Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне...Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер, у парыве вітання.Граблі месцяцца ў рад каля клуні; і шумна, і людна;зараз кожны, каб змыць спёку дзённую, рушыць да студні.Кій заместа каня — я нашуся наўскач панадворкам.Азірае змярканне хату ў яблынях месячным вокам.Брат стрыечны, які, трохгадовы, ўтапіўся у ставе,свае граблі таксама ля сцяны, побач з іншымі, ставіць.Бабка сварыцца з ганка, што жартаў даволі ўжо, годзе,(з маладзіцамі жарты да граха, як вядома, даводзяць!).Пад насценнаю лямпай на доўгім стале мноства місак:там тварог з малаком, між якім шнырыць бляск вёрткім лісам;(шчэ ніхто не сядае за стол, шчэ вядзецца бяседау чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца з белага свету,хай прыходзяць з акопаў і сцюж, са счарнелага глогу,з невядомых расстанняў-разлук, з меандрычнай дарогі).Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае жывіцай,цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай начніцы.Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані звання.У абуджаным рэху выцікоўваю столькі вяртання!..Вечар гэтакі ціхі, што па лесе, як прывід, блукаю,а ўсе чыста імёны абліччы свае спатыкаюць.Лямпа там, па-за лесам, тварагу там цэлыя горы.Упаду на мурог у адрыне, знясілены зморай.Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне,нават зайцу таму, нават зайцу, што бацька падраніў.
ЯН ГУШЧА* * *з польскайЗорка,як нечым уражана,падае.Дрэва,як некім паранена,сохне.Чалавек,як блуканнямі змучаны,стукае ў дзверы чужыя.Падчас адчыняюцца.
ЯН ГУШЧА* * *з польскайБукавы лесе,папаратнюсны!Золкай расінкайвосень на вуснах.Мілая, ў восеньрушым без жалю.Гэта рабінезамала каралу.Глянь, колькі ў букаўзвабы яснотнай!З плячэй іх срэбране змые слота.Не сум, не смутак —зачараванне.Прыш, як колісь,маё прызнанне.
ЯН ГУШЧАПА ЛЕСЕз польскайАх, шта за вечар! Сані —да лесу, міма нас.Звярніце /с той паляне,дзе белы йерае час.Як хораша юнацтву.Смех бомаў залаты.Як шкло хрупасткі, наст тойразносьце, капыты!Снягі, перакліканне,ад позіркаў аж бляск.О, з маладымі сані,з сабой вазьміце й нас!