Читаем Русалкі клічуць полностью

Сямёнаўна сядзела за сталом, тамсама, дзе і ранкам, бы і не рухалася з месца. Толькі прыўзняла галаву:

– Ну, расказала што Бандарчуха?

– Я сёння паеду дамоў. Ці заўтра, калі там першы аўтобус. Марыя Сямёнаўна, я не ведаю, навошта вы мяне клікалі. Можа, вы перадумалі, я разумею, гэта магчыма. Але калі вы не хочаце расказваць, што сябравалі з Кіш, што мелі дыван, то мне не варта тут заставацца.

Ліза разгублена села побач і ледзь не заплакала: што яна такога зрабіла, каб страціць давер і назаўжды згубіць таямніцу?

– Я хачу, хачу расказаць. Каб мо хоць так ушанаваць яе памяць. Я, дочачка, баюся памерці, нікому не распавёўшы, са словамі ў глотцы. Але страшна расказваць, – перад старой так і ляжаў на талерцы халодны ранішні кавалак яечні з крывёю. – Бо загінула яна праз мяне.

25 траўня 2017 года

«Ад мяне патрабуюць штодзённых крокаў наперад, але праца замінае. Толькі і змог высветліць аўтарку таго артыкула: яна даўно памерла, сям’я ні пра якія дываны нічога не ведае.

Калі званю Л., чую правіну ў яе голасе: нічога не можа знайсці, роспыты не даюць вынікаў. Нейкі комплекс няўдачніцы. Шмат пытаецца пра Кіш. Хаця б не пачала шукаць падабенства са сваім лёсам, але, верагодна, праводзіць паралелі: таксама без прытулку, адзінокая, не мае прызнання і паразумення. І, здаецца, яна хацела б пачуць ад мяне не толькі пра Кіш.

Пра іншае ні слова».

26 траўня 2017 года

«Прапанаваў Л. вяртацца, але не згаджаецца. Занадта ўсё марудна. Адчуваю, што патрэбныя дзеянні.

Сяджу тут, а павінен быць там. Што, калі ўва мне расчаруюцца?»

27 траўня

«Шкадую, што ўблытаў Л. у гэта. Пэўна, неабходна будзе, як толькі вярнуся, самому забраць яе адтуль. Цяжка чуць расповеды пра амаль мёртвую вёску і амаль мёртвых людзей. Гэта заразнае, як інфекцыя, як вірус. Калі ён прасякне занадта глыбока, чалавека не ўратаваць. “Агульная млявасць і абыякавасць да жыцця”.

Калі я сустрэў Л., яна ўжо была ў дэпрэсіі, а я паслаў яе туды, дзе наогул няма будучыні. І чаго я чакаў?»

28 траўня

«Тэлефанавала Л. Вельмі ўзрушаная. Абяцала нешта даслаць, калі прыедзе дадому. Хіба знайшла?

(дапісана іншай асадкай, тым самым почыркам)

Наўрад ці яна знайшла дыван. Тады адразу б сказала. А так цалкам магчыма, што шукае сустрэчы са мной. І гэтаеяе ўзрушанне было нейкае хваравітае. Мяркую, гэта ўсё ўздзейнічае на яе занадта моцна».

Дзённік А. Я. Загорскага.
Тэчка № 1/17<p>На, сястрычка, падсілкуйся крывёю</p>

Пра галасы Марыля нікому не расказвала, але на наступны вечар папрасілася начаваць да Тоні, нібыта засумавала адна.

У хаце было холадна, на сэрцы таксама: збіраліся спаць моўчкі. Марыля прынесла мех з сенам, кінула на падлогу. Побач Алена выцірала рукі ад фарбаў: дыван быў скончаны, але яшчэ ляжаў сыры, як недапечаны хлеб.

– За ноч высахне, – яна ўладкавалася на драўляную лаву і павярнулася да ўсіх спінаю. – Высахне, і можаш вешаць, Марыля. Ая да сваіх пайду. Скончана тут. Няма больш замоў, няма і ніколі не будзе.

І пасля яе слоў наступіла цішыня, быццам замёрз увесь свет, і ўсё ў ім замёрзла і так і застанецца – без надзеі і без шчасця.

На печцы цяжка, бы дамавы, заварочалася Тоня:

– Чуеш, Марыля, а што ў цябе з аграномам?

– Не ведаю.

– То-бок, яшчэ не казаў? То скажа. Я ж бачу, як ён на цябе глядзіць.

Напэўна, гэта ад печкі павеяла жарам, бо Марыля адчула, якзагарэліся шчокі і цёпла стала ўсярэдзіне. Кладучыся, яна зірнула ў акно: нешта белае мільганула на яе двары. Ці то падалося? Далёка, не бачна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть