Читаем Перакат полностью

— То вы ж самі кажаце — на якія шышы… — запярэчыў я.

— Маўчаць! — грукнуў ён кулаком на стале. — Як не знайшоў лепшай, то хоць тут паслухайся бацькоў. Трэба ўсё цяперака вырашыць, падбіць бабкі, што і як, а то на дурніцу.ўсе ласыя!

Ірку яны ведалі. Бацька зіркаў на яе спадылба, але тое, што яна многае ведае, што маці інтэлігентка, яму падабалася. А тут, на табе— «не знайшоў лепшай…». Мама ж казала, што лепшай нявесткі ёй і не трэба. Дужа ўпадабала яна Ірку, усё пра яе распытвала — што ды як. Відаць жа, і бацька ўсё гэта ведаў, але думаў, што, можа, пакуль яшчэ мука перамелецца — ну, нашыя адносіны з Іркай, — і возьме ён за нявестку туго, каго хоча — Піліпаву Марыю, што ад прабабкі з Амерыкі нейкую спадчыну атрымала. Смяяўся я і са спадчыны і з Марыі — у пашы часы выбіраць сабе нявесту па грошах! Ды бацька апошнім часам Піліпа ўсё ў госці запрашаў, у нядзелю яны, бывала, вечна пад бярозай, што ля плота, сядзяць ды доўгія размовы вядуць.

«То давайце вырашаць, — кажу я. — Як скажаце, так і будзе».

Ведаў я добра — прымусам бацька не будзе мяне гнаць, супраць Іркі наўрад ці што скажа. Пра Марыю мы з ім неяк гаварылі, адмовіўся я, ды і ведае бацька — характар у мяне такі ж, як у яго. Не захоча ён, каб каса на камень наляцела. Ён і праўда памякчэў, надабрэў.

— То-та ж, — буркнуў.— А то сваім розумам… Глянуў на маці.

— Рыхтуй бутэльку. Заўтра да свацці і пойдзем.

— Як — да свацці?

— А гэтак! — абрубіў бацька. — Не з табой жа вырашаць, як і што для вяселля патрэбна!

…I праўда — назаўтра паехалі мы ўтраіх да Алены Стэфанаўны, Ірчынай маці.

Жыве яна пакуль што ў камуналцы — ціхая надта жанчына. Даўно б атрымала асобную кватэру, але прыжылася да суседзяў, і перасталі тыя яе мучыць, як бывала раней, — вось і жыве сабе патроху, а Ірка з ёю. Бацька, як зайшоў у іхні пакойчык, дык ажно сцепануўся, перасмыкнуў плячамі, і, можа, ад таго канарэйка, што ля акна ў клетцы месціцца, затрапятала, забілася, так што Алена Стэфанаўна замест таго, каб да бацькоў падысці, кінулася яе супакойваць. Пасля павярнулася да нас, пачырванелая, і рукой на крэслы паказала:

— Прашу.

I гэтае «прашу», бачу, надта продку майму не спадабалася. Прабурчаў ён «дзякуй» і змрочна сеў на канапу, таму што на тых крэселках, засцеленых нейкімі нянаскімі покрывамі, было б яму цесна. Мама таксама, як прышытая, ля яго села, дык ён адно глянуў — яна тут жа на крэселка адсунулася. А Ірка, уся ружовая, ля акна. I я нешта разгубіўся — тырчу ў дзвярах, быццам месца сабе не зпайду.

— Пачастуемся зараз чаем, мы піражкі спяклі,— кажа Алена Стэфанаўна.

— Піражкі? — бацька паварушыў плячамі, выцягнуў з кішэні бутэльку «Маскоўскай». — Такую справу чаем не зап'еш.

— Гарэлка? — Ірчына маці зноў разгубілася, кажа: — А ў мяне нічога да яе не падрыхтавана. Сухое вось ёсць, дык да яго сыр падыдзе…

— Што ж ты, маці, каўбаскі якой не ўзяла? Сыр! Гэта не закусь! — бацька звяртаецца да мамы, а сам вокам на мяне — зірк! — і ў воку тым пагарда, як быццам ён да дзікуноў трапіў. А Алена Стэфанаўна на яго глядзіць, як на дзіва марское.

— Цесна тут у вас, — кажа зноў бацька. Бачу, ён усё роўна як на злосць гаварыць пачынае. — Кніжак напіхана, як у бібліятэцы…

— Ага, — прастадушна пацвердзіла Алена Стэфанаўна. — Праўда, як у бібліятэцы.

— Ды хоць бы прыгожыя былі, а то нейкія патрапаныя, — працягвае бацька. — У майго прыяцеля вунь як паглядзіш — адна да адной, што ў колер, што ў вышыню. Спецыяльна падбірае.

— Тата, — умяшаўся я. — У яго ж лёгкая літаратура, а тут — сур'ёзныя даследаванні. Тут нават дарэвалюцыйныя кніжкі ёсць. Алене Стэфанаўне ад дзеда дасталіся. Ён у радстве нейкім быў з Каліноўскімі.

Глянуў на мяне бацька так, нібыта шылам наскрозь пранізаў.

— Гэта добра, што ты тут вучышся. Можа, і ў інстытут паступіш, — падкалупнуў.— Я, праўда, інстытутаў не канчаў, але жыву — дай бог усякаму!

Ён адным махам садраў фальговы корак з бутэлькі, разліў у чаркі жанчынам, а сабе папрасіў шклянку.

П'е ён шклянку, а я гляджу на Ірчыну маці і думаю, што мужная яна жанчына: хударлявая, крыху жаўтаваты твар, сама ў чорнай сукенцы з нейкім карункавым каўнерыкам сядзіць насупраць майго продка і, не міргпуўшы вокам, глядзіць, як ён тую шклянку вялізнымі глыткамі выпаражняе! А той пачынае выдурняцца, спецыяльна з сябе разыгрывае, як ён гаворыць, «простага чалавека»: рот даланёй падцёр, крэкнуў.

— Ну то што, свацця, — пачынае, — як будзем дзяцей жаніць?

— Як? — перапытвае Ірчына маці.— Звычайна. Хай сабе жэняцца. Толькі дзе жыць ім — не ведаю. Тут, як бачыце, не павярнуцца. Ім жа блага.

— Дзе жыць — гэта пасля. Перш-наперш — як быць з вяселлем?

— А што вы маеце на ўвазе?

Алена Стэфанаўна пачала нервавацца: бачу, чырвань праступіла на шчоках.

Мая мама сядзіць — ні гу-гу. Ды і што яна скажа?

— Грошыкі маю на ўвазе, — гне далей бацька. — Вяселле грошай перш-наперш патрабуе.

— У мяне ёсць, — прамармытала Алена Стэфанаўна, — трыста рублёў на кніжцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы