Читаем Перакат полностью

— Вы… вы таксама ашукваеце людзей? — чамусьці шэптам сказаў Пінчук. Кроў кінулася яму ў твар. Галіна пазірала на яго насмешліва.

— Божа, гэтыя педагогі! — ціха засмяялася яна. — Слова якое тут жа… не пашкадавалі!

— Я проста спытаўся, — амаль прашаптаў Пінчук, ужо шкадуючы, што пайшоў за ёю. I жанчына, нібы адчуўшы ягоны настрой, прагаварыла больш мякка:

— Шкадуеце, што загаварылі пра гэта?

— Не, чаму ж! — пачаў ён апраўдвацца, але яна перабіла яго.

— Можаце паверыць, мая фотакартка на Дошцы гонару вісіць. Не першы год. I на кожнае свята — падзякі. Мне, Іван Пятровіч, толькі гэта і засталося — ва ўдарніцах хадзіць. — Горыч прагучала ў яе словах, і ён прымоўк, а пасля спахапіўся:

— Адкуль вы ведаеце мяне — і па бацьку нават?

— Я вас даўно ведаю. Так даўно, што ого!

— А я… — ён спыніўся, больш пільна ўгледзеўся ў яе, — я вас пе прыпамінаю.

— Ды як было запомніць, нас шмат было, — сказала яна, і ён задумаўся: можа, яна вучылася ў іх школе? Не, гэтага не магло быць — сваіх выпускнікоў ён ведаў амаль усіх, абавязкова ўспомнілася б хаця якая рыса.

— Не старайцеся, не ўспомніце, — прагаварыла жанчына крышку як бы разачаравана. — А я якраз вам свой букет уручала — белыя вялікія такія гваздзікі. Мы з мамай іх на рынку выбіралі, каб самыя лепшыя былі. Мама вельмі клапацілася, каб у мяне было прыгажэйшае, лепшае…

I дадала ўжо са смехам:

— А вы мяне за тое ў галаву пацалавалі.

— Калі гэта было?

— Даўно… — сум, як цень, пабег на яе твар. — Часам здаецца, што зусім у другім жыцці. У Дзень Перамогі.

— А ўсё ж? — ён дапытваўся, як быццам пільна трэба было аднавіць усе падрабязнасці іх даўняй сустрэчы, калі яна, відаць, была яшчэ школьніцай.

— Я тады ў сёмы клас хадзіла, — працягвала Галіна. — Упершыню даверылі кветкі ўручыць ветэрану. Я ж раней троечніцай была, а тут вырвалася амаль у выдатніцы.

Ён спрабаваў успомніць, пра які Дзень Перамогі яна гаворыць. Ды іх было ўжо не так і мала, тых святаў. Дзесяцігоддзі напластоўваліся адно на адно, жыццё пайшло з паскарэннем. Праўда, у тыя дзесяць — пятнаццаць гадоў назад, пра якія яна гаворыць, ён дужа здзіўляў усіх сваім занадта маладым для ветэрана выглядам. Пінчук прывык да здзіўлення: не кожнаму будзеш расказваць, што на вайну пайшоў шаснаццацігадовым, быў разведчыкам, а пасля камандзірам разведкі ў партызанскім атрадзе. I хаця двойчы паранены, узнагароджаны ордэнам, не кожнаму пакажаш блізны на целе. Дый узнагароды свае доўгія гады ўвогуле не насіў — не тое каб саромеўся, але неяк не прынята гэта было ў тыя гады. Занадта многа было тады хлопцаў, якім грудзі трэба было пашыраць, каб змясціць усе ўзнагароды. З гадамі франтавікоў заставалася ўсё меней, і апошнія гады, усё болей і болей прыкметна, стала назірацца нейкае як бы аднаўленне мінулага, цікавасць да яго. Нібыта нешта скранулася ў самім часе ці пачынаўся нейкі новы віток спіралі — але ўзнагароды вымаліся з запаветных шкатулак, новая плынь мемуарнай літаратуры прабівалася на старонкі выданняў, ажывала тое, што, здавалася, крэпка засела ў тым, даўно мінулым, але незабыўным часе маладосці…

I цяпер, гледзячы на яе ружовы, з дробненькімі маршчынкамі твар, ён адчуваў, якія немагчымыя напластаванні часу аддзяляюць іх адно ад другога.

Калі яна падбягала да яго сямікласніцай, Уладзік хадзіў у чацвёрты-пяты клас, а яны з Вандай толькі пачалі жыць у дастатку, хай сабе і невялікім. Каб была яна жывою, ён бы, каненше, не пакутаваў ад адзіноты, а пачуваў бы сябе яшчэ маладым, поўным сіл, жаданым…

Яна спынілася, зазірнула яму ў вочы і зноў усміхнулася, як тады, калі насоўкай выцірала пляму. Усміхнулася так, нібы ведала сілу сваёй усмешкі, сваёй жаноцкай абаяльнасці. I зноў яму стала нечакана добра і лёгка на душы.

— Вы ж і зараз яшчэ малады, Іван Пятровіч, — вымавіла яна пераканаўча. — Праўда, дальбог, малады…

Яны і не заўважылі, што сонца амаль схавалася за невялікімі шэрымі хмаркамі, і толькі калі пырснулі на цёплы пыл, на цяжкія сонныя вішні за агароджамі першыя кроплі дажджу, абодва пачалі разгублена азірацца па баках, быццам не ведаючы, што ж цяпер рабіць.

Галіна рашуча пацягнула яго за руку.

— Хадземце туды! — Яна паказала на цяжкую драўляную браму з масіўным навесам. — Хутчэй, зараз хлыне!

Яны памкнуліся да брамы. Дождж таксама нібыта кінуўся за імі, спрабуючы нагнаць адзінокіх на гэтай напаўвясковай вуліцы мужчыну і жанчыну.

Пінчук, хаця і падумаў спачатку, якой жа абаронай можа быць ім гэтая брама, аднак цяпер, стоячы пад навесам, пераканаўся, што кроплі амаль не дастаюць іх. У глыбіні двара тым часам заліўся звонкім, крыху пакрыўджаным брэхам невялікі сабака.

— Што ім тут ахоўваць, ды яшчэ з сабакам? — здзівілася Галіна.

Яна паспрабавала ласкава загаварыць з сабакам, але цюлька, улавіўшы, мабыць, ненатуральнасць ласкавага яе голасу, заліўся яшчэ больш адчайным віскатам, так што з суседняга дома выйшла старая і, нягледзячы на дождж, спрабавала разгледзець, на каго брэша сабака.

— Як што ахоўваць? Вунь агарод які, а вунь і гараж! — прыжмурыўшыся, Пінчук азіраў глухую агароджу, абцягнутую зверху дротам. — У вайну, бывала, пакуль дастукаешся ў такую хату!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы