць пракарміць. Яны швачкі, працуюць на камбінат... Вышываюць для царквы... А ў краму і я для іх магу схадзіць! Не аддам у інтэрнат! Досыць, што яны там усё дзяцінства правялі, а я і не ведала! - кабета паставіла на падлогу накрыты кавалкам цыраты кошык, адкуль чуўся вохкі пах свежага хлеба, які пякуць толькі на раёне. - Бог ведае што робіцца... То нікому не трэба былі, задушыцеся на свае капейкі інвалідскія, а з пачатку гэтага года Любку з Дашкай ажно тры разы ў шпіталь клалі на абследванне. Якое абследванне? Што, іх раздзяліць хтось возьмецца? Каб мяне з імі там не было, ні памыцца бедным, ні апрануцца... Хамуйлы лупяцца, пальцамі паказваюць, каб ім пальцы тыя павыкручвала...

Я старалася не глядзець на Дашку з Любкай.

- Чакайце... Хіба спадчыннік, Віталь Корвус, тут ні разу не з’яўляўся? Ён мой муж... Знік сем год таму... Мацей, пакажы!

Айцішнік паслухмяна ўлучыў планшэт і адкрыў на экране выяву Корвуса. Пакуль цёткі вывучалі аблічча доўгавалосага маладога чалавека з фанабэрыстым ротам і вясёлымі зялёнымі вачыма, я працягвала ліхаманкавую прамову.

- Калі ласка... Мне не дом трэба, мне хоць што пачуць пра Віталя трэба! Бачылі вы яго? Высокі такі... Калісь насіў доўгія чорныя валасы... А можа, нядаўна хтось заходзіў? Падобны да яго, толькі з паголенай галавой і рудой барадой?

Мусіць, у маім голасе дастаткова адчувалася хвалявання, таму што сястра Маруся адказала больш лагодна:

- Пасля смерці Люцыяна Станіслававіча хто тут ні швэндаў... Можа, і твой доўгавалосы быў. Хату апячатвалі... Потым пячаткі зрывалі... Перавярнулі ўсё. Доктар жа вучоны быў. Кніжкі пісаў.

Твар старой прасвятлеў ад успамінаў пра Корвусава сваяка.

- Мог вар’ята нармальным зрабіць - размовамі ды зёлкамі. Такіх вылечваў, ад якіх усе дактары іншыя адмаўляліся... Нават з-за мяжы да яго прыязджалі. А ён грошай не браў. Усё жыццё ў тубдыспансеры... Намеснікам дырэктара... У цэнтр колькі разоў звалі - не паехаў. Любу і Дашу выратаваў.

Сіямскія блізнючкі, каб маглі, заківалі б галовамі. Левая, больш рашучая Даша, пацвердзіла:

- Каб не доктар, мы б у бальніцы памерлі. Як два качаны капусты, згнілі б. Ён нас і гаварыць навучыў, і свет бачыць.

Правая сястра, Люба, нясмела працягнула мне назад планшэт, з якога ўсміхаўся Віталь. “Сярэднія” рукі сясцёр былі кароткія, недаразвітыя, бо плечы ж зрасліся, мне ледзь удалося здушыць дрыготку агіды пры поглядзе на бледныя пальчыкі без пазногцяў, што трымалі Корвусаў гаджэт.

- Мы табе, Маруся, не казалі, але тут хтось бываў, дакладна. Калі пасля бальніцы вярталіся, рэчы паперасунуты, пыл павыціраны.

Сястра Маруся захвалявалася.

- Знікла што?

Люба вінавата скасавурылася на сваю палову.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза