Вецер біўся аб сцены кляштара, ірваў канцы хусты, якой яна абвязалася. Асцярожна прыціскаючы да сябе хлопчыка, яна прысела на халодную дубовую лаву каля брамы. Сястра Антоля зыркнула з акна, але змоўчала. Дзіця заплакала, Алена павольна заспявала, стрымліваючы слёзы:
— А-а, мой каток… Ты не плач, мой залаты. Пакуль сонца ўзыдзе, твой бацька прыйдзе…
Ёй здавалася — цемра ўсё шчылыіей ахутвае яе нечым задухлівым, чорным і ў халодным пустэльным свеце для яе толькі дзве жывыя мясцінкі — там, дзе б'ецца сэрца яе Васіля, і тут, дзе ляжыць цёплы камячок. Дзіця, відаць, сагрэлася і змоўкла, пасопваючы крыху прастуджаным носікам. Здалёку, ад сэрца Васіля, нібыта ішоў промень цеплыні, саграючы і яе і сына, і ёй рабілася страшна, калі ўяўлялася, як мала трэба, каб перарваўся той тоненькі, як іголка, праменьчык. А можа, калі яна пойдзе адсюль, яму, праменьчыку Васілёвай цеплыні, цяжэй будзе іх шукаць у вялікім горадзе? Тут што ні кажы, а ўсяго некалькі кварталаў да турмы… Яна сядзела, калыхаючыся ў такт песні, і заплюшчвала вочы, стараючыся як мага больш ясна і чотка ўбачыць мужа. Вось ён прыйшоў з работы, мыецца. Яна, Алена, палівае з вялікага збана ваду яму на шыю, а ён чмыхае ад задавальнення, выгінаецца, каб дастаць абмылкам сніну, а мышцы так і ходзяць пад смуглявай скурай… Яна заўсёды была дзіўна гарачай, ягоная скура, — і тады, калі ён прыходзіў з фабрыкі змёрзлы, у кажушку, які яна цыравала, колючы пальцы, і летам, калі ішоў з першай змены, трымаючы пад пахай палатняную торбу, куды яна клала яму ежу — па ёй цёмнымі плямамі расцякаўся пот. Мінулай зімой, калі над каменнымі сутарэннямі горада дзіка завывала завіруха, яна часта не спала па начах, прыціскаючыся да мужавых грудзей, адчуваючы, як роўна б'ецца ягонае сэрца, і шчымлівыя слёзы выступалі на яе вачах. У іх не было горычы, наадварот — шкадаванне, надзея і нешта галавакружнае як закіпалі ў грудзях. Ёй здавалася, што так заяўляе нра сябе цяжарнасць, і яна здзіўлялася толькі аднаму: заўсёды казалі жанкі, што няма нікога раднейшага за дзіця, але ці мог ёй быць хто раднейшым за Васіля?! Яна старалася не думаць пра тое, што яны так і не маглі ажаніцца — не давалі на гэта дазволу таму, што яны з мужам былі рознай веры, — а проста спадзявалася, што ўсё адбудзецца неяк само сабой.
Але пават цяпер яна не магла параўноўваць, хто даражэйшы: сын, што ляжаў на грудзях, прыкрыты цёплай хустай, ці Васіль, што лялжў цяпер, мабыць, на жорсткім, непрыветным ложку— на худой яго шыі, мабыць, яшчэ больш рэзка выдзяляюцца пісягі, і толькі сэрца яго, нібы намацваючы яе і маленькага, як бы пасылае ў поч цяпло і адзею. Яна ўспомніла, як няроўна і глуха грукацела яно па апошнім спатканні, і раптам спалохалася: устала, адной рукой прытрымліваючы хлопчыка, другой ахінаючы ад ветру ягоны тварык. Усё, здаецца, было па-ранейшаму, толькі вецер як быццам перамяніўся: ён яшчэ больш злавесна загудзеў, б'ючыся аб сцяну, і раптам моцным, тугім парывам ударыла ў недалёкую арабіну, і яна дробна закалацілася, уся выгнуўшыся назад. Лісты пасыпаліся з яе, няспелыя яшчэ гронкі затрэсліся, і вялікая чорная птушка, што прымасцілася на яе галінах, з шумам паляцела прэч і раптам закружылася пад маці і сынам. Алена пазнала: гэта была варона, і нейкім незразумелым холадам як абдало яе з галавы да пог. Яна ўстала. Не, рана яшчэ ісці адсюль, у цёмную, нелітасцівую ноч, трэба змагацца за сябе і за сына — яны абодва патрэбныя Васілю. Хай спачатку прагоняць яе, а так, проста, ні з таго ні з сяго збегчы, калі надыходзіць ноч… Яна паспешліва пайшла ад брамы, таропка спусцілася ў цёмнае скляпенне, дзе была яе каморка. Прадчуванне нечага жахлівага мучыла яе, і яна, ледзь паклаўшы дзіця, саслізнула ўніз і, голымі каленкамі стаўшы на халодную, усю ў шурпатых пясчынках, падлогу, зайшлася плачам і доўга малілася, аж пакуль, знясіленая, ледзь паднялася і, упаўшы побач з сынам, заснула неспакойпым сном.
Некалькі дзён прайшлі ў чаканні. Але ніхто нічога пе гаварыў ёй — усе, відаць, былі занятыя больш істотнымі справамі: трэба было неяк хаваць кляштарную маёмасць, здымаць каштоўныя аклады на іконах. Вядома, што нясе з сабой вайна, яна не разбірае падчас ні віноўнага, ні нявіннага…
…Калі Алена нясмела, каб яе не заўважылі, выбралася з кляштара, каб трапіць на спатканне да Васіля, яна не надта спадзявалася, што ўбачыць яго. Але маглі ж і ў самой турме адбыцца нейкія змены! А раптам удасца вымаліць яго ў турэмшчыкаў, раптам і ім не патрэбны гэты клопат перад наступленнем вайны, што набліжалася і набліжалася да горада. Яна хуткімі крокамі падышла да знаёмага акенца, пастукалася. Салдат, у канфедэратцы і светла-зялёным мундзіры, прачытаў прозвішча Васіля па пададзенай паперцы і пайшоў некуды, але праз колькі хвілін вярнуўся, моўчкі выкінуў вузельчык.
— Выбыў твой Дамашэвіч, — коратка сказаў ён і прыняў ад жанчыны, што стаяла за Аленай, торбачку з перадачай.
— Як гэта… выбыў? — Алена не зразумела.