Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

О, апошні камент - самы слушны... Наколькі б жыццё спрасцілася...

Калі шэры туман і дробны дождж з’ядналіся ў адно халоднае і мярзотнае сутонне, а надмагіллі ў прыцемку нібыта пачалі пагойдвацца і вырастаць, я нарэшце пабачыла дзве постаці, што набліжаліся ад царквы сюды, лавіруючы між помнікаў пад чорным ветразем парасону. Плячысты хлопец у чорнай скуранцы і клятчастай хустцы вакол горла, русявыя валасы забраныя ў хвост, і дзяўчына ў кароткім і шырокім чорным палітончыку, доўгія ногі ў берцах, рудыя валасы ў дрэдах... Дурніца, напэўна. Таму што прыгожая. Такая, ведаеце, вытанчаная гожасць з паштовак эпохі арт-нуво. Калі дапускаць, што ў такой прыгажуні ёсць мазгі, можна давесці свой узровень самаацэнкі да крытычнага. Тым больш спадарожнік час ад часу паглядаў на яе, як на боства, якое зрабіла літасць на нейкі час спусціцца да яго, нявартага. Я адмахнулася ад рытуалу вітанняў.

- Вы знайшлі патрэбныя матэрыялы, Мацей?

Хлопец кіўнуў і дастаў з кішэні памаранчыкавую флэшку. На яго руцэ, якая трымала парасон, мезенец быў з абрэзанай апошняй фалангай, а запясце абвівала цэлая калекцыя фенечак.

- Тут усё, што здолеў здабыць. Спісы расстраляных, спісы супрацоўнікаў НКУС, следчыя справы, прысуды... Спадзяюся, вы разумееце, што, па-першае, гэта незаконна - я ж хакнуў расійскі закрыты архіў, і ў адкрытым доступе вы гэтыя матэрыялы не размесціце. А па-другое, гэта кропля ў моры. Толькі тое, што адлічбаванае.

- Дзякую!

Мне казалі, што Мацей Саламярэцкі, калі захоча, залезе хоць у сістэму Пентагону.

- Не хвалюйцеся. Я ж мастацкі твор пішу, выкарыстаю факты так, што ніхто не прычэпіцца.

- Хадзіла я нядаўна ў оперу, - раптам азвалася дзеўка, імейка ў яе было

- Вірынея. - Кармэн такая ўся гламурная, з прыгожа размаляванымі кастаньетамі, вытанцоўвае перад Хазэ... А ў Мэрымэ яна ў тым эпізодзе за няйменнем кастаньетаў разбівае талерку і таньчыць, выбіваючы рытм аскалёпкамі.

На жаль, не дурніца. Маю на ўвазе Вірынею.

- Зразумела намёк. Але прыкрашаць нічога не збіралася. Хаця і не ўсё можна вываліць на чытача... Ён проста не паверыць.

Дзяўчына скрывіла куточак рота, і Мацей зараз жа паўтарыў яе міміку.

- Гэта з майго ўласнага досведу... - і чаго цягне перад смаркачамі апраўдвацца? - Неяк пісала раман пра падзеі дзевятнаццатага стагоддзя, працытавала архіўны дакумент. Пра катаванне маладзенькага садоўніка, якога гаспадар абвінаваціў у крадзяжы. Допісы пайшлі абураныя... Не можа чалавек столькі ўдараў бізуном вытрымаць. Дзве тысячы па спіне. Тысячу па жываце. У аўтара садысцкія схільнасці. У аўтара хворая фантазія. А я ўсяго толькі дакумент працытавала.

Дзеўка важна паківала, прыкусіла губу і кінула сарамлівы позірк на хлапца. Раптам падалося, што яна зусім не фанабэрыстая і не самаўпэўненая, а зусім наадварот.

- Спадзяюся, вы дасцё на наш сайт хоць урывак з вашага новага твору?

Мацей усміхаўся так шчыра, як можа толькі моцны шчаслівы мужчына.

- Не люблю знаёміць з тым, што не скончана... А вось пра яго... - я кіўнула на бетонны помнік з заміраннем сэрца, - знайшлі штось новае?

Саламярэцкі збянтэжыўся.

- Нічога. І наконт гэтай магілы - ні радка. Нат на планах няма. Нібыта помнік сам па сабе ўзнік.

У парадзелых шатах таполі проста нада мной штосьці зашаргатала. На мой улюбёны бэжавы капялюх, брылы якога ўжо абвіслі ад вільгаці, пасыпаліся цяжкія кроплі, быццам хтосьці зверху стукаў мяне па галаве, патрабуючы ачомацца і заняцца нарэшце нармальнымі справамі, за якія плоцяць.

- У нас ёсць версія, - загаварыла Вірынея. - Вы ж мяркуеце, што Люцыян Корвус быў рэпрэсаваны. Магчыма, помнік паставілі сваякі, якім хтось сказаў, што ён быў закатаваны і пахаваны дзесьці тут. На ўсіх мінскіх могілках расстрэльвалі падчас рэпрэсій. Паставілі проста, каб быў хоць які знак. А паколькі гэта адбылося пры Савецкім Саюзе, зрабілі ўсё патаемна. Вось і ўся разгадка.

І броўкі гэтак фанабэрыста прыўзняла, знаёнца...

Тутэйшыя корвусы, крумкачы звычайныя, азваліся тужлівым крумканнем, нібыта хацелі штось падказаць.

- Затое пра Корвусаў з Крукавіч пад Старавежскам нацягаў шмат, - шэрыя вочы Мацея глядзелі вінавата. - У іх падвойнае прозвішча: Корвус-Дзякловічы. Магчыма, продкі вашага героя. Думаю, вам будзе цікава. А грошай не трэба.

На развітанне Вірынея дадала:

- Дарэчы, дзякую, што прызначылі спатканне тут. Я па вашых раманах і ўяўляла вас на фоне старых могілак.

Каб дзеўка ўсміхнулася насмешна, я б яе ўзненавідзела наноў. Але ўсмешка атрымалася сарамяжнай.

Парачка сышла. Пра яе ў літаратурна-гістарычнай тусоўцы хадзілі розныя чуткі. Не заўсёды добрыя. Нібыта прыгажунька была сэксоткай, і нейкая цёмная гісторыя здарылася з яе першым мужам-актывістам. Здаецца, забілі яго, інсцэнаваўшы няшчасны выпадак. А Саламярэцкі быў крутым айцішнікам, але штось непрыгожае ўчыніў. Скраў праграму, ці банкаўскія рахункі хакнуў - не памятаю. Цяпер прысмакталіся абодва да нейкага гранту, робяць гістарычны сайт, да якога прысабачылі турыстычную рэкламу. Каларытная парачка. Так і просяцца ў персанажы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза