Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

— Не смуткуй вельмі — не бяда. Вось падшукаем табе жаніха, адгрукаем вяселле, і будзеш жыць-пажываць ды дзяцей нажываць, — казаў ён, узбягаючы па прыступках, азіраючыся і заўзята смеючыся шэрымі жвавымі вачыма.

Фрузына апускала вочы, разгладжвала на каленях спадніцу, а потым уздыхала і доўга пазірала ў акно.

Яна была адзінокая, працавітая жанчына, што не зведала ні ласкі, ні якой блізкай чалавечай спагады ў жыцці. Адзінай даступнай для яе радасцю была радасць працы. Яна працавала з маленства, як толькі начала памятаць сябе, а можа, нават і раней. Няньчыла братоў і сястрычак, пасвіла жывёлу, пасля жала, касіла, арала, секла дровы. У маладосці яна магла падняць шасціпудовы мех збожжа, усцягнуць на зруб бервяно, забратаць бадлівага быка. Праца зрабіла яе моцнай, каржакаватай, засцерагала ад хворасці, загартавала да нягодаў жыцця, але жаночай прывабнасці, таго нечага патрэбнага і незаменнага, што вабіць мужчын, у яе, відаць, не было. Міналі гады, яе сяброўкі павыходзілі замуж, мелі дзяцей, а яна ўсё заставалася ў дзеўках і пакрысе старэла.

Адзінокае жыццё прывучыла яе многа думаць, пільна прыглядацца да людскіх адносін і спраў. Часта ёй здавалася, што людзі бываюць несправядлівыя да саміх сябе, не цэняць, не бачаць тое вялікае ў жыцці, што так цаніла і чаго доўгія гады прагнула яна.

З ёй разам працавала вахцёркай Драздова — сярдзітая, знерваваная, абсыпаная дзецьмі нестарая яшчэ кабета. Заўжды яна была незадаволеная, раздражненая, лаяла ўвесь свет і асабліва свайго мужа Арцёма, маўклівага падатлівага цесляра з будтрэста. Зрэшты, гэтак жа груба ставілася яна і да дзяцей — усё крычала і скардзілася, што гэтая сям’я спарахніла яе маладосць. Фрузына, бываючы часам ва ўстанове ў яе дзяжурства, моўчкі без спачування слухала яе нараканні на шматлікія турботы жыцця і думала, што гэтая жанчына проста не бачыць свайго вялікага неацэннага шчасця. Нават маленькая частачка з таго, што гэтак дапякала Драздовай, магла б ашчаслівіць Фрузыну. Яна ніколі не лаяла б мужа за тое, што той з палучкі прапіў з таварышамі якую дзесятку, што ён шмат курыць ці часам запозніцца з працы. Яна не сварылася б на дзяцей, маленькіх пяцісямігадовых карапузаў, калі тыя, несучы маці на працу сняданак, зазяваюцца на вуліцах і астудзяць ежу. Яна вельмі б даражыла гэтым ціхім маленькім шчасцем, калі б толькі яно было ў яе. Але ішлі гады, і ніхто яшчэ не сказаў ёй ніводнага слова пяшчоты, усе былі заняты сваімі справамі, сем’ямі, і радасць толькі мроілася ў яе далёкіх, недасяжных марах.

Яна часта казала людзям і самой сабе: кожнаму сваё, што каму на раду напісана, таго не мінеш. I яна пакрысе прывыкла да адзінокага лёсу немаладой бабылкі, цешыла сябе людскім шчасцем, радавалася чужой радасцю і бедавала з чужых бедаў. Свайго — ні добрага, ні благога, ні асаблівых трывог — у яе не было.

Так яна пражыла б да канца сваіх дзён, каб не тыя акалічнасці лёсу, што нарыхтавалі нечаканы паварот на яе сцяжыне жыцця.

Аднойчы ўжо глыбокай снежнай зімою, седзячы ля тых вялікіх дзвярэй, яна запрыкмеціла, як у адным месцы рассохліся старыя філёнкі, утварылася шчыліна, у якую прадзімае вецер. Жанчына прыбрала з прыпола клубок з недавязанай рукавіцай і праз чорны ход пад лесвіцай выйшла на панадворак. Тут быў гараж, у вялізных адчыненых варотах стаялі машыны, і Фрузына хацела ўбачыць каго са знаёмых шафёраў, каб папрасіць пакулля.

Аднак знаёмых нідзе не было. Параскіданыя ля гаража на ўтаптаным, заплямленым снезе валяліся цяжкія скаты, скрынкі, бочкі. Гарластая шаферская братва падалася, відаць, у сталоўку, толькі ў апошніх дзвярах чуўся бразгат жалеза. Схаваўшы ў кішэнькі ватоўкі астылыя на марозе рукі, Фрузына нясмела падышла да гэтых дзвярэй і спынілася. У машыне з задраным угору капотам, перагнуўшыся цераз радыятар, калупаўся незнаёмы, нядаўна прыняты на працу шафёр, і яна звярнулася да яго з нясмелай сваёй просьбай.

Шафёр не адразу адказаў ёй, спярша прыкруціў у маторы нейкую трубку, пасля выпрастаўся, узняў да яё немалады ўжо, не дужа часта голены, замурзаны твар, выцер ватнім рукавом успацелы лоб і спытаўся:

— Гэта куды? А, да дзвярэй. А што, некаму паправіць? А заўхоз дзе?

Ён казаў гэта грубавата, як чалавек, якому замінаюць, у якога безліч сваіх пільных спраў, і яна ўжо пашкадавала, што звярнулася да гэтага малазнаёмага шафёра. Але затым ён саскочыў з высокага буфера, узяў нешта ў кабіне і, упэўнена ступаючы шырокімі падэшвамі падшытых валёнак, накіраваўся ў будынак.

— Ану, дзе, паказвай.

Яна наказала тое месца, шафёр, усё нічога не гаворачы, нешта прыстукнуў, нешта прыціснуў, забіў цвік і напаследак грукнуў кулаком у счарнелыя філёнкі.

— Ну вось, парадак. Цяпер не прадзьме.

Яна стала дзякаваць яму, ды за адным разам паскардзілася, што пад акном падцякае батарэя, надакучыла ўжо выціраць анучай, што колькі ўжо прасіла заўхоза, але таму не даходзіць, усё болей швэндаецца па піўных, без ста грамаў не падступішся. Дастаючы закурку, шафёр слухаў, глядзеў на яе сур’ёзным няласкавым позіркам і, зацягнуўшыся разы два, паабяцаў:

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы