Читаем Русалкі клічуць полностью

На ганку з’явілася Жанна, і Ліза хутчэй развіталася. Тая зноў усміхнулася, каб паказаць, штоўсё разумее, а Ліза зноў не стала марнаваць час на тлумачэнні.

– Калі я стану во як наша Сямёнаўна, то я б хацела не забыць, як пячы бліны. Так я іх люблю, што кожны дзень бы ела. І пустыя, і з сочывам, і з мёдам, і з тварагом, і з мясам, і з ягадамі, – Жанна паказала рукой налева. – Вунь, там, дзе шэры дах, там жыве Бандарчуха. Хвілін сем адсюль. Калі і яна не ведае, то больш ніхто. Але ж ці скажа, во гэта пытанне. Эх, і адпачну я на пенсіі, каб толькі бліны былі.

На акне торгнулася фіранка – Сямёнаўна глядзела ім услед.

* * *

Перад будынінай пад шэрым дахам іх сустрэла старая жанчына. Ёй не падыходзіла слова «дачка», хутчэй, «бабулька»: сівыя валасы і на іх пажоўклая хустка, як сухое лісце на белым зімовым дрэве.

– Сорамна мне, Жанначка, што тут усё травой зарасло, але дзе ж ты час возьмеш, у мяне ж гаспадарка, а маці да мяне не згаджаецца, просіць у сваёй хаце памерці, – замест прывітання пачала тлумачыць жанчына і глядзела больш не на Жанну, а на Лізу. – То ты ж мяне разумееш, а вось перад гарадскімі сорамна. Я маці ў бальніцу вазіла, то і ўнутры яшчэ не прыбрана. Вы пакуль з ёю пабудзьце, я да сябе збегаю, падаю карову. Як дзіцёнак маці, пакінуць страшна. Даяе перасялюся, пэўна, але хто ж маю гаспадарку дагледзіць? Ці будзеш цэлымі днямі туды-сюды бегаць. Дзякуй табе, Жанначка, што не забываеш нас, а больш ніхто і не заходзіць.

Жанчыне яшчэ хацелася пагаварыць, але і трэба было да каровы, таму яна пашыбавала да веснічак, на хаду даючы парады.

– Вы гаварыце грамчэй, мо яна і зразумее што. Вы ж ведаце: што старое, што малое.

Хата насамрэч нагадвала грабніцу, у якой сабраліся паміраць. І дзеля гэтага знеслі сюды скарб, які назапашвалі ўсё жыццё. У сенцах – стары абутак усіх сезонаў: летнія басаножкі побач з валёнкамі, стаптаныя туфлі з крывымі абцасамі, абрэзаныя гумовыя боты. Па сценах, бы мох, – паліто і ватоўкі, штучная шуба і выцвілы плашч. У куце – поліэтыленавы мех з бруднымі лялькамі «Не дом, а дамавіна», – падсумала Ліза і здрыганулася, калі падумала, колькі такіх халодных скляпенняў, звонку неадрозных ад звычайных, жылых, цёплых хат, стаіць зараз па вёсках, чакаючы, пакуль іх гаспадары аддадуць богу душу, каб разам з чорным дымам спаленых рэчаў яна ўзнеслася на неба.

Бандарчуха сядзела ў фатэлі, заматаная ў ватную чырвоную коўдру: старая нагадвала сэрца гэтага дома, якое не білася, а ледзь-ледзь варушылася.

– Дзень добры, Іванаўна, – прывіталася Жанна і замаўчала, каб даць час на адказ.

Сэрца тарганулася некалькі разоў і сціхла: на іх уважліва ўтаропіліся два маленькія шэрыя вочкі.

– Вось, прывяла да цябе маладую змену. Гэта Ліза, гасцюе ў Сямёнаўны, ты ж памятаеш Сямёнаўну? Ты, я ведаю, усё памятаеш, то распавядзі ёй пра Алену Кіш. Кажуць, жыла такая ў нас на вёсцы.

Старая пажавала вуснамі і перавяла позірк на акно.

– Ну, я цябе прывяла, а больш часу не маю. Ты пасядзі з ёй, мо яна да цябе прывыкне і пачне размаўляць. Яна не дурная, больш прыкідваецца, – Жанна зачыніла за сабою дзверы, пакінуўшы Лізу ў скляпенні адну.

І сапраўды, яна нібыта засталася з чужым немаўляткам. Невядома, што з ім рабіць: ці гаварыць, ці, наадварот, маўчаць і ўсміхацца, каб яно не заплакала.

– Я збіраю інфармацыю пра Алену Кіш, – Ліза рызыкнула сесці на канапу, на якой быў навалены мотлах нейкага рыззя і стаялі кардонныя каробкі. – Яна малявала дываны. Дываны, як гэты, – паказала на дыван над канапаю. Крамны, па такія калісьці стаялі ў чарзе ці выпісвалі па блату праз знаёмых, а зараз – пабіты моллю, выцвілы.

Старая ўсё яшчэ пазірала ў акно.

– Я ведаю не шмат, толькі тое, што знайшла ў… бібліятэцы, – Ліза не наважылася згадаць інтэрнэт, – Кіш малявала дываны па вёсках, і да вайны, і пасля яе. Хадзіла з хаты ў хату. Некаторыя прымалі яе за жабрачку. Хочаце, я пакажу вам фота, мо пазнаеце, – і палезла ў кішэню па смартфон.

– Каўрыха, – глуха данеслася з-пад коўдры. – Я памятаю каўрыху. Толькі яна не такія дываны малявала, – старая паказала карычневым пальцам на сцяну за Лізай. – Не такія, а прыгожыя, з ільвамі.

– Мо ў вас застаўся такі дыван? – гэта было б занадта добра, але як не спытаць.

– Не, яна мне не малявала. Я пашкадавала. У мяне тады хлеб не заўжды ў хаце быў, куды мне леў.

– А мо вы ведаеце хату, дзе такі дыван набылі?

– Ведаю, – бабулька глядзела проста ў вочы, – Толькі не ведаю, чаму яна табе пра гэта не расказала.

Ліза разгубілася: няўжо прыйдзецца тлумачыць, што хаты не размаўляюць? Неяк зняважліва да дарослага чалавека.

– Ты распытай яе лепш, – працягвала старая. – Я той дыван памятаю, бо зайздросціла. Але ён пракляты. І правільна, штояна яго хавае. Але ты спытай, яна раскажа. Мо ты не пытала?

– Каго спытаць?

– Марылю. Алена з ёю сябравала, калі тут жыла.

– А дзе яе знайсці? Старая насупілася:

– Жанна ж казала, ты ў яе хаце жывеш. Ці падманула?

– Я жыву ў Марыі Сямёнаўны, яна…

– То я ж кажу, пытай у Марылі, – старая задаволена мацней захуталася ў коўдру. – А зараз уключы тэлевізар, пачынаецца маё кіно.

* * *
Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть