Бушцец.
Нічога не мінае… (Дугін.
Давай… (Дзерваед.
Малы пісьмо прыслаў…Бушцец.
Што піша?Дзерваед.
Медаль далі… Ну і прывет усім…Бушцец.
Калі ж наступную чакаць?Дзерваед.
Што?Бушцец.
Вайну… Калі новы Гітлер народзіцца? І чаму так? Чаму ім вераць? Чым больш чокнуты, тым яму больш вераць…Дугін.
Хацеў, сволач, каб усе жылі, як яму хочацца… Як ён гэта бачыць… А не хочаш — трэба прымусіць! Страхам, агнём, куляй, канцлагерам… І народ за ім пайшоў…Дзерваед.
Некалі людзі зразумеюць, што чужым хлебам заўсёды падавішся… Чужое сілай возьмеш — разлічышся… Не ты, дык твае дзеці, не дзеці, дык унукі… Гітлер во разлічыўся… Здох!Бушцец.
Госпадзі, як ціха! Ёсць яшчэ гарэлка?Дугін.
Няма. Хопіць.Дзерваед.
Сеяць трэба…Бушцец.
Што?Дзерваед.
Нічога…Дугін.
Чаго ты?Бушцец.
Бачыш, колькі друзу? Колькі спаленага? Пабітага? Зруйнаванага па ўсёй зямлі?Дугін.
Ну…Бушцец.
А калі і ў нашых душах тое ж… Га?Дзерваед.
Адбудуем. Не прывыкаць. Абы трохі ціхага часу далі… Добраму чалавеку нічога не трэба… Абы ціхі час… Ён і хлебам накорміць усіх, і дзяцей вырасціць, і песню добрую складзе, і зямлю кветкамі засее… Дайце яму гэтую часіну! Не чапайце вы яго! Не дадумаліся людзі яшчэ, што на зямлі на ўсіх нас адна душа… Што пачынаць ваяваць — супраць сябе ж ваяваць, што пачынаць забіваць — сябе ж забіваць… Адна ж душа…Бушцец.
Гэта і ў цябе, і ў Гітлера, і ў тваёй Мар’і?Дзерваед.
Пры чым тут Гітлер?Бушцец.
Тады не ный тут! Развёў дэмагогію… Адна душа… Як хто, а я нікому нічога не забуду! Ніколі. У мяне ўсё агнём і крывёй у сэрца ўвайшло… Адна душа… Іх усіх трэба пад корань! Як заразную балячку — гарачым жалезам!Дугін.
Ладна, хопіць… А то дагаворыцеся…Дзерваед.
Спаць пойдзем, ці што?Дугін.
Я не буду… Зоркі нізкія…Дзерваед.
Пыталіся цябе сёння, старшына… Забыўся сказаць. Калі ў камандзіра быў…Дугін.
Хто?Дзерваед.
Ваенурач. З армейскага шпіталя. Я кажу: камандзір выклікаў… Заўтра заедзе, сказала…Бушцец.
Знайдзі яшчэ грамульку, капітан…Дугін.
Уставаць заўтра рана… З саюзнікамі сустракаемся… Быць ва ўсім парадзе… (Бушцец.
Чаго ты?Дугін.
Ды не магу. Зоркі цягнуць… Аж трасе…Дзерваед.
Закурым…Дзерваед.
Звоняць, здаецца, старшына…Дугін.
Што, Лісянкоў? Чаму не спіш?.. А-а-а… Ну, давай… Слухаю, Іван Данілавіч, слухаю… Не, не спаў… Ды ўсё тут ціха, што яны выдумалі?! Во няхай заўтра прыходзяць і шукаюць, каго ім трэба! Добра, мы можам адысці, хай бамбяць, калі так баяцца… Што? Якая каштоўнасць? Іван Данілавіч, а мы не каштоўнасць? Вайна канчаецца… Ладна, яшчэ раз праверым… Злазім і ў падвалы… Хай прыязджаюць… Добра… Першы ўзвод вазьму… Усё як з іголачкі… Усё нармальна. Спакойнай ночы… (Бушцец.
Ну і няхай бамбяць!Дугін.
Нельга… Архітэктурная каштоўнасць… Дванаццаты век…Бушцец.
О-о-ой!Дугін.
Аж смешна! Як які-небудзь вывіх на зямлі — усё на нас! Усім павінны мазгі ўпраўляць: Чынгісхану! Рыцарам! Напалеону! Кайзеру! Гітлеру! Як пракляцце якое на народ! Тыдзень тут стаялі, а нам зараз шукай яго!Бушцец.
Пазвані заўтра і скажы, што ўсё аблазілі і нікога не знайшлі…Дугін.
Не… Давайце для ачысткі сумлення глянем… Роту падымаць не буду… Самі зірнём… Чорт іх ведае… Можа, затаіўся дзе… Дзед, на ліхтарык, злазь у падвалы, пасвяці там… Толькі калі што-якое — не лезь здуру, адразу назад…Дзерваед.
То добра… (Дугін.
Што, дзед?Дзерваед.
Гэта… Спытаць хацеў…Дугін.
Пра што?Дзерваед.
Нешта хацеў, а во з галавы выскачыла… Чорт!Дугін
((
Бушцец.
Чорт яе ведае! Можа, ратуша якая…Дугін.
Злазь наверх… Там, я бачу, закуткоў, як кратовых нор…Бушцец.
Дык завалена ўсё к чортавай матары…Дугін.
На вуліцы дрэва… Можа, з дрэва як…Бушцец.
Ага…Дугін.
Толькі ж глядзі! Сваю галаву я табе не пазычу…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира