Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

...Дзве дзяўчынкі, якім Гасподзь даў адно цела, адчайна крычалі ў кабіне “газіка”. Салдат, якога змусілі везці пачварнае стварэнне, баяўся лішні раз апусціць вочы, яго кожны раз скаланала ад агіды, калі захутанае ў бальнічную коўдру “яно” варушылася асабліва моцна на ягоных каленях.

У машыне ніхто не думаў пра “гэта” як пра дзве душы Божыя, ахрышчаныя як Любоў і Дар’я.

Малады ксёндз айцец Станіслаў, праваслаўны святар айцец Серафім і прызнаны ў мястэчку за рабіна Саламон Барысавіч знаходзіліся зусім у розных месцах і абставінах, але ў гэты час узносілі малітвы за адно і тое ж...


Раздзел дзявяты. ПРА СПРАЎДЖВАННЕ МАРАЎІ НАСТУПСТВЫ


Калі Ной выпусціў з каўчэга, які атабарыўся ля Арарата, першую жывую істоту - крумкача, той і не падумаў вяртацца, каб паведаміць прароку-выратаваўцу, ці скончыўся патоп. Паляцеў сабе дый паляцеў.

Давялося Ною слаць голуба, які сумленна вярнуўся з галінкай алівы. Выходзьце, маўляў, усё разрулілася!

А я часам раздумвала над лёсам таго няўдзячнага крумкача-мізантропа. Вось ён ляціць у невядомае месца. Дзе ніводнай жывой істоты. І не думае вяртацца да кампаніі тых, з кім прыплыў. Чаму? Абрыдлі? Перасварыўся?А як усе вывалілі на сушу, хаваўся, каб не спаткалі ды не пакаралі? Хіба не заставалася ягонай пары на каўчэгу, і чаму ён яе кінуў? Сказана ж, Ной выпусціў менавіта аднаго самотнага крумкача. Значыць, яго сяброўка пасля знайшла яго, ці ён яе? Іначай крумкачы вымерлі б, як птэрадактылі.

Таямнічая птушка Крумкач...

Я глядзела на спіну Віталя Корвуса, які сядзеў за рулём новенькага “Сітраена”, падрульваючы да майго пад’езда, і спрабавала супакоіцца. Шчокі мае былі залітыя слязьмі пасля прачытання чарговага раздзелу арыджынала “Ордэн Захавальнікаў”. Тэкст гэты я прачытала не на сваім сайце. А ў расшыфроўцы чорнага сшытка прафесара Люцыяна Станіслававіча Корвуса. Хіба што стыль быў прымітыўнейшы - а што хацець, калі пісалася на прыдуманай продкам доктара мове, гэткім эсперанта. Калі групе знаўцаў далі перакласці ўрывак з Гогаля, фраза пра тое, як гераіня пляткарыла і ела вараныя буракі, прапушчаная праз два дзясяткі моў, ператварылася ў “выпіўшы кампот, яна выкінула з будана старызну”.

Значыць, гэта не сучасны фанф... Гэта ўспаміны рэальнага чалавека. Хтосьці дасылае мне іх па частках... Хто? Калі тэкст зараз вось толькі расшыфраваны...

Усю дарогу да Мінска мы з Корвусам прамаўчалі. Пытанняў было занадта шмат. Яны прыціскалі, як у рамане Гюго кампрачыкоса, гандляра скалечанымі дзецьмі, катавалі, паклаўшы на грудзі камяні, адзін за другім, ламаючы рэбры.

Мне той цяжар падаваўся ўжо невыносным.

Мы падымаліся па лесвіцы - я глядзела на спіну ўваскрэслага мужа, і ў галаве круцілася: вось твой фанцік, кацяня дурное, на вяровачцы перад табой трымаюць. У кватэру зайшлі так будзённа, звычна, як быццам Корвус проста вярнуўся з камандзіроўкі. У сувенірную шпакоўню на сцяне вітальні, на дзюбку ружовай драўлянай птушачкі адправіўся ключ. Скураныя пантофлі, прывезеныя з Вільні, зноў запаўзлі пад шафку - я падазравала, што там, у цемры і пыле, даўно зладжаны падпольны клуб пантофляў.

Віталь павесіў куртку на чорнага металёвага лася, прывезенага калісь Мацеем са Стакгольма, і я ўжо набрала паветра, каб задаць першае пытанне і нарэшце атрымаць адказы...

Але атрымала палкі пацалунак. Што не спяшаўся перарывацца.

Было так нязвычна: барада колецца, а пацягнешся да валасоў - пальцы гладзяць паголены чэрап.

Калі б я ўмела апісваць рэйтынгавыя сцэны, мусіць, у маіх фанфікаў было б болей чытачоў. Але варта мне пачаць пра “ён правёў вуснамі па яе шыі” альбо “засунуў даланю за рызінку ейных майткоў”, рагатаць цягне, і фальш такі, быццам на дзіцячым ранішніку дарослую цётку змусілі выяўляць Сняжынку ў кардоннай кароне. Дастаткова сказаць, што праз паўгадзіны мы ляжалі ў ложку на змятых прасцінах, а адзенне было раскідана па падлозе, быццам яго спецыяльна пасеялі ў спадзеве вырасціць гай з калгот, джынсаў і швэдароў.

Гай атрымаўся б кітайскага паходжання.

Корвус соп побач, тварам у столь, яго гарачая рука ўладзілася на маіх плячах. На ілбе блішчэлі дробныя кропелькі поту. Я павярнула галаву: цікава, раней не заўважала, што на тыльным баку Віталевай далані россып рабацінак і цёмныя валаскі. А на носе чаму рабаціння няма? Павярнулася, прыгледзелася... А не, ёсць!А ўвогуле, гэта нармальна, што я па завяршэнні першага сэксу пасля сямі гадоў расстання філософскі разглядаю плямкі на целе каханага чалавека, а ў галаве стукае “на табе твой фанцік, кацяня”?

Столькі разоў мы ляжалі на гэтым ложку з Мацеем... І кожны раз - ну вядома, у хвілі, калі мазгі пачыналі працаваць, - я думала, што вось цяпер - гэта проста так, ад самоты. Таму што сапраўднае, лепшае магло быць толькі з Корвусам.

І Мацей, напэўна, адчуваў, што я яму проста дазваляю сябе суцешыць... І само сабой, ён павінен быў быць шчаслівы гэтым, і старацца апраўдаць маю паблажлівасць... І ён стараўся. Я была ў гэтым ложку неверагоднай каштоўнасцю, недасяжным шчасцем...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза