Ідзі ў санбат! Табе лячыцца трэба… (
Дзерваед.
Не ведаю…Адуванчык.
І я не ведаю… Дзед, а паедзем куды-небудзь разам? Га? Мы з Лідкай у Сібір дамаўляліся… Лясоў там! Звяр’я! Страляць навучыліся — на паляванне хадзіць будзем… Рыбу лавіць… Га?Дзерваед.
Дадому трэба… У Максюткі… Я і магілкі сваім не зрабіў яшчэ…Адуванчык.
Дадому не хачу. Хачу туды, дзе абсмаленых комінаў няма… Дзе ціха-ціха…Дугін
(Адуванчык
(Дугін
(Адуванчык.
Дай прымераць, га?Дзерваед.
Гэта не мераюць, Лёнька… (Дугін.
Дзякую, дзед…Адуванчык.
Ды раскажы хоць!Дугін.
Выклікалі да камандзіва… Прыходжу. Па ўсім штабе шорах. Начштаба накінуўся: у чым ты прыйшоў?! Гімнасцёрка, бачыце, засціраная… Хацеў аднаго старшыну раздзець, каб я пераапрануўся… Пайшлі вы, кажу… Заходжу. А ў камандзіва маршал сядзіць.Адуванчык.
Ідзі ты!Дугін.
Што ж ты, пытаецца, старшына, ад узнагароды бегаеш? Вайна ганяе, во і бегаю… Ну, раскажы, як танкі паліў… Я яму пра Маскву давай расказваць. Не тое, кажа… Я пра Сталінград. Не тое! Я пра гэту рэчку праклятушчую, дзе нас «фердынанды» накрылі. Зноў не тое! Ну, тады, кажу, не па адрасу. Шукайце іншага. А пра Курск чаму не расказваеш, пытаецца? Пад Курскам мяне разжалавалі, што тут расказваць? Смяецца… Аказваецца, званне вярнулі адразу ж… Але шпіталь, перафарміраванне — згубілася…Адуванчык.
Гэта ж трэба! А ты столькі ў радавых хадзіў…Дугін.
А мы ўсе ў радавых… Ад маршала да цябе…Дзерваед.
То добра…Дугін.
А потым Зорку дастае… У мяне ў вачах пацямнела… Я думаў, ордэн будзе… Гэта табе, капітан, і за Маскву, і за Сталінград, і за Курск, і за ўсю вайну… (Адуванчык.
Ёлкі зялёныя! Герой… Слухай, старшына, цябе ж паважаць трэба…Дугін.
Паважай, паважай… А заадно збірайся, паедзеш у штаб дывізіі… Машына чакае.Адуванчык.
Нашто?Дзерваед.
Як нашто? Можа, і табе што-небудзь перападзе…Адуванчык.
Не, сапраўды, нашто?Дугін.
Ім там тэлефаніст спатрэбіўся… Загадалі, каб…Адуванчык.
Не паеду!Дугін
(Адуванчык
(Дугін
(Адуванчык.
Не хачу я…Дугін.
Калі што якое, крыўдзіць пачнуць — скажы, што ў аддзяленні Дугіна ваяваў… Цэлы год…Адуванчык.
Дзед, ну скажы ты… Колькі там тае вайны засталося? Цэлы я буду…Дзерваед.
Едзь, Лёнька… Нічога, едзь…Дугін.
Давай, давай… Машына чакае… (Адуванчык.
Не хачу! Мог бы чарку паставіць за Героя…Дугін.
Бяры, што даюць! Ну і бывай, гвардзеец! (Адуванчык.
Ну, то бывайце… Калі што якое дзе-небудзь трохі не таго — ліхам не памінайце… Я вас… люблю… (Дугін.
Праводзь яго, дзед…Дзерваед.
Ага… (Дугін.
І вось яшчэ… Там, каля калонкі, дзве нашыя жанчыны… Ну, рускія, з лагера… Прывядзі, накармі іх… Адна, здаецца, цяжарная…Дзерваед.
Як?Дугін
(Дзерваед.
То ясна.Дугін.
У цябе знойдзецца што паесці?Дзерваед.
Ды знайду… Ёсць трохі. Кансервы там, тушонка… А малы праўду кажа: магарыч з цябе, старшына… Выставіш ужо нам па грамульцы…Дугін
(Дзерваед.
О, то добра… Вечарком зазірні… На трох раздавім… Цяперака нас трое засталося… Сяргей, ты, я…Дугін.
Заўтра папаўненне прышлюць…Дзерваед.
То добра…Дугін.
Ды пачакай ты! Слухай, дзед, нешта мне сумна глядзець на цябе… Аж сэрца заходзіцца…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира