Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

- Мясцовая міфалагічная істота, - усміхнулася Жэнька ценем былой гарэзнай усмешкі. - Гаёўкі - прыгажуні, што жывуць, адпаведна, у гаі. Зімой абрастаюць белай поўсцю, адзін твар відзён. Летам... хм... ліняюць. Вам было б цікава для вашых доследаў над беднымі жывёлкамі.

А сказала з непрафесійным асуджэннем... Акадэміку Паўлаву, мусіць, вочы выдрапала б за скалечаных сабачак.

- Да гаёвак хадзілі лячыцца - яны маглі загаіць любую рану, ацаліць нат смяротную хваробу. Вось і пані Люцында Корвус нібыта з-за гаёўскага паходжання доктаркай добрай была, і мужа навучыла, які яе аднойчы ў лесе высачыў ды злавіў. Не ўяўляеце, як нам надакучылі тутэйшыя забабоны. Здаралася, адмаўляліся заставацца на лячэнне, маўляў, праклятае месца.

Дзесь за вакном грукаталі калёсцы, мерна стукала сякера. І раптам загарлаў певень, такі самотны на гэтай выспе пасярод лесу.

- Праўда, паданне пра жабер-траву і рэцэпты ад смяротных хваробаў маюць нейкую глебу, - задумліва прамовіла Яўгенія. - Корвусы-Дзякловічы тут дэндрарый заснавалі, батанічны сад з рэдкімі лекавымі раслінамі.

Гэта ўжо цікава, не старыя байкі...

- І што адметнага расце?

- Няма каму асабліва батанікай займацца. Шмат перабудавана, парушана, дзе якія экзатычныя зёлкі засталіся, не ведаю. Будзе імпэт - паходзіце, паглядзіце...

Але хадзіць ён пакуль што мог толькі па сваёй палаце, трымаючыся за сцены, як старац за кавеньку. Добра Рыгор Самусь папрацаваў...

І пра гэта не пагаварыць было нельга. Калі Магістр камсамольска-блюзнерскага ордэна нарэшце змог выйсці на вуліцу і бяссіла плюхнуўся проста на бетонны ганак, відовішча абкружаных калючым дротам шэрых будынкаў на фоне змрочных соснаў падалося яму мілым ды натхняльным, быццам усплылі з нетраў вадзяных запаветны востраў Авалон альбо Кер- Іс старажытнай Армарыкі. Толькі з электрычнасцю, якую забяспечвала дынама-машына, што гула, як гняздо гіганцкіх чмялёў, у бетонным будане.

Нарэшце можна было хоць здаля пабачыць насельнікаў шпіталя. Нізенькая кабета ў белым халаце, па-качынаму перавальваючыся, штурхае перад сабой вазок з захутаным у клятчастую коўдру чалавекам-абрубкам. Ля аднапавярховага корпуса, з-пад аблезлай тынкоўкі якога паказвалася старасвецкая чырвоная цэгла, застыла, пагойдваючыся, фігура ў ватніку паўзверх паласатай піжамы. Твар тубыльца прыкрывала марлевая павязка. Чаго чалавек з павязкай чакаў? Куды ўглядаўся?

Доктар Равіновіч моўчкі прысела з другога краю ганка, як мага наводдаль, але не ўзялася выгаворваць, што хворы парушыў распарадак, не дачакаўся яе ў палаце. Ды яшчэ без ваганняў падклала пад сябе, каб не сядзець на халодным бетоне, гросбух для медаглядаў. Корвус першым парушыў маўчанне.

- Вы ж з-за хваробы Самуся ўцяклі сюды, Яўгенія, так? Баюся адгадаць - сталі ахвярай ягоных прыступаў?

Жэнька нейкі час працягвала вывучаць уплыў пагойдвання соснаў на хмарнасць беларускага неба.

- Вы ж не адчэпіцеся, праўда? Так, адгадалі. Але адразу засвойце - Рыгор не вінаваты!

Яна выгукнула гэта ваяўніча, быццам Жана д’Арк суддзям, што не ведзьма.

- Я ж яго не віню, - паспешліва запэўніў Корвус. - Я сустракаўся з такімі наступствамі траўмаў... Правалы ў памяці... Хворы раптам засяроджваецца на нейкім фрагменце мінулага, самым балючым, які можа апраўдаць агрэсію, і - раптоўны гнеў... Пасля прыступу часта нічога не памятае. Такое нават у некаторых рымскіх імператараў зафіксавана - а мы дзівімся, якія бессардэчныя злачынцы яны былі. Але цяпер такіх хворых звычайна трымаюць пад наглядам, ізалююць, не дапускаюць нервовага напружання...

Жэнька раптам горка засмяялася, абхінуўшы сябе рукамі.

- “Пад наглядам”... Ды начальства хвароба Рыгорава цалкам задавальняе! Ім патрэбна, каб ад адной згадкі пра бязлітаснага Касталома злачынцы сціналіся. Ягонае ўменне дапытваць у прыклад ставяць! Самы высокі працэнт раскрыцця спраў! А хвароба прагрэсуе... Самае гнюснае, калегі добра вывучылі, як можна ўвесці Касталома ў патрэбны стан. І карыстаюцца, як Шчаўкунком, якому засоўваюць між сківіцаў арэх за арэхам. Я аднаго не разумею, чаму Малгося так легкадумна адправіла вас да Рыгора!

Корвус збянтэжана памаўчаў, падняў каўнер сіняга фланэлевага хала­та - скупеча-чэрвень пільна ашчаджаў цяпло са сваіх зялёных скрыняў.

- Гэта я вінаваты. Прасіў, настойваў... Урэшце, усё магло абысціся як найлепш. Мы... даволі плённа гаварылі, пакуль я не згадаў, што мог бы яго вылечыць...

- Праўда маглі б?

Жэнька недаверліва зірнула ляснымі вачыма на былога настаўніка.

- Палепшыць становішча ва ўсялякім выпадку мог бы, - цвёрда запэўніў Корвус. - Мы спыніліся за крок да стварэння новых лекаў. Крыўдна, што ўсё так ляснулася... І зноў мая віна. Счапіўся са старой бальшавічкай Лепяшынскай, быццам не ведаў, што глупства - паталогія невыпраўная. У кабінеце Самуся таксама не зважыў на пачатак прыступу... Неўрапатолаг называецца. Пакуль у зубы не атрымаў, не ўсвядоміў, наколькі ўсё... сур’ёзна. Прабачце, Яўгенія, што нагадваю. Я ж памятаю, як вы яшчэ ў школе... трапятліва ставіліся да Рыгора.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза