Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Але, відаць, немагчыма было доўга ўцалець у гэтай віхуры выбухаў, і неўзабаве тое непазбежнае спасцігла і капітана. Ужо амаль у самым нізе пагорка пырснуў і затуліў чалавека шырокі, клубчасты куст выбуху. Пятрашкін схаладзеў увесь і некалькі бясконцых секунд чакаў, пакуль асядзе пыл і зямля, і тады на краі новае чорнай плямы паказалася нешта жахлівае, што засталося ад начальніка сувязі.

У тое імгненне тэлефаніст адчуў, што настала і яго чарга. «Волга» ў камутатары злучана з «Клёнам», калі адновіцца лінія, яны адразу звяжуцца, а калі не… калі не, дык і ён тут усё роўна ўжо не будзе патрэбны. Натхнёны магутнай сілай яшчэ не выкананага загаду, ён абапёрся рукамі на бруствер і скочыў угору.

І тады ў бліндажы настойліва і гучна зазваніў апарат.

Не адразу нават уцяміўшы, што здарылася, павіснуўшы жыватом на краі траншэі, Пятрашкін нейкі час нерухома слухаў залівісты выклік і потым кінуўся да камутатара.

— «Рэзеда», «Рэзеда», як чутна?.. Дзе вы там прапалі?.. Гаворыць «Клён»…

Тэлефаніст зразумеў, што гэта выратаванне, і амаль фізічна адчуў, як упала з яго душы палова вялізнага гора. Шчыльна сцяўшы дрыготкія вусны, ён таропка злучыўся з «Волгай» і пасля, крыху перасіліўшы сябе, закрычаў у запацелую ля рота трубку:

— «Волга», «Волга»… перадайце дваццаць першаму, іх загад выканан… Сувязь ёсць! Есць сувязь! Гаварыце з «Клёнам»… Што? Начальнік сувязі?.. Няма ўжо начальніка сувязі… Няма нікога… Гаварыце з «Клёнам»…

1958 г.

На сьцяжыне жыцьця

Дзверы былі старыя, высокія і цяжкія. Адчыніўшыся нават на вузенькую шчылінку, яны незадаволена, спаважна рыпелі: «хр-р-р-р-ы-іп» — быццам пратэставалі супраць парушэння іх старэчага лянотнага спакою. Фрузына некалі змазвала іх адмысловыя паржавелыя завесы, але дзверы, счакаўшы дзень-другі, зноў упарта пачыналі свой надакучлівы хрып. I яна спакваля прывыкла да гэтага іх голасу, таксама, як і да выгінастых медных ручак-поручняў, за якія было няспрытна брацца, як і да сваіх нескладаных абавязкаў вахцёркі. Дый дзіва было не прывыкнуць, калі мінуў ужо шосты год, як упершыню села яна за невысокай фанернай перагародкай у куце ля дзвюх доўгіх вешалак ды толькі і ведала — глядзець, каб хто не вынес з будынка які ўстаноўскі набытак.

Два разы ў дзень — уранку і ўвечары — таропка тупаючы па прыступках на ганку і ў вестыбюлі, адзін за адным яе міналі супрацоўнікі ўстановы — занятыя справамі, заклапочаныя, сур’ёзныя людзі. Яна ведала ўсіх і, нават заплюшчыўшы вочы, магла ўгадаць кожнага па яго кроках, па тым, як ён адчыняў ці зачыняў дзверы або ішоў па лесвіцы. З’яўленне дырэктара Івана Кузьміча Фрузына пазнавала па яго аўтамабілю, які заўсёды раптоўна паяўляўся за акном насупроць ўстановы. Яна чула кароткі пошчак дзверцаў машыны, а затым праз нейкі час з працяжным асаблівым скрыпам адчыняліся вялікія дзверы і ўваходзіў ён. Ён быў вялізны, тоўсты і надзьмуты з твару, яго вельмі паважалі ўсе, а Фрузына баялася і таму першая казала «дзень добры». Іван Кузьміч чамусьці заўсёды незадаволена падціскаў ніжнюю губу і толькі адным ледзь прыкметным рухам правага брыва адказваў на яе прывітанне.

Пяць год узапар па два разы ў дзень Фрузына бачыла яго толькі такім, інакшым яго не ўяўляла — ён быў для яе загадкавы і далёкі.

Гэткім жа далёкім і незразумелым быў яшчэ таварыш Петрачэнкаў — вельмі худы, жоўты і надзвычай старанна апрануты чалавек. Фрузыне часам здавалася, што, апроч як выстаўляць напаказ свае адмысловай прыгажосці гарнітуры, паліто і паўпальткі, ён не меў інакшых абавязкаў у жыцці. Паводзячы сюды — туды маленькай лабастай галавою, Петрачэнкаў праз тоўстыя шкельцы акуляраў усё аглядаў свае плечы, рукавы, грудзі і тонкімі худымі пальцамі страсаў нябачныя парушынкі. Заўсёды ён быў заняты сабою, болей амаль нікога не прыкмячаў і рэдка калі вітаўся з Фрузынай.

Жанчын ва ўстанове працавала нямнога, і сярод іх самай прыкметнай была Нонка, маладая жонка немаладога і несімпатычнага намесніка дырэктара Дубчанкі. Зранку, калі пачыналі рыпаць дзверы, яна чутна была яшчэ здалёк, яшчэ з вуліцы, калі, дробна тупаючы абцасікамі па шматлікіх прыступках, узбягала на ганак. Маладзіца ўмела спрытна шмыгнуць у дзверы, здаецца, амаль не расчыняючы іх, заўсёды спазнялася, заўсёды спяшалася, але ніколі не прамінала ветліва ўсміхнуцца вахцёрцы. Фрузына з прытоеным замілаваннем глядзела ўслед: Нонка падабалася ёй, падабалася, як малодшая сястра, як прывабная і недасяжная жаночая прыгажосць.

Яшчэ нешта прыхільнае ў сэрцы вахцёркі было да інжынера Шаўрова — простага, вясёлага і гаваркога чалавека. Зранку ў гэтым вестыбюлі ён звычайна з’яўляўся першы, бо жыў тут недалёка, за рагом ля аўтобуснага прыпынку. Па-гаспадарску прыстукнуўшы дзвярыма і выціраючы аб дарожку падэшвы, ён жартоўна кідаў жанчыне:

— Прывет, Фруза! Як жысць маладая?

Яна стрымана ўсміхалася, сарамліва, па-дзявочы азірала яго паўнаватую, у шэрым гарнітуры, постаць і апускала вочы. Здавалася Фрузыне, што інжынер бачыў у ёй нешта патаемнае, захаванае, у чым яна неахвотна прызнавалася нават самой сабе, і ад таго ёй рабілася няёмка.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы