ЗМЯРКАННЕВячэрнія птахі запелі.На змену спякотнаму днюЗадумнаю свежасцю спеляцьМаю цішыню.І вокліч, і высвіст, і шчэбет,І рэзкі, наструнены крык.Гарыць аблачыначка ў небе,Жарынай гарыць.Яе прахалода папеліцьГалінкаю не варухне...Вячэрнія птахі запелі...Як молада мне!І як мне на дзіва спакойна!Скацілася сонца ў лясок.І — не апусцела шпакоўня...Усё яшчэ збудзецца, ўсё!
ПЕРАКЛАДЫ
ЮЛІУШ СЛАВАЦКІГІМН
з польскай
Сумна мне, божа! У сто пераліваўЗахадам граеш ты мне прамяністым,Гасіш валошкавай хваляй імклівай Зорак агністасць...Хоць залаціш неба й мора так гожа, — Сумна мне, божа!Голаў падняўшы, як колас нішчымны,Моўчкі стаю ў здавалёнасці ленай.Воку чужому такім ціхамірным Здамся, напэўна.Ты толькі ведай, што сэрца трывожыць, — Сумна мне, божа!Нібы малое, што не адпускаеМаці без плачу, — я блізкі рыданнюБачыць, як сонца мне з хвалі кідае Промень расстання.Хай яно ззянне назаўтра памножыць, — Сумна мне, божа!Тут, над марскою бурліваю пашчай, —Сто міль ад берага, сто да другога, —Сёння буслоў цёплакрылых пабачыу У лёце строгім.Я ж іх вітаў і над польскаю пожняй, — Сумна мне, божа!Тое, што думаў пра смерць я так, многа,Роднага дому не ведаў гадамі,Быў як вандроўнік у цяжкіх дарогах, Пад перунамі,Што не ўгадаць, дзе ў магілу паложаць, — Сумна мне, божа!Помніку-стражу ніколі не ўсведчыць,Дзе будуць тлець мае белые косці.Тым, хто на могілках — па-чалавечы Век мне зайздросціць.Прыстань мая быць спакойнай не можа, — Сумна мне, божа!Часта дзіця на радзіме далёкайШлях мой малітвай гарачай асвеціць.Ды не к айчыне нясе маю лодку, — Гоніць па свеце.Мусіць, малітва мне ўжо не паможа, — Сумна мне, божа!Гэтае неба пры сонца заходзе,Гэту раскошу вясёлкавых цудаўНовые людзі і цераз стагоддзе Бачыць тут будуць.Пакуль не зміруся, што знікнуць я можу, — Сумна мне, божа!
УЛАДЗІСЛАЎ БРАНЕЎСКІМАРКОТА І ПЕСНЯз польскайМо нічога ў жыцці й не засвеціць?Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс...Маіх думак чорныя лебедзіадплываюць Віслаю ў Стыкс.Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці,што за ўдары прыняць мне найперш,не разлікам, не хцівай карысцюбудаваў я жыццё і верш.Моц сардэчная ж песні маркотайпераедзена, быццам іржой, —цемру ночы здушанай нотаютолькі крык прашывае мой.Ды навек юны я ў крыку гэтым!Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне!Не паддамся я гэтаму свету,свету гэтаму крыкну: не!