Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Жыў адзін пан, чарнакніжніцтвам займаўся. Святыя дні не шанаваў, вучоным дужа сябе лічыў. Ехаў ён неяк праз лес ды сустрэў прыгожую дзяўчыну, апранутую як шляхцянка, якая зёлкі збірала. Захацеў ён узяць яе за жонку, а тая і кажа: пайду, калі дазволіш мне зёлкі збіраць ды лю­дзей імі лячыць, бо зарок у мяне такі. Пан згадзіўся. Зажылі яны добра. Пані лекавала, хто да яе прыходзіў, і грошай не брала. А ў пана былі два сябрукі, з якімі разам чарнакніжніцтвам займаўся. Надта ім цікава было, хто ж такая красуня. От падпільнавалі яны, як пані ў лес за зёлкамі ходзіць. Бачаць - валасы распусціла, а па іх срэбная раса коціцца ўверх-уніз. І здагадаліся, што жонка іхняга прыяцеля - гаёўка. Дух лясны, які дарам ацаляльніцтва валодае. А ў куфры ў яе, відаць, лекі ад смерці. Падгаварылі яны пана. Як жонка ў лазню пайшла, той скраў ключы і адчыніў куфар. А там у рушніку трава загорнутая. І напісана на рушніку, што сіла гэтай травы такая... Калі цмоку даць - яго знутры разарвець. Калі парадзісе даць - яна лёгка народзіць. Калі мужчыну даць - ён жыццё нанова пачнець. От закарцела пану паспытаць, як гэта - жыццё нанова пачаць. Нарыхтаваў адвару з тае травы, пайшоў з сябруком у леснічоўку. Вып’ю, кажа, а калі кепска будзе, дай мне з іншага кубка тоўчаны рог азінарога, які ад любых атрутаў дапамагае. Выпіў пан, і стала яму косці круціць, цягліцы рваць. Сябрук лекі не даў, а ўзяў ды ўцёк, і нікому нічога не сказаў. Праходзіць дзень, другі... Сталі пана шукаць. Знайшлі ў лесе яго адзежу, вырашылі, што ваўкі нешчаслівага задзёрлі. А сябрук увесь гэты час ягоную жонку суцяшае, пакуль не згадзілася замуж за яго выйсці. Вось сядзяць яны ўтрох: гаёўка, яе новы муж ды трэці з кампаніі. А ў дзверы хтось стукае. Хлапчыска хворы ўвесь, трасца яго трасе, з лахманоў вошы сыплюцца. Ды кажа, што ён гаспадар гэтага маёнтка. Той, што з гаёўкай ажаніўся, загадаў вар’ята з двара гнаць. А другі сябрук узяў калаціну і давай госця біць. Біў, біў дый забіў. Пані потым выйшла паглядзець, бачыць - на шыі хлапца крыжык, які ў яе мужа быў. Прыгледзелася, скеміла штось. Шусь да свайго куфра, адчыніла - а травы няма. Здагадалася яна, што гэта яе муж нябога, ды позна ўжо. Збегла ў лес, і не бачыў яе больш ніхто.

Нейкая страшнаватая праўда хаваецца за гэтай фантасмагорыяй.

Легенду абавязкова трэба выкарыстаць. Магчыма, перанёсшы ў наш час. Вох, і намучаецца ў мяне Корвус...

Я пацерла вочы, натомленыя маніторам. І зноў у адной кампаніі - здрайца, кат і ахвяра... І водгулле легенды пра святую Маргарыту: цмок, якога разрывае знутры, чароўная зёлка, што дапамагае парадзіхам...

Я з уздыхам абвяла позіркам шыхты энцыклапедый ды даведнікаў на паліцах уздоўж сцен, уласнаручна абклееных мною зверху белымі, унізе шурпата-шэрымі шпалерамі. Вось здаецца, у гэтых тамінах мусіць быць усё... А гэта як нерат у мора закінулі. Што выцягнулі, тое і вывучаюць, і здаецца, гэта і ёсць мора... Мае звесткі пра Люцыяна Станіслававіча Кор­вуса былі адрывістымі, як у студэнта, што на лекцыях гуляў у таньчыкі.

Зрабіць доктара прататыпам галоўнага героя мяне змусіў кароткі ўспамін беларускага паэта, які ў турме-“амерыканцы” ў 1952-м годзе апынуўся ў адной камеры з біёлагам Люцыянам Корвусам па мянушцы Канкістадор. Таго арыштавалі па справе ўрачоў-забойцаў. Габрэям не быў, але зацята бараніў калегаў, што “падпадалі”, і быў прызнаны саўдзельнікам. Прысуд - дзесяць год лагероў. Ці выжыў - невядома. Корвуса прыносілі з допытаў страшэнна збітага. Саджалі ў карцар, дзе можна было толькі стаяць, а перад вачыма міргала зыркая лямпачка. Пасля такога карцару ў чалавека яшчэ доўга ў такт з тым, як міргала лямпачка, заплюшчваліся і адплюшчваліся вочы, і ўсе мышцы твару сціскаліся і расслабляліся. Чала­век вар’яцеў. У Корвуса, аднак, такога не здарылася. Наадварот, спакойна заявіў, што цудоўна выспаўся. І ўсё, што ад яго маглі дабіцца на допытах -лацінскага выслоўя “Conscienta mille testes”. Сумленне вартае тысячы сведкаў. Спадар доктар упарта паўтараў гэта на ўсе цытаванні даносаў і сяброўскіх прызнанняў. Следчыя шалелі. Лічылі за здзек. Корвус яшчэ і лекаваў суседзяў па камеры - без медыкаментаў, рукамі. Здымаў боль. Упраўляў вывіхі. Спыняў кроў. Пасля суда хуткага і няправеднага шляхі паэта і біёлага разышліся.

Згадзіцеся, людзі, якія праяўляюць незвычайную трываласць у экстрэмальных абставінах, чапляюць. Хочацца прасачыць іх лёс. А тут яшчэ падчас блуканняў па Вайсковых могілках натрапіла на помнічак, на якім было выбіта “Люцыян Станіслававіч Корвус”, і не мелася ніякіх датаў. Загадка! Я вырашыла, што Люцыян Корвус стане героем майго новага рамана... І ў пошуках звярнулася да надзейнай крыніцы - стваральніка папулярнага сайта “Дзе-Беларусь”.

І ўсё-ткі, чаму звестак няма? Можа, я раблю якую-небудзь памылку, прычым відавочную?

Я адкрыла файл з успамінамі рэпрэсаванага геолага Уладзіміра Пятровіча Багацько, які адбываў пакаранне там жа, дзе і мой герой. І хутка натрапіла на згадку пра Лук’яна Сцяпанавіча Дзякловіча, ссыльнага доктара, які працаваў у сангарадку Затока.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза