Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

У апошнюю ноч ёй стала асабліва неспакойна на душы. Звечара яна прысніла непрыемны, благі сон, ратуючыся ад пакутаў якога яна прачнулася і ўжо болей не заснула да ранку. Ёй сніўся Петрачэнкаў, і дырэктар Іван Кузьміч, і Шаўроў, быццам яны з’явіліся ў раддом і злосна патрабавалі ў яе вярнуць некуды яе малога. Яна вельмі спалохалася, бо яе абвінавачвалі ў крадзяжы дзіцяці, на якога яна не мела права, а як апраўдацца, даказаць, што гэта яе дзіцёнак, яна чамусьці не мела сілы. I яна толькі пакутавала і бегала па пакоях, па вуліцах, хавала малога, а за ёй ганяліся людзі і атукалі, як у полі на воўка.

Яна не стрывала да канца гэтага страшнага відовішча, але ўжо ведала, што заўтра здарыцца нешта благое. На світанні яна ўзнялася і стала клапаціцца, каб сабраць свае рэчы, званіла па тэлефоне ва ўстанову. Ноччу там дзяжурыла Ганка, якая, аказваецца, цяпер замяніла яе ля дзвярэй, Фрузына папрасіла перадаць Драздовай, каб тая прынесла з кватэры малому бялізну. Пасля яна стала чакаць, калі папрыходзяць дактары і напішуць яе дакументы. Ёй было ніякавата ад таго, што ніхто не прыйдзе за ёю, што і ў апошнюю хвіліну ёй не мінуць украдкам кінутых позіркаў сясцёр, санітарак, — позіркаў, у якіх празмерная цікаўнасць, здагадкі і прытоенае асуджэнне.

Час ішоў вельмі марудна. Мінула ўжо і дзесяць, і адзінаццаць гадзін, а Драздовай усё не было. Фрузыне ўжо выдалі дакументы — даведку, што ў яе нарадзіўся хлопчык, што яму зроблены ўсе прывіўкі. Гэтую даведку, бы найдаражэйшы дакумент, яна загарнула ў паперку і схавала за пазухай. Яна ўсё хадзіла па калідоры і чакала, агорнутая клопатам, як данесці малога дадому па такой сцюжы, што трэба было б купіць цёплую коўдрачку, ды вось дагэтуль на ўсё не хапіла грошай.

Жанчына аж здрыганулася, калі сястра адчыніла ў калідор дзверы і паклікала яе апранацца. Там, у пярэднім прахадным пакойчыку, яна спаткалася з Драздовай — захутаная ў цёплы шалік, у плюшавым жакеце, вахцёрка чакала яе са скруткам у руках. Яна ледзь прыкметна ўсміхнулася насустрач Фрузыне знарок сярдзітымі вачыма і загаварыла сваім грубаватым голасам:

— Ну што, выхадзілася, нябога? Ну, нябось пазнала, дзе ракі зімуюць? А што, не казала я?! Ну! Дзе ён — твой крывапівец? На вось, сабралі тут. На кватэру я не хадзіла — далёка, ну яе.

Яна сунула ў рукі Фрузыне тугі скрутак — коўдрачка, прасцінкі, сіняя шаўковая стужка. Жанчына здзівілася: чыё ж усё гэта?

— Бяры, бяры, — папіхнула яе Драздова. — Сабралі тут. Нонка, Куцячыха, Шаўроў даў паўсотні. Я сваіх пару пялёнак загарнула — спатрэбіцца.

— Дзякуй, — сказала Фрузына і прыплюшчыла вочы. Ёй раптам стала нечага вельмі жаласліва на душы — і да сябе, і да іх, што не забыліся, не пагрэбавалі…

— Ну ідзі, ідзі, паказвай свайго крывасмока, — падштурхнула яе Драздова.

Яна хуценька апранулася ў сваё пакамечанае, несамавітае адзенне, ад якога ўжо паспела адвыкнуць, і ўсё пазірала на дзверы, прыслухоўвалася — адтуль у першы свой шлях па зямлі павінен быў выйсці сын, яе ўцеха і яе вялікае шчасце ў жыцці.

Вельмі занятая, рухавая і заклапочаная сястра вынесла ёй акуратна загорнуты пульхны скрутак, падала ў рукі і развіталася. Фрузына асцярожна ўзяла яго, адхінула ражок прасцінкі — ён соладка спаў, сцяўшыся тварыкам у маленькі ружовы камячок. Драздова таксама зірнула пад прасцінку.

— Спіць? Іш ты, Пархом халерны. Ну ладна, расці. Дай сюды, я…

Яна бесцырымонна забрала яго з рук маці, спрытна ашчаперыла, штурхнула нагой дзверы, і жанчыны выйшлі на вуліцу.

Пакуль яны ішлі глухаватымі завулкамі, Фрузына паступова набіралася лёгкага радаснага забыцця. Ёй было добра — зноў тонкай, памаладзелай, перанёсшай труднае ў жыцці; радасна, што прыдбалася ў жыцці блізкая, дарагая істота, частачка яе жыцця; прыемна, што вось Драздова — заўсёды зласлівая Драздова — гэтак дарэчы ўслужыла ёй.

А вахцёрка ішла крыху наперадзе і ўсё нешта прыгаворвала малому — нешта знарочыста сварлівае. Фрузына даўно ўжо прывыкла да гэтага яе тону і цяпер неяк асабліва выразна адчувала ў ім і спагаду, і пяшчоту, якія заўсёды былі старанна захаваныя пад гэтай знешняй яе незадаволенасцю. Яшчэ Фрузына вельмі ўдзячна была Нонцы і Шаўрову. Адчувала яна, што шматлікія пакуты неяк зблізілі яе з людзьмі, далі, відаць, ёй нейкае няпісанае права на людскую прыхільнасць.

Падыходзячы да іх установы, Драздова нечакана павярнула ўбок, да ганка.

— Ідзі, пакажам твайго крыкуна. Хай паглядзяць. А то — Фрузына такая, Фрузына сякая… Ідзі, ідзі, чаго там, — прыкрыкнула яна на жанчыну, калі тая нерашуча спынілася на вуліцы.

Фрузына збянтэжылася: ёй вельмі няёмка было несці туды дзіця, але Драздова ўжо адчыняла нязладныя дзверы. Нічога не заставалася рабіць, і яна вымушана была пацягнуць за тыя медныя ручкі-поручні. Дзверы працяжна прарыпелі, бы прывіталіся са старой знаёмай, і гэты іх рып душэўным болем працяў нутро жанчыны.

У вестыбюлі было цёпла, да іх адразу прытупала ў скрыўленых валенках Ганка. Драздова, прымасціўшыся ля батарэі, начала расхутваць малога.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы