Читаем Перакат полностью

Ведаю і спрабую супакойваць сябе тым, што дзяцей у гады вайны страчвалі многія — о, як многа іх, бацькоў, што перажылі сваіх дзяцей! Але веданне, што гэты боль, гэты жах страты перажылі многія, супакойвае толькі трохі — так, як быццам безнадзейна хвораму даюць укол, што супакойвае на нейкі час. Супакойвае — таму што пераносяць жа ішныя, у іншых хапае мужнасці і сілы волі. Але ўсе кажуць, што хапае яе і ў мяне. I тады я думаю — другія, можа быць, гэтак жа прачынаюцца на досвітку і ляжаць, гледзячы на акно, якое сінее — ох, як павольна яно сінее, пасля святлее, гэтае акно! — і кідаюць у агромністае бяздоннае неба адчайны, безнадзейны кліч, быццам спрабуюць абудзіць нешта ў прасторы, выклікаць, вырваць… А пасля днём, як і я, патанаюць у мітусні будзённасці і забываюцца на ўсё і радуюцца сонцу, чырванаватым яго водбліскам на жоўтай, чыста памытай падлозе і першай расцвітаючай галіне яблыні, якая быццам працягвае насустрач светлыя пругкія пялёсткі з бліскучай кропелькай, што дрыжыць і пераліваецца на сонцы… I ўсміхаюцца суседцы, і гамоняць пра нейкія дробязі, і прыбіраюць хату, якая днём зусім не здаецца такой

вялікай, як ноччу, — не, не ноччу, а перад світаннем, калі як быццам ажываюць прывіды і бязгучна слізгаюць па пакоі. Дзіўна — Люся ніколі не брыла па хаце прывідам. Яна прыходзіла проста, вельмі будзённа, так, як уваходзіла ў хату заўсёды. I нахілялася нада мной, і нешта весела гаварыла, а я заўсёды радавалася ёй і разам з тым разумела, што гэта ўсяго толькі сон, і адчайна баялася, зноў баялася прачнуцца…

Яе сарочка ляжыць у школьным музеі. Сарочка з беленага льну, які я ткала амаль сорак гадоў назад. Сувой даваўся мне ў знакі, я не надта звыклая да такой работы, але хацелася, каб усё было як у людзей, каб мяне не лічылі тут чужаніцай, і я кожную свабодную хвіліну прысаджвалася за кросны і ткала, шчыравала над імі. Затое як радасна было потым бяліць разам з суседкамі свой сувойчык — на досвітку, рассцілаючы на вільготным, ужо дымлівым лузе сваю ўласную дарожку — крыху рудаватую, натапырлівую! Жанчыны перагаворваліся паміж сабой, маё ткацтва прыдзірліва разглядалі з усіх бакоў, а пасля Ганна, суседка, пахвальна засмяялася: «Глядзі ты, не падкачала Міхайлаўна!» Я ціха радавалася яе словам, і хіба магло прыйсці ў галаву, што збіраць буду сваю запаветную дарожку плачучы, рукі будуць дрыжаць, а ў скронях стукаць адно: «Вайна, вайна». Няўжо сэрца адчувала, што вайна, пра якую толькі што аб'явілі, навісла над пашымі галовамі, над гэтымі белымі, бялюткімі сувоямі, што стануць не толькі адзеннем, але і саванам? Як мне хацелася ўберагчы свой сувойчык ад пылу, як асцярожна несла яго дадому, трымаючы на плячы, стараючыся не ўздымаць за сабой пясок на дарозе, каб не прыліпалі да вільготнага палатна пясчынкі. Ён прасох, стаў бялюткім, чыстым. Але як грэбліва адкінуў яго нагой немец, калі я ўпала яму ў ногі, заклінаючы адпусціць дачку, а сабранае абы-як сямейнае дабро распаўзалася ў мяне ў руках, падала на пясок. Ён агледзеў усё ўважліва, паглядам паказаў другому на футра з вавёрчыных шкурак, на чырвоны аксамітавы абрус і пайшоў у дом, не гледзячы болей на мяне.

Люся была ўжо далёка, паміж двума канваірамі, але той, выхапіўшы з-пад мяне футра і абрус, закрычаў ім нешта, замахаў рукамі… Нелюдзь, ён лаяўся і потым, калі падышоў да нас, усё паўтараў: «Хочуць, сволачы, каб мы тут парадак навялі, а самі што робяць!» — і, у апошні раз таргануўшы Люсю за плячо, крыкнуў, каб яна тут жа сабрала ўсе свае анучы і, калі ёй так пашанцавала, хай едзе ў гэтую самую… вялікую Германію, хаця ён асабіста расстраляў бы яе на месцы без усялякага шкадавання, таму што толькі так можна ваяваць з бандытамі!

Я ўсё яшчэ не паднімалася з каленяў і толькі няўцямна глядзела на яго, тупа стараючыся зразумець: нашто яму яе жыццё, яе кроў? Няўжо не шкада дзяўчынку, якая па ўзросту амаль што дачка яму? У яго быў прыгожы яшчэ, сыты твар, чорныя бровы, што зрасліся на пераноссі, а пальцы чамусьці акрываўленыя — можа, параніўся аб нешта, і вочы мае не маглі адарвацца ад гэтых пальцаў. Ён заўважыў мой пагляд, нахмурыўся і, апошні раз вылаяўшыся, пайшоў за хату, а Люся падскочыла да мяне і, паднімаючы з каленяў, закрычала, як быццам не яе толькі што вялі расстрэльваць, як быццам не ёй трэба было б зараз маўчаць, хавацца ад ліхіх вачэй:

— Ды ці варты яны таго, мама! Ды яны і падэшвы тваёй не варты!

— Ты лягчэй! — пагрозліва закрычаў на яе другі паліцай. Ён быў яшчэ малады, таму не навучыўся, відаць, у поўнай меры драпежніцтву, саромеўся, мабыць, сабачай сваёй пасады. Але і яго закранулі яе словы. — А то зараз назад вернем! Вунь, яма чакае!

Яміна, магіла, сапраўды яшчэ чакала — вярталіся мужчыны з рыдлёўкамі, на якіх вільготна жаўцела гліна. У мужчын былі павязкі на рукавах і нядобрыя вочы. Тады адразу прайшло здранцвенне. Я хутка сабрала ўсе раскіданыя па зямлі рэчы, сунула Люсі ў рукі сувой і пацягнула яе далей ад праклятага месца. Яна пакорліва ішла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы