Бушцец
(Дугін.
Ідзі, дурань… А я пасты праверу на ўсялякі пажарны…Ну і свецяць... (
Дугін
((
Ты што, аглух? Ану-ка, павярніся!
Ого! Ціха, ціха… Не ерапенься… Усё гут… Усё алес гут… Крыг капут… Гітлеру вашаму трындзец… Ніхто цябе не зачэпіць. Пакладзі вінтовачку… Ду іст кляйне… Ніхт фашыст, ніхт зольдат… Пакладзі вінтовачку, пакладзі… Ты чуеш?
(
Дзерваед.
Старшына!!!Дугін.
Спакойна, партызан… Усё алес гут.Бушцец.
Што? Што такое?Дугін.
Ён тут… Ах, саюзнічкі… (Бушцец.
Так, партызан, глядзі тут… Я зверху! Там такая ж нара ёсць… Зараз мы яго, суку, прычэшам! (Дугін.
Не суйцеся дарэмна… Яго лёгка ўзяць… Глухі… Ні храна не чуе…Бушцец.
Зараз анямее, сука… (Дзерваед.
Як жа ты гэтак, Валодзя?Дугін.
Дурань! Пісталет не дастаў… Што, што, дзед, ты ў мяне спытацца хацеў? Пытайся… пакуль не позна…Дзерваед.
Так… нічога… Пакажы, куды цябе…Дугін.
Потым, потым… Ідзі, Сяргею памажы… Толькі не падлезце здуру, як я…Дзерваед.
Цярпі, цярпі, старшына…Дугін.
Што ж мне яшчэ рабіць?Дзерваед.
А мы зараз…Дугін
(Я не вінаваты перад табой… Даруй, што хаваўся за гэту праклятую пахаронку… Пад Курскам быў паранены, Вера… Так, пусцяковіна… Але… цяпер можна… Цяпер ужо можна… Ні мужам, ні бацькам я быць ужо не змог бы… Ніколі… Ні для каго… Выйсця не было, Вера… Гэта не той цяжар, які можна ўзяць на плечы жаночыя… І я ўспомніў пра лес, Вера… Пра лес сорак першага… І сышоў у яго… Пройдзе час… ты зразумееш, што іншага мне не заставалася… Ты чуеш мяне?!
Нарадзі іх... Як мага больш нарадзі дзяцей… Толькі ніколі, ніколі не кармі іх грудзямі, калі ў цябе будзе злосць у сэрцы… Хай лепей будуць галоднымі, хай плачуць — не кармі! Пакуль не прымірышся з людзьмі і са ўсім светам… Пакуль у душы спакой не з’явіцца… Спакой, цішыня і любоў… Пакуль зоркі не зазвіняць…
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира