Читаем Перакат полностью

Неяк, не заўважыўшы яго, сказаў хтосьці з мужчын пра Ванду, што яна нагадвае лісіцу: гнуткасцго цела, зманлівасцю гаворкі і паводзін. Пінчук усміхпуўся. Менавіта гэта больш за ўсё і падабалася яму ў жошцы — вішаватая, яна як бы зачароўвала яго наноў: церлася аб шчаку, мурлыкала, дагаджала ў кожнай дробязі. Можа, таму патаемна і не любіў ён жанчын дзелавых, рэзкіх, жорсткіх, нечым падобных да мужчын, якія і руку працягвалі гэтак, як мужчыны, і моцна паціскалі руку, гэтак жа, як мужыкі. Такіх жанчын у школе пасля вайны было шмат. Разлютаваныя адзінотай і цяжкасцямі, яны часта сварыліся, і ён, дырэктар, стамляўся ад неабходнасці іх мірыць. Таму ён заўсёды імкнуўся дадому, дзе было ціха і ўтульна, кожная рэч дыхала гаспадарлівасцю і клопатам. Багата карункавых покрываў; падчас абеду ці вячэры на стале былі бялюткія пакрухмаленыя сурвэткі. Нядзелю ж святкавалі з самаварам і пірагом. Тады такі быт называлі мяшчанскім, сурвэткі высмейвалі, але Пінчук цвёрда трымаўся звыклага, адно толькі рэдка запрашаў да сябе калег са школы. Тым больш што працавалі там амаль адны жанчыны.

З гадамі яны мяняліся: праз некалькі гадоў з'явіліся настаўніцы з трывалымі універсітэцкімі ведамі ў вузенькіх кароткіх спаднічках, з узбітымі валасамі, якія ліха гулялі з вучнямі ў настольны тэніс і паціху курылі ў туалетах. У настаўніцкую пастаянна званілі маладыя хлапечыя галасы, настаўніцы ў размовах сыпалі незнаёмымі імёнамі Джойса, Кафкі, Сэлінджэра, а на педсаветах спрачаліся не толькі з калегамі, а нават і з прадстаўнікамі гарана, бянтэжачы бывалых чыноўнікаў спасылкамі на вялікіх.

Неяк Пінчуку пазванілі нават з аддзела міліцыі — дружыннікі затрымалі на танцавальнай пляцоўцы маладую пару, што танцавала яшчэ невядомы ў гарадку твіст. Маёр, з'едліва націскаючы на слова «педагогі», прасіў прыняць належныя меры, пагражаючы напісаць пра дрэнную работу з моладдзю. З маёрам дырэктар быў добра знаёмы, і той, канешне, нікуды не стаў бы пісаць, але Пінчук усё ж пагаварыў з маладымі калегамі, не спадзеючыся на гэтую гаворку. Дый гэтае пакаленне настаўніц надта ж хутка абзавялося спадарожнікамі жыцця, паспакайнела. Праўда, некаторыя пары хутка і распаліся — відаць, у гарадку ўсё ж не хапала мужчын, — але ранейшыя скідвальніцы ўсё роўна былі занятыя хатнімі і сямейнымі клопатамі. Цяпер яны болей званілі ў суседнія школы, сварыліся па тэлефоне на ўласных дзяцей, а ім на змену, але ўжо не пакаленнем, а неяк цішэй, па адной, сталі прыходзіць іншыя дзяўчаты — спакойныя, ураўнаважаныя, багата, нават раскошна, апранутыя, а ў тэлофонных размовах замільгалі зноў нячутныя раней словы: «штроксы», «джынсы», «Марлбара»… Гэтыя дзяўчаты не спяшаліся замуж, яны ўпэўнена праводзілі ўрокі, не спрачаліся з начальствам, і не было ў іхніх вачах неспакойнага тамлення і агня папярэдніц…

* * *

…Цяпер, калі надаралася Ісці па той вуліцы, Пінчук збянтэжана, быццам яго ў нечым абвінавачвалі, ківаў галавой Галіне, якая заўсёды бачыла яго набліжэнне, і заўсёды знаходзіла час, каб усміхнуцца яму, сказаць нешта пра надвор'е. Пастаянныя яе кліенты, відаць, таксама заўважылі, што ёсць паміж гэтымі двума нейкая, хай і тонкая, нітачка, таму што аднойчы той жа хлопец у каляровай кашулі — здавалася, ён і не здымаў яе ніколі — крыкттуў яму здаля:

— Ты б ёй спатканне назначыў, ці што!

Хтосьці засмяяўся, хтосьці зацікаўлена паглядзеў на прадаўшчыцу, а яна залілася гарачай чырванню і нават не адказала хлопцу, затое Пінчук раптоўна падумаў, што ён, той хлопец, усё ж нечым сімпатычны., I — нібы апякла думка: а што, калі папраўдзе прызначыць спатканне? Але як падысці, што сказаць? Лёгка пажартаваць, прызначыць спатканне як бы мімаходзь? Ён забыўся, як лёгка гэта было калісьці, і пакута, разам з сорамам і шкадаваннем нечага, напоўніла ягонае сэрца.

I ўсё ж праз некалькі дзён, прыкінуўшы, калі яна заканчвае работу, ён падышоў да яе. Жанчына, скінуўшы халат, складвала яго ў сумку. Яна нічога не спыталася, толькі, ускінуўшы вочы, моўчкі ўсміхнулася поглядам і лёгка пайшла па вуліцы, крыху спяшаючыся, каб не адставаць ад ягонай размашыстай хады.

— Стаміліся? — спытаўся ён нарэшце.

— Ды ўжо ж. Гэтая работка — не радасць, — адгукнулася яна.

Цёмная жакетка, з-пад каўняра якой выбіваўся какетлівы краёчак хусткі, рабіла яе постаць стройнай, амаль дзявочай. На ёй была вузкая шэрая спадніца, ногі, як заўсёды, абутыя ў прыгожыя пантофлікі, але сёння раптам Пінчук заўважыў, што збоку, каля вялікага пальца, на пантофліку была акуратная латка.

— Навошта ж вы пайшлі сюды? — спытаўся ён зноў і тут жа пашкадаваў аб гэтым, бо пытанне прагучала неяк нялоўка, нязграбна. — Я ж гэта… проста хацеў сказаць, што вы, мабыць, маглі адшукаць і іншую работу.

— Не такую, як прадаўшчыца? — засмяялася яна. — Гэтую работу, між іншым, не кожнаму давераць.

— Чаму? — зноў пытанне прагучала наіўна і няўклюдна, ён зразумеў гэта па яе твары.

— Таму што тут кантролю амаль ніякага, а пены шмат, — крыху іранічна загаварыла Галіна. — А з пены нават замак можна пабудаваць. Што, не верыце? Ну, не замак, дык катэдж, з гаражом, з фінскай лазняй…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы