Жанчына.
А вёска ў нас чыстая, вясёлая… (Дзерваед.
А ты не плач… Бяды няма…Люська.
Можна праклінаць бога, вайну, Гітлера, увесь свет, а яго і мяне… за што ж?.. Нам і так дасталася… Што я толькі не рабіла! І ў халоднай вадзе сядзела, каб застудзіцца, і з лесвіцы знарок валілася, і… Што толькі не рабіла… А ён аднойчы сярод ночы пад сэрцам мяне пагладзіў… Знутры, па жываце… Як папрасіўся: не трэба, не вінаваты я, пусці мяне жыць… Я, я неяк супакоілася… Я ж са сваім нават не нацалавалася ўдосталь… З вяселля забралі… Толькі думала пра яго ды ў сне бачыла… У душы насіла… І гэта будзе яго дзіця… Яго. Душа мяне не асудзіць… Ні яго, ні мая… Людзі — хай. Душа не асудзіць…Дзерваед.
Які там суд? Ён твой… І ты яго нікому не аддавай.Люська.
Не аддам…Дзерваед.
Зберажы ад усяго шалёнага свету…Люська.
Зберагу…Дзерваед.
Навучы дабру і любові…Люська.
Навучу… (Дзерваед.
Яно можна…Жанчына.
Крыніц у нас шмат… І Нёман вясной разліваецца шыро-о-ока…Люська.
Пойдзем, цётка Наста… (Дзерваед.
На згушчонкі… Еш патрохі… Яно трэба…Люська.
Дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… Хадзем, цётка…Дзерваед.
Сяргей, хто гэта ў нас у роце з Крынічанска быў? Гураў ці Варонін?Бушцец
(Дзерваед
(Я б перад ёй да магілы на каленях хадзіў… Не мы ім, а яны нам дараваць павінны… За жудасць, якую перажылі… За страх і слёзы нявінныя, за смерць і пакуты, якія мы на сябе ўзяць не змаглі… За тое, што мы забіваем, а яны нараджаюць… Яно дагнаць трэба… Дзіцё яно дзіцё… Нашае вады з крыніц пап’е, пад нашым сонцам пагрэецца, нашых песень наслухаецца — яно і нашым будзе… Нашы бабы добра спяваюць… Яно дагнаць трэба… Супакоіць…
(
Бушцец
(Дугін.
Дап’ём?Дзерваед.
Можна…Дугін.
Давайце, хлопцы… За Перамогу… Цяпер можна… Сёння ці заўтра капітуляцыю падпішуць… Безагаворачную!! Будзьце жывы! (Чаго ты, Сяргей?
Бушцец.
Га?Дугін.
Пі…Бушцец
(Дугін.
Хопіць псіхаваць!Бушцец
(Дугін.
Не… Здароўя няма…Бушцец.
Дарэмна… З Зоркай пайшоў бы далёка… Куды дзявацца? Страляць умею… (Дзерваед.
Усё міне… Абы жыць…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира