ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы:Знарок ці незнарок?Сабе ці мне? —Вяртае мама песняй маладосць сваю: ...Насыпаў пшанца Аж па калянца, Наліў вадзіцы Аж па крыліцы. Галубка не есць, Галубка не п'е, На крутую гару Усё плакаці йдзе. — Галубка мая, Шызакрылая, Якая ўдалася Ты журлівая! Ой, ёсць у мяне Семсот галубоў. Лятай, выбірай Па сэрцу любоў. — Ой, лятала я, Выбірала я, Не знайшла такога, Як страціла я...А на старой бярозе за акномКажнюткі ліст імя тваё калыша;А за парогам кожная сцяжынкаЗвіваецца ў дарогу — да цябе;І што ні міг, сваёй кажнюткай нотайСвятло і цень — табе — складаюць гімн.
МЕСЯЧНАЯ НОЧЦяпер што звязвае нас?Якія ніці?Адчужана-роўны бляск:Поўня ў зеніце.Такі чалавечы паглядУ гэтай поўні...Улада з усіх улад:Помню.Хлусіў ты, хвалёны час.Няма адхлання.Глыбозным праваллем між насПрызнанне.Дзень забыўся пра ўсход.Спяць людзі.Маркота з усіх маркот:Не любіш.
* * *З блакіту задыхаецца зямля, —Асмяглай зеленню травы й лістоты,Калоссем — з прагай спеласці — ў паляхДа неба цягнецца услед грымотам.Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма:Ты не любімы.Бяскроўныя нябёсы і ралляУ колеры адным — у шэрым — стынуг.ь.Ні зоркі барвы; зводдаль спакваляНагортваецца снежная пустыня;Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы:Сам больш не любіш.
* * *Штогоду з бярозы мільярды насенінак падала,І сёння мільярды віруюць, як зорная россып,Каб з іх поараслі — апраўданнем, аплатаю —Чатыры бярозкі.
АРАБІНЫНу вось, зноў арабіны адцвілі, Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць.Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі?Нашто брыла тысячагоддзі,Пакуль, як арабіна ў лета, крокУ гэтую хвіліну не зрабіла, Якая — памылкова ці знарок?—Са сну маю свядомасць абудзіла?Лістоты й гронак вязіва шуміцьПрад небам вечнае зачараванне.А я — а я ўсяго кароткі міг,Працяг у часе нечых існаванняў.Працяг іх лепшых помыслаў, відаць, Надзея іх няздзейсненых памкненняў.Я ж чую, чую: плодная вадаУпарта акрынічвае карэннеМаё; і я — за продкаў, за сябе— Распростваю спіну, увысь цягнуся.Ідуць у задуменні, не ў журбеУ песню арабіны Беларусі.
* * *Чакаю цябе. Так жаўронак світання чакае,З чужой чужаніцы дадому вярнуўшыся ўночы.Чакаю цябе. У сваім неспакоі блукаю,Які мне то памяць тваю, то няміласць прарочыць,Жыву без цябе, як без лесу бяроза на ўзгорку —Высокая, дужая, толькі заўжды ў адзіноце,Нязломная, толькі ці ведае хто, як ёй горкаАдной грэцца сонцам, калі гэта сонца ўзыходзіць...Чакаю цябе.