Читаем Перакат полностью

— Трыста рублё-ёў? — працягнуў бацька. — Не, даражэнькая. Сёння гэтым не абыдзешся. Калі палічыць гасцей — і вашых і нашых, — то набіраецца за сотню. Па дзесятцы на кожнага — і то тысяча. А тут дзесяткай не абыдзешся. Вяселле!

— Навошта ім такое вяселле? Хай лепей паедуць куды-небудзь удваіх. На Каўказ, па лермантаўскіх мясцінах…

— Лермантаў пачакае! Мне перад сваімі нялоўка, калі будзем вяселле сынава рабіць як жабракі. Але і сам не хачу на сабе ўсё несці. Адразу дамовімся: расходы папалам!

Бачу, ад гэтых ягоных слоў Ірка пачала ёрзаць на крэсле і шчокі ў яе таксама расчырванеліся, а вочы зрабіліся калючымі, як быццам у кожнай зрэнцы вытыркнулася іголачка.

— Бацька, — кажу, — не трэба пра гэтыя тысячы. Паклічам сяброў, самых блізкіх родзічаў — і досыць.

— А ты маўчы! — абсек ён мяне. — Нашто тады ўсё жыццё стараюся? Хай хоць цяпер паглядзяць, хто такі Іван Скобіч!

— Іван Вікенцьевіч, — ціхутка кажа Ірчына маці.— Нашто нам гэтыя разлікі? Давайце не будзем жыццё ім з самага пачатку труціць…

Пачуў я гэты ціхенькі голас, глянуў у Ірчын бок — і мяне ўсяго закалаціла: ах, як нядобра ўсё атрымліваецца! Але прывык бацьку слухацца, і як хачу што сказаць — язык ажно аднімаецца.

— Гэта чым жа труціць? — закіпеў і бацька. — Калі я хачу, каб усё па-людску было, то гэта — труціць? Я ім дабра жадаю! Хачу, каб і яны капейчыну якую атрымалі ад гасцей. Сам буду лічыць. У канвертах! Хай хто толькі паскупіцца! I ты, свацця, не скупіся — пазыч, калі няма.

— Не магу я пазычаць, — гэтак жа ціха гаворыць Алена Стэфанаўна.

— Чаму?

— Таму што калі што якое са мной здарыцца, то ёй, — яна кіўнула на Ірку, — пазыку аддаваць. Не хачу ёй на шыю такі хамут ускладаць.

— На маю шыю яго жадаеце ўскласці?! Падхапілася тут Ірка і нечакана для ўсіх бацьку майму на дзверы паказвае:

— Вон адсюль!!!

Аслупянелі ўсе. Цішыня… Бацька мой, вушам не верачы, устае, устае… і за ім усе ўстаді.

— Гэта ты мне кажаш? — пытаецца ён.

— Вам, вам кажу! — крычыць Ірка. Пабялела яна, як палатно, вочы блішчаць. — Ідзіце вон адсюль! З вашымі грошамі, з вашым вяселлем!

— Пайшлі, Сымон, — кінуў мне бацька і да дзвярэй пайшоў.— Вы яшчэ прасіць будзеце, і яна пабегае. Такімі хлопцамі не кідаюцца…

I тут я адчуў — усё, канец! Пайду адсюль за ім — не бачыць мне Іркі ніколі. Не будзе яна бегаць, не, а я ж пасля ўсё жыццё без яе, як воўк, выць буду…

— Не, бацька, — кажу (а язык мой, як жорны, варочаецца, калі мукі і зерня там занадта). — Я з імі застаюся.

Імгненне мы з ім у вочы адзін аднаму глядзелі. Ніколі не забуду той хвіліны, паміраць буду, не забуду, дальбог! Пасля ён выйшаў.

Ён выйшаў, а я застаўся.

I вось цяпер едзем мы з Іркай па БАМ, бо не заставацца ж нам на прыватнай, тым болей, не хочацца нікому тлумачыць, што з дому пайшоў.

Бацька мой, калі я рэчы свае збіраў і вымятаўся з дому, маўчаў. Пасля толькі ў мамы пытаўся, чаму гэта Ірчына маці, калі ён з яе хаты выходзіў, ціха так у спіну яму кінула: «Бедны чалавек». «Які ж я бедны, — пытаўся бацька, — гэта ж яна няўдаліца нейкая, ні кватэры, ні грошай. Але ж сказала так, а не іначай. Чаму?!»

На дрызіне па шчанюка

Раўнамерна лескатаў матор. Расхістаныя ад часу рэйкі, якія за доўгую зіму як улітавала ў мёрзлую зямлю, рыпелі на стыках, дрызіна моцна калывалася. У час асабліва моцпых штуршкоў Кацярына спалохана трымалася за тонкі металічны борцік, а другой рукой у тоўстай скураной рукавіцы прыціскала да сябе нешта, што зрэдку варушылася ў яе пад кажухом на грудзях. Кажух быў цяжкі, дыхтоўны, Кацярынін бацька, саўгасны пчаляр, сам шыў яго для дачкі са скур хатніх авечак, якіх нядаўна зноўку сталі заводзіць у вёсцы. Кажух рабіў стройную высокую Кацярыну няўклюднай, незварушлівай, але сёння, едучы на дрызіне, не стала апранаць сваё святочнае паліто — прыгожае, з чарнабуркай вакол шыі: ехаць трэба было ў адкрытай цялежцы і, хаця нядаўна пасля палярнай начы зноў выглянула сонца, маразы ўпалі да дзесяці — пятнаццаці градусаў, магло да костачак прахапіць ледзяным ветрам. Дый Віктар сам надзеў кажух — яго таксама рабіў Кацярынін бацька — далёка адсюль, у Беларусі, дзе цяпер квола зелянелі палеткі і наліваліся халаднаватым вострым сокам пупышкі на клёнах, што вартавалі Кацярынін дом, вялікі, нядаўна пафарбаваны сіняй фарбай, з высокім ганкам, які ў гарачы летні дзень апякаў ногі сваёй каменнай гарачынёй. Каля ганка, накрыты невялічкім дахам, стаяў калодзеж, і ў ціхі вечар, калі прыходзіла з поля карова, адтуль цягнула прахалодай, чыстай вільгаццю падземнай вады, і цяжка плёхалася ў яе пругкую халаднечу цёплае вядро…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы