Даткнуся да цябе і веру і не веруШто час разлук мінуў што разам мы не ў снеТы побач ты са мной і я твая імперыя На гора і на шчасце вернаеІ ўсё ж здаешся ты такой далёкай мнеКалыша нас нясе ў краіну цудаў слодычАле прачнуся я вярнуся з царстваў тыхМаё дыханне ў твар табе нібыта словы Нібыта жджэ нас ростань зновуНе варухнешся ты ты ўжо не чуеш іхЗаснула доўеа я лаўлю яе маўчаннеІ як ігрок які чытае на касцяхСвой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна Бяссільны перад гэтай тайнайНеспасцігальнай тайнай быцця і небыццяА потым новы дзень з адсутнасці таемнайЦудоўней ад святла яе мне верне зноўІ стане дзень працягам ночы неаб'емнай Бо з ёю вечна неад'емнаПяшчота цемнаты як сон найлепшых сноўЖыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чаруО жонка о мой боль мой бог трынаццаць годВыследжваў бы тваё напеўнае маўчанне Ніколі гэтымі вачаміНе наталяючы ўжо голаду майгоТрынаццаць хмельных год трынаццаць зім і летаўТрымцеў бы над табой хімеры цікаваўТрынаццаць год у страху пяшчотна-горкім гэтым Калі ўсе небяспекі светуПрыдуманыя мной набожна б замаўляўЯк мала для каханкаў тысячы й адной ночыТрынаццаць год як дзень агонь няшчадны тойШто па шматку папеліць хочаш ці не хочаш Кілім наш па якому крочымМагічны наш кілім самотнасці святой
ПОЛЬ ЭЛЮАР* * *
з французскай
Мы не па аднаму да мэты пойдзем а па двоеПазнаючы сябе папарна мы ўвесь свет пазнаемІ прыйдзе к нам любоў і дзеці нашыя смяяцца будуцьЗ легенды чорнае дзе плача адзінокі.
КРЫСЦІНА ДЭ ПІЗАНБАЛАДАз французскайУ самоце, і прагну застацца ў самоце,у самоце пакінуў мянс мой каханы,у самоце, без друга і ягамосці,у самоце з адчаем, з журбой нсчуванай,у самоце ў цярпенні звыш сіл апантаным,непапраўнай бязвыхаднасцю здратаваная,у самоце і немілаваная.У самоце ля вокан, ля брамы ў самоце,у самоце на дворышчы, ценем затканым,у самоце, каб горкай слязою зыходзіць,у самоце у маўчанні і енку скаваным,у самоце з усім, што наканавана,быць наложніцай сцен чатырох пакараная,у самоце і немілаваная.у самоце заўжды, і паўсюдна ў самоце,у самоце, куды ні пайду, дзе ні стану,у самоце, дзе з розумам сэрца ў нязгодзе,у самоце з маркотаю неўтаймаванай,у самоце з нічым не загойнаю ранай,занядбаная ўсімі, нідзе не чаканая,у самоце і немілаваная.