Читаем Перакат полностью

Жонка была полькай і, відаць, валодала гэтай механікай дасканала, бо ўсё жыццё была нейкім эталонам для акружаючых жанчын, хаця не была ні надта прыгожай, ні надта яркай. Таму Пінчук, непрыкметна і насуперак уласнаму жаданню, стаў звяртаць увагу на тыя дробязі, якія раней былі проста не даступныя і не цікавыя яму, сялянскаму хлопцу, што доўга не хацеў ні ў чым мяняць свае простыя, немудрагелістыя патрабаванні да жыцця.

Затое цяпер, ідучы да школы і вяртаючыся дадому, ён запавольваў крокі, калі бачыў прадаўшчыцу, каля якой заўсёды тоўпіліся мужчыны. Адны таропка апаражнялі бакал за бакалам, другія ляніва смакталі піва, седзячы ў цяньку на бярвеннях.

Пінчук не любіў піва, ніколі не піў яго, але апошнім часам надта заваблівым стала здавацца яму гэтае лянівае мужчынскае безрабоцце. Мабыць, добра было вось так сядзець у цяньку, трымаючы вільготны келіх з цёмна-карычневаю вадкасцю. Няяркае сонца, што прабівалася скрозь сосны, запальвала на граненых баках келіха іскрынкі, прымушала свяціцца само піва. I аднойчы ён рашыўся: падышоў да бочкі, выстаяў невялікую чаргу і, працягнуўшы дробязь, атрымаў свой бакал. Ён глытнуў тут жа, каля бочкі, нібы саромеючыся вакольных, але нехта прымусіў яго пацясніцца: «Месца табе не хапае, ці што?» — і ён таропка папрасіў прабачэння, адышоў да агароджы, дзе ўладкаваліся мужчыны. Ніхто з іх не звяртаў асаблівай увагі на Пінчука — яны гаманілі пра міжнародную палітыку. Пасля размовы пайшлі пра апошні футболыты матч, нечаканы пройгрыш сталічнага «Дынама». Усчалася невялікая спрэчка. Пінчук, прыслухоўваючыся да гамонкі, адзінока стаяў убаку.

Прадаўшчыца, як заўсёды лоўка мяняючы бакалы і адгукаючыся на рэплікі мужчын, паглядала на Піпчука з лёгкай усмешкай, і ён разгубіўся — стаў таропка, глыток за глытком, піць прахалоднае піва, не адчуваючы смаку, а калі задыхнуўся і перавёў дыханне, убачыў — піва пралілося на светлыя штапы, вільготная палоска сцякала ўніз, па калене.

— Давайце я вытру, — сказала прадаўшчыца і, дастаўшы з кішэні насоўку, памкнулася да Пінчука.

— Не, дзякуй, я сам! — паспрабаваў ён адмовіцца, але яна лоўка, як усё, што рабіла, пахілілася да яго і, змачыўшы насоўку ў вадзе, стала хутка церці пляму.

— Высахне, пе заўважыце! — сказала яна, выпрамляючыся, і Пінчук убачыў на крышку выцягнутым угору носе кропелькі поту.

Мужчыны сачылі за імі, перастаўшы гаварыць пра палітыку, і Пінчуку здалося, што яны крыху зайздросцяць яму.

— За мной, Галечка, нябось, не стала б так завіхацца? — крыкнуў кучаравы хлопец у каляровай кашулі.

— Хай каля цябе жонка завіхаецца! — адказала яна весела, бліскаючы вачамі і лёгка сядаючы на гладкае сваё, пашарпанае ўжо крэсла.

Але Пінчук убачыў, што яна амаль непрыкметна правяла рукой па твары, як бы сціраючы з яго заклапочаную маршчынку паміж бровамі, і падумаў, што ёй, відаць, цяжка вось гэтак, дзень за днём, стаяць тут, на сонцы, адказваючы на жарцікі мужчын, а магчыма, і заляцанні.

Ен з непрыязнасцю паглядзеў на хлопца ў каляровай кашулі, адзначыў для сябе, да чаго непрыемны, нейкі сыты, увесь у вуграх ягоны твар. I на траве разваліўся так, як дома на канапе, і вочы нібыта зацягнуты тлустай плёнкай самазадаволенасці.

— А пра ягоную жонку чамусьці не ўспамінаеш? — азваліся збоку.

— А ў яго жонкі няма, — Галіна адказала гэта, не паварочваючы галавы, па-ранейшаму лоўка падстаўляючы пад карычневы струмень бліскучыя бакалы.

— З чаго вы ўзялі, што ў мяне няма жонкі? — запытаўся Пінчук, адчуўшы нечаканае раздражненне і разгубленасць.

Цяпер усе глядзелі на яго, ён адчуваў на сабе цікаўныя позіркі, як дотыкі, таму закарцела пайсці хутчэй адсюль, але пакінуць размову ён не мог.

— Ды ўжо ж адчуваю, — коратка адказала Галіна. Дадала, ледзь усміхнуўшыся: — Па вачах відно!

I, сціснуўшы ружовыя, ледзь падфарбаваныя вусны, адвярнулася, твар яе стаў халодным і непрыступным.

Патаптаўшыся, нібы чакаючы, што яна зноў паглядзіць на яго, Пінчук няёмка павярнуўся, пайшоў, пасля азірнуўся, каб хаця кіўнуць ёй галавой, развітацца, ці што… Але жанчына стаяла да яго спіпой. Ён паскорыў крокі, пабрыў па пяску, пасля, выбраўшыся па асфальт, зноў азірнуўся… На сэрцы зрабілася моташна ад думкі, што зараз прыйдзе ў няўтульную кватэру, якая некалі так радавала іх з Вандай і была напоўнена цяплом і згодай, а цяпер была нейкай прымоўклай, нібыта пакінула яе ранейшае цяпло — сям'і і жытла…

Не, ніколі но думалася раней Пінчуку, што ён можа застацца на белым свеце адзін, без Ванды, без яе раўнівай увагі, без кахання, што сагравала ў самыя цяжкія гады, калі яны, маладыя настаўнікі, жылі на прыватнай і ўласная жыллёвая плошча ўяўлялася, як мара, амаль нязбыўная. Тады яны з вялікімі цяжкасцямі «абарахляліся», як казаў Пінчук: збіралі грошы на мэблевы гарнітур, на шубу для Ванды і касцюм для яго, і кожная новая рэч прыносіла радасць, нібы падцвярджаючы, што яны пераадольваюць прыступку за прыступкай нейкай нябачанай, але адчувальнай лесвіцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы