Як, гэта нялёгка — вясёлай быць песеньцы ў болі,Як гэта пакутна — у цуглях адчаю ўсміхацца,Сярод весялосці чужой бестурботнай здавацца,Хоць сэрца не мае ад роспачы чорнай патолі.Ды трэба рабіць, як усе. Ні знарок, ні міжволі,Ні рухам, ні словам пра мукі свае не прызнацца.Так гэта нялёгка — вясёлай быць песеньцы ў болі.Ніколі яшчэ не карала бязлітасней доля.Як гора схавала, ад лёсу свайго не схавацца.Хоць душаць рыданні, мне трэба, мне трэба смяяцца,Каб боль мой па імені не адазваўся ніколі.Так гэта нялёека — вясёлай быць песеньцы ў болі.
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІРАНДОз французскайАбяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду».О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў,Абяцанкі твае толькі сэрцу труцізна,Бо заўжды я табой ашуканы брыду.Каб жа зведала ты маю скруху-нуду,Лёгкай птушкай над ёй праляцела б наўмысна.Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду».О надзея! Цябе я да кропелькі вызнаў.Не аддзячыш спаўна мне, пакуль горкіх думНе аблегчыць хоць трошкі з рукі тваёй існасць.Пра душэўны спакой я ўжо гэтулькі высніў...Што ж ты, жорсткая, толькі, нібы на бяду,Абяцаеш мне вечна: «Прыйду, я прыйду»?
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІРАНДОз французскайЗ бяздоннай студні ўдумнасці маёйВаду надзеі ўпарта здабываю,Бездапаможны, часта ж выяўляю,Што перасох струмень гаючы мой.Крынічная, крыштальная парой,Парою каламутная, цвілая.З бяздоннай сгудні ўдумнасці маёйВаду надзеі ўпарта здабываю.Атрамант расціраю дбайна ў ёй,Паперы ліст бяру, ды падступаеПадступны лёс, паперу шкуматаеІ ўсё шпурляе ў жорсткасці сеаёйУ бездань студні ўдумнасці маёй.
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІРАНДОз французскайДаўно ўжо сыты мною свет,Так, як і я даўно ім сыты;Усё глухой імглой спавіта,Хаця б дзе-кольвечы прасвет.Дарма... Адны аскалы бед,Тугі, распусты непрыкрытай.Даўно ўжо сыты мною свет,Так, як, і я даўно ім сыты.Душу аддай за веры цвет,Калючкі ж задарма — і квіты;Ці ж дзіўна, што так хваравітаКладзецца скарга ў запавет;Даўно ўжо сыты мною свет.