Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Пятрашкін ужо не слухаў тэлефонных званкоў, ён быццам аглух да свайго камутатара, уся яго ўвага сыйшлася цяпер на твары яго камандзіра. У паветры тым часам усё большала грукату, угары нешта скавытала, мінныя выбухі траслі, калацілі зямлю, — там, на пагорку, Бутэнку, відаць, было вельмі нялёгка. Скамянелы капітан з высунутым наперад касцістым падбародкам, жылістай шыяй і імклівым разлётам валасатых броваў здаваўся чужым, інакшым, загадкавым чалавекам. Але вось раптам дрыганула тое яго брыво і ў вачах мільгануў знаёмы цень злосці. Пятрашкін ураз здагадаўся, што недзе там здарылася новая бяда, і аж прыўзняўся на каленях, чуючы сваю чаргу на страшную і немінучую справу. Бы спружына, туга сцяўшыся, баючыся таго і чакаючы, ён гатовы быў рынуцца туды, дзе ўжо зніклі трое яго таварышаў,— трэба было толькі першае камандзірава слова. Аднак капітан глуха і прыдушана, але па — ранейшаму няўмольна і сурова загадаў:

— Малодшы лейтэнант Полазаў! Даць сувязь!

Малады афіцэр зябка перасмыкнуў плячыма, неяк бокам зірнуў на капітана, бы хацеў што сказаць, але не сказаў нічога. Затое ў вачах яго занялася такая невыказная туга, што нават Пятрашкіну ў бліндажы чамусьці стала кепска. Аднак капітан, здаецца, не прыкмячаў таго, — строгі і зацяты, ён чакаў ад афіцэра выканання загаду і знарок не пазіраў на яго. І малодшы лейтэнант пасля нядоўгай маўклівай паўзы натрэніраваным спрытным рыўком ускочыў на бруствер. У вузкай шчыліне дзвярэй мільганулі і зніклі яго новыя кірзавыя боты з радамі нестаптаных шыпоў на гумавай падэшве.

Застаўшыся адзін у траншэі, капітан неяк размяк тварам, страціў сваю суровую зацятасць — няўтоеныя роспач і боль скрывілі яго пакутныя рысы. Нешта жаласнае авалодвала ім, у незразумелай Пятрашкіну знямозе ён усё болей схіляўся на бруствер, нібы імкнучыся за тым, каго толькі што паслаў на страшную справу.

— Правей, правей бяры! — крычаў ён услед малодшаму лейтэнанту.

Пятрашкін не ведаў, як бег той малады афіцэр, але, пэўна не так, як трэба было, бо капітан у пыл расціраючы пальцамі груды, толькі скрыпеў зубамі і шаптаў, ужо не маючы надзеі, што яго пачуюць:

— Аркадзь, правей! Правей, браточак!.. Эх!..

Учуўшы гэты роспачны шэпт, Пятрашкін раптам усвядоміў, што таго малодшага лейтэнанта капітан таксама назваў Полазавым. Маладога тэлефаніста гэта яшчэ болей уразіла — ён адчуваў ужо, што тут здарылася нешта драматычнае, якое цяжка было зразумець зараз, і толькі вельмі хацелася, каб хоць не напаткала гэтых людзей якое няшчасце. І напяўшыся ўвесь, з прыкладзенай да вуха трубкай, ён выцягнуўся, як і капітан, і, баючыся міргнуць, глядзеў на скрыўлены балючай грымасай твар камандзіра.

А там, недзе ў адкрытай восеньскай далечы, усё раўло і грымела. З шэлестам, шоргатам і віскам імчалі ў паднябессі снарады, вухала, ахала, стагнала зямля. Тэлефаніст з «Волгі» ўсё патрабаваў сувязь з «Клёнам», але Пятрашкін ужо не адказваў яму.

І тое, чаго так чакаў і баяўся Пятрашкін і ад чаго камянеў капітан, здарылася. Ад таго страшнага відовішча Полазаў раптам абхапіў твар рукамі, застагнаў і хіснуўся. Пятрашкін, мярцвеючы ад жаху, кінуў трубку і памкнуўся да камандзіра, але той зараз жа выпрастаўся і сустрэў тэлефаніста ўжо ўладарным суровым позіркам страшных, нейкіх ашклянелых вачэй.

— Назад! — крыкнуў ён. — Трымаць сувязь!

А сам, як і нядаўна Сімакоў, расшпіліў дзягу, скінуў сумку, шпурнуў у траншэю шынель і ў адной гімнасцёрцы з ордэнамі на грудзях кінуўся ў грымлівую прастору поля.

Застаўшыся адзін, Пятрашкін раптам адчуў, як у яго душу хлынуў страх. Прыкуты да сваіх абавязкаў, ён не бачыў, што адбываецца наверсе, не ведаў, дзе былі тыя танкі, што нарабілі бяды, ён адчуў сябе слабым і пакінутым. Але нядаўні прыклад яго таварышаў, яшчэ не ўсвядомлены і не зусім зразумелы ўчывак капітана прымушалі сувязіста пераборваць страх і трываць. Ён ужо не зважаў на дрынканне «Волгі», уключыў і не вымаў штэпселя з «Клёна» і слухаў, слухаў. І ад напружанага жадання пачуць яму часам нават здаваўся невыразны пошчак кантактаў, здавалася, вось — вось загамоніць адтуль далёкі голас, але ішоў час, і ўсё заставалася паранейшаму.

Урэшце, не могучы зносіць невядомасці і чакання, тэлефаніст паклаў на салому трубку і выскачыў з бліндажа. У якім кіламетры на ўзараным касагоры пыхкалі і пыхкалі зусім неяк нястрашныя здалёку кусцістыя выбухі мін. Увесь схіл пагорка быў падзёўбаны іх чорнымі, падобнымі адна на адну плямамі, і сярод іх Пятрашкін убачыў маленькага ўдалечыні, неяк дзіўна павольнага і мізэрнага капітана Полазава. Ён, відаць, знайшоў канцы перабітага кабеля і, схіліўшыся, з усяе сілы сцягваў іх з пагорка, далей ад гэтага няспыннага скоку смерці. Наперадзе, ззаду і з бакоў афіцэра ўсё пырскалі, бы прарываліся з-пад зямлі, выбухі мін, а ён, не зважаючы на гэта, рабіў сваю справу. Пятрашкін, гледзячы на яго ў той час, чамусьці не адчуваў ужо страху за сваё жыццё — яго апанавала прагнае, неспатольнае жаданне, каб хоць якнебудзь абмінула афіцэра бяда, дала зрабіць тое, што цяпер было важней за жыццё чалавека.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы