Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Жэнька (ён не мог у думках назваць яе іначай) рашуча ўзнялася з зэдліка, сунуўшы рукі ў кішэні белага халата, нібыта каб сагрэць.

- Я ж не пытаюся ў вас, хто такая Мірачка, і чаму вы ўвесь час прасілі ў яе прабачэння, калі трызнілі.

Такімі бязлітаснымі могуць быць толькі дактары і жанчыны, якім самім балюча.

- Дарэчы, пра лепразорый я трохі перабольшыла, - відаць, пабачыўшы, як ён зблажэў ад згадкі пра сваю горкую таямніцу, Жэнька загаварыла больш мягка. - Цяпер тут усяго адзін хворы на праказу. Больш туберкулёзнікаў. Увогуле тут цэлая калекцыя малавывучаных хвароб. Хутка пабачыце самі... Я змясціла вас у ізалятары адміністратыўнага корпуса, так што тут нічога не падчэпіце. Толькі, Люцыян Станіслававіч... - яна крыху запнулася, - Папрашу вас асабліва не распытвацца, не лезці да людзей. У нас кожны такое перажыў - аўтарам прыгодніцкіх раманаў у начных жахах не снілася. І не спрабуйце звязацца з, так бы мовіць, знешнім светам. Урэшце, калі мы рызыкуем, хаваючы вас, маем права разлічваць хоць на нейкую ўдзячнасць.

За вакном залівалася аўсянка звычайная. Меланхалічны, нескладаны напеў. Зень, зень, зень... І напрыканцы, быццам крык гора, высокая нота...

- Я не буду ўцякаць, я не вар’ят.

Тое, што з-за яго рызыкуюць, гучала непрыемна... Значыць, на яго завялі справу. Зноў. Але распытаць далей не ўдалося. Дзверы спалохана грукнулі, шырокі, як старасвецкі рыдван, мужчына з кароткімі чорна-сівымі валасамі і грубаватым тварам, здавалася, сваёй прысутнасцю адразу паменшыў пакой. Шэрыя калючыя вочы зірнулі на пацыента з грэблівай непрыязнасцю.

- Яўгенія Міхайлаўна, у Саколкі зноў кровацячэнне.

- Іду.

Сяброўка Ордэна захавальнікаў нават не азірнулася на пацыента.

Корвус неслухмянай рукой правёў па падбароддзі, намацаў свежы шнар, нібыта знак вяртання да жыцця, калючае шчэцце... Жэнька ўсё-ткі не дагаліла яго.

Аўсянка зноў сумна заценькала. Людзі калісь верылі, што калі над калоніяй пракажоных ідзе снег, ён робіцца ружовага колеру. Можа, і аўсянка тут не зеленкаватая, а з чырвонымі ці ружовымі пер’ямі? Каб верыў у містыку - сказаў бы, недарэмна калісьці раскапаў з Ордэнам захавальнікаў сярэднявечнае пасяленне ізгояў, адгукнулася тая бронзавая бразготка.

Ён не любіў заставацца бездапаможным. Як перавернуты на спіну жук - з усяе моцы шкрэбся, адштурхоўваўся ад пляскатай паверхні смерці, абы не выглядаць жаласна, смешна, не хрумснуць пад чужым абцасам, склаўшы лапкі... Хоць якая розніца таму, хто растопча жамяру, колькі ў яе заставалася годнасці? У наступнае абуджэнне ён пастараўся даўжэй застацца ў прытомнасці.

Прысесці, падпёршы неслухмянае цела падушкамі.

Узяць у руку лыжку, цяжкую, як вясло.

Без дапамогі справіць фізіялагічныя патрэбы.

Пазнаёміцца са сваім цырульнікам, змрочным Пятром Сымонавічам - той не вельмі быў падобны да санітара, хутчэй да старога воя, моцна кульгаў і адмоўчваўся. Шваркаў анучай па нефарбаванай падлозе палаты, размерана і абыякава, нібыта размячаў месца для магілаў. А вось і знаёмыя хуткія крокі на калідоры. Жэнька... Прабачце, выконваючая абавязкі галоўнага ўрача спецбальніцы Яўгенія Міхайлаўна Равіновіч. Нават змрочнае аблічча санітара прасвятлела, як пабачыў начальніцу.

- А вы нібыта і не выпадкова тут апынуліся, Магістр! - голас звонкі, ні следу колішняй сарамяжлівасці. - Шпіталь знаходзіцца непадалёк ад Старавежска, у былым маёнтку Корвусаў-Дзякловічаў у Волатавай пушчы. Ці не ваты продкі?

Яўгенія закрыла яшчэ даваенны бухгалтарскі гросбух, які выкарыстоўвала для запісаў падчас абходаў хворых, і запытальна-насцярожана ўтаропілася зялёна-брунатным позіркам у аблічча былога настаўніка. Корвус спадзяваўся, што выглядае не страшней за Гуінплена - нос, прынамсі, склалі дастаткова ўдала.

- Не ведаю. Бацька да рэвалюцыі працаваў звычайным павятовым урачом, маці вучыла дзяцей у вясковай школе. Хаця яны і праўда... з былых. Арыстакраты. Але ў бацькоў дэмакратычныя перакананні.

Як жа ён гэта ненавідзеў - зноў і зноў апраўдвацца за не тое паходжанне. Дзякуй Богу, што ўдалося не ўзненавідзець родных бацькоў за гэткі “даважак” у выглядзе няправільнай біяграфіі. Бо ўсялякае давялося бачыць. Адзін сукамернік аб сцены біўся, пазногці абдзіраў, праклінаючы ўласных продкаў да сёмага калена за тое, што мелі сядзібу ды шляхецкія карані... Хаця быў той бядак пасля допытаў не зусім адэкватны.

І Яўгеніі не надта спадабаліся вінаватыя мармытанні Магістра.

- Дарэмна выракаецеся такога сваяцтва. Як казала бабця, паглядзіся ў воду, якога ты роду. Тутэйшыя Корвусы былі людзьмі... неардынарнымі, так скажам. Яшчэ ў васямнаццатым стагоддзі ўладальнік маёнтка, Жыгамонт Корвус, зладзіў тут лякарню, а ягоная жонка практыкавала як акушэрка. Прымалі ўсіх, багатых, бедных, грошай не бралі. Зразумела, вучонага пана лічылі ведзьмаком, пра што і па сёння ў навакольных вёсках вам распавядуць. Здабыў жабер-траву, нячысціка Фарона ў кішэні насіў у выглядзе залатой яшчаркі, гадзюкам ды жабам загадваў. А жонка ягоная, пані Люцында, сапраўдная гаёўка.

- Хто, прабачце? - разгубіўся Люцыян.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза