Читаем Перакат полностью

— Ты, матка, не забудзь сабраць сваю прыгажуню! — крыкнуў мне ўслед той жа паліцай. — У Германіі яе апранаць і абуваць не будуць! Там сваім не хапае!

Ён нешта злосна засіпеў услед, але мы не азіраліся, і я не выпускала даччыной рукі. Няхай сабе і ў Германію, але ж галоўнае — яе пакінулі жывою, не расстралялі!

— У Германію не паеду, — спынілася раптам Люся.

— Што ты тут крычыш! Дадому пойдзем. Дачушка ж ты мая!

Я не вытрымала, прастагнала гэтыя словы. Здавалася — яшчэ імгненне, і я заплачу, заб’юся аб зямлю. Тады Люся, як схамянуўшыся, схапіла мяне за плячо, паглядзела ў вочы і хутка пайшла дамоў. I толькі там, сеўшы на крэсла і скінуўшы тапачкі, сказала жорстка:

— Можа, табе забаліць ад гэтага, мама. Але прашу — ніколі не рабі так, як сёння.

— А што я такога зрабіла? Упала на калені перад немцам? Калі ў цябе ў самой будзе дзіця, ты зразумееш, што самае галоўнае.

— Я і цяпер разумею. Але ўсё роўна не хачу, зразумей ты мяне, не хачу, каб жыццё мне дарылі гэтыя… гэтыя гады!

— Жыццё, Люсечка, адно, яго берагчы трэба. Не дарыць, а забраць яго могуць.

— Пастараюся, каб не забралі.

Я зразумела, пра што яна гаворыць. Але было так многа перагаворана, так набалела, што не трэба было ніякіх слоў. Мы абедзве былі сувязнымі, але яна ніяк не хацела зразумець, чаму я стараюся ўзяць на сябе яе даручэнне. «Мама, я ж маладзейшая, таму лаўчэйшая, — казала мне неаднойчы. — Цябе ж схопяць хутчэй». А тое, што ў мяне вопыт, што ёсць асцярожнасць — разумная асцярожнасць! — што я, нарэшце, маці, якой самой лягчэй зрабіць тое, з-за чаго дачка можа пайсці на смерць, гэтага яна разумець не хацела. I я паднялася. Што гаварыць? Трэба збіраць яе ў чужы, далёкі край…

— Вярнуся — выкраіш мне з гэтага сувойчыка кашулю. А я вышыю, — блакітныя вочы заіскрыліся, пажвавелі.

Я толькі кіўнула ў адказ. Адчувала, што ўсё мацней і настойлівей да горла падступае даўкі камяк. Для чаго вырывала яе з варожых рук, для чаго прыпадала да зямлі ў смяртэльнай знямозе, калі трэба тут жа, зараз, развітвацца з ёю, пасылаць на чужыну? Ці ўбачымся? Ці вытрымае яна, ці даедзе хаця да той Германіі з такім характарам?

…Канечне, яна не паехала пакорлівай рабыняй карміць нямецкіх свіней і чысціць нямецкія канюшні. Канечне, яна вырваласл з палону. Убачыўшы яе праз некалькі тыдняў, з шрамамі на твары, што яшчэ не зажылі, усю абарваную, босую, я зразумела, што ўвесь час чакала гэтага. Чакала, што яна вернецца, верыла ў тое. I — баялася верыць…

Ужо тады я ведала, што лёс любіць пасмяяцца з нас, што ён шпурляе маланкі ў самае недакранальнае, самае безабароннае… і я старалася пераканаць сябе і яго, лёс, што з Люсяй нічога не здарыцца, што яна замоўленая і ад кулі, і ад снарада. А яна яшчэ супакойвала:

— Мамачка, я ж удачлівая. Ты ж сама бачыш — на расстрэл павялі, а я жывой засталася! Двойчы адно і тое не бывае. Я цяпер да ста гадоў дажыву!

Аднойчы я не вытрымала, расплакалася:

— Ці з тваёй адчайнасцю так гаварыць? Нашто ж ты, дачушка, нібыта са смерцю гуляеш у хованкі? А ці падумала ты пра мяне, пра бацьку?!

Яна села перада мною, зазірнула ў вочы, прылашчылася:

— А ці ведаеш, мамка, што кажуць індусы? Што дзіця — госць у хаце. Маюць на ўвазе, што ў яго будзе сваё жыццё, што будзе некалі належаць яно толькі сабе самому! Па-мойму, гэта правільна! Ну, супакойся, дарагая, мілая мамачка…

Я і хацела б супакоіцца, але рука яе ляжала на маёй, рука маленькая, цёплая, пальцы доўгія, тонкія, але такія яшчэ дзіцячыя, такія безабаронныя…

— Ці ж такімі рукамі трымаць вінтоўку, Люся! Ты ж дзіця яшчэ, дзіця горкае!

Пасля яшчэ шмат разоў заўважалася, што словы бездапаможныя. Душа, здаецца, разрываецца на часткі, а з вуснаў злятаюць самыя звычайныя, самыя банальныя словы. Ці спынілі калі сына альбо дачку гэтыя словы, што, здаецца, крывёй бацькоўскай напісаныя: «Ты ж яшчэ зусім дзіця!» Наадварот, яны як бы сцёбаюць па самалюбстве, клічуць даказваць адваротнае. Нават трохгадовае дзіця ўжо гаворыць: «Я сам!» А ў васемнаццаць… Ды не толькі ж свае, але і чужыя дарогі выбіраюць яны, вассмнаццацігадовыя, не толькі сваё, але і чужое жыццё падчас кладуць на вагі: быць ці не…

…Так, аб чым гэта я? Аб Люсінай сарочцы, якая ляжыць цяпер у школьным музеі, пад шклом. Папера, на якой яна ляжыць, з часам выгарае, а сарочка гэтая, дзе кожны шывок зроблены з думкай пра яе, тая сарочка, у якой Люся пайшла ў свой апошні бой, не пацьмянела з часам, у яе ўсё той жа тонкі шаўкавісты бляск, які бывае толькі ў добрага льну, тая ж белата. Рэчы сапраўды больш даўгавечныя, чым людзі, я ніколі не магла з тым змірыцца. Адзінае, што пакідае памяць, — фатаграфія. Яна амаль не лжэ, не патрабуе догляду, як патрабуе яго любая рэч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы