Читаем Русалкі клічуць полностью

Ліза жыла ў Сямёнаўны з тыдзень. Тая ніколі не згадвала іх размову, рабіла выгляд, што не разумее намёкаў, і паводзіла сябе бы звычайная бабуля, да якой унучка прыехала на вакацыі – карміла сняданкам, пасылала да суседзяў па малако і расказвала бясконцыя гісторыі. І толькі аднойчы Ліза злавіла на сабе засяроджаны позірк: старая ўглядалася ў яе твар, як углядаюцца праз акно ў паветра, каб заўважыць, ці ёсць там дождж, ці толькі падалося.

За ўвесь час Ліза не знайшла ніводнай згадкі, толькі згубілася сама – нібыта і не было нічога на свеце акрамя гэтых хат, чорнага лесу і выцвілага возера, паверхня якога заўжды рабаціла, як паламаны тэлевізар. Каб хоць аднойчы паказалася сонца, вада б адбіла жоўтыя промні, высокі блакіт і белыя аблокі, неба падвоілася б на зямлі, пашырылася б, але не, сонца не з’яўлялася, таму паўсюль панавала шэрасць.

Ліза і сама не разумела, навошта гуляла каля возера. Мо ёй хацелася быць далей ад маўклівых двароў, ад страціўшых розум старых і ад іх сядых дзяцей, якія даглядалі бацькоў, што затрымаліся задоўга на гэтым свеце. Дні цягнуліся, як бясконцыя расейскія серыялы, якія тут любілі больш заўсё. Іх ды яшчэ пярэстыя канцэрты з заўсёды аднымі і тымі ж выканаўцамі і аднымі і тымі ж песнямі, што ў гэтай цішы здаваліся недарэчнымі, бы вясельная музыка на хаўтурах. Хутка выпадала вяртацца. Ліза дакарала сябе, што паверыла ў нейкую лухту і сапсавала адпачынак, але адразу абрывала думкі: усё роўна ехаць больш не было куды. Казка пра стары дыван павінна была стаць прыгодай, пра якую яна марыла ў дзяцінстве, але гэтая надзея не спраўдзілася, як і ўсе астатнія надзеі.

Хутка выпадала вяртацца. Але навошта?

– Зараз будзе яечанька, – Сямёнаўна разбіла шкарлупу аб патэльню і войкнула: – Бач ты, з крывёю яйка. Дрэнны знак. Ці не на смерць?

Ліза пралічвала ў галаве, ці варта ехаць сёння, ці пачакаць яшчэ адзін дзень, бо з бальніцы павінны былі прывезці самую старую жыхарку вёскі. Апошні шанц што-небудзь даведацца пра Алену Кіш.

Яечня засмажылася, пайшла па краях карычневымі хрусткімі карункамі. Сямёнаўна пакінула сабе яйка з чырвонымі крапінкамі, а два большыя скінула на Лізіну талерку.

– Яйкі ўсё ведаюць, усё праяўляюць. Калі правесці яйкам па лбе чалавеку, а пасля яйка разбіць, то калі там будзе чорнае – гэта значыць, што чалавек сурочаны.

Пасля старая разліла па кубках гарбаты, адрэзала сабе кавалак батона і пачала адшчыкваць маленькія кавалачкі, кідаць іх у рот і рассмоктваць, як цукеркі.

– Ну што, Лізка, зноў яечня? – у хату, як заўжды гучна, уварвалася Жанна. – Не надакучыла?

– Мне, Жанначка, моцы няма на што іншае. І памяці няма. Калісьці ведала, як гатаваць: абеды з трох страў, ды для вялікай сям’і, ды для гасцей. А зараз забылася. Дзякуй Богу за тое, што ты мяне корміш, а зараз во Ліза, – губы старой затрэсліся, вочы сталі вільготнымі.

– Няма чаго мне тут гарбату саліць. Ты, Ліза, даядай хутчэй, і пойдзем разам да Бандарчухі, яе на дзень раней прывезлі. Распытаеш, што хацела.

Як Ліза толькі прыехала, Жанна некалькі дзён трымалася з ёю насцярожана, а пасля пусціла да сэрца – ёй спадабалася, як тая даглядае старую. Калі даведалася пра росшукі, то сама прапанавала дапамогу: гэта яна вадзіла яе па хатах, знаёміла з мясцовымі, тлумачыла ім пра Кіш. І гэта яна параіла звярнуцца да найстарэйшай жыхаркі вёскі, хаця і папярэдзіла, што памяць у той блытаецца.

Ліза праглынула яечню, запіла яе засалодкай гарбатай, каб хутчэй бегчы, як зазваніў тэлефон. Зірнула на экран – Алесь: ягоныя званкі – адзінае, што выцягвала з гэтай цяжкой рэчаіснасці.

– Давай-давай, пагавары з жаніхом, – Жанна наліла сабе гарбаты і падміргнула. – І не спяшайся там, я з Сямёнаўнай пакуль паразмаўляю.

Ліза стамілася тлумачыць, што гэта не яе жаніх, таму проста выскачыла на двор:

– Ну, як справы, як настрой?

– Прабач, зноў нічога. Бабулька маўчыць. Сёння пайду да мясцовай доўгажыхаркі.

Алесь чамусьці не пісаў, як усе астатнія, а званіў, быццам літар было недастаткова, а неабходны быў голас.

– Гэта ты мне прабач. Бо ты ж праз мяне паехалаў гэты забыты Богам край. Я там зусім крыху пабыў, і тое здалося, што з мяне ўсю энергію высмактала.

– Так, тут файнае месца, каб дэпрэсаваць. Я са столькімі старымі пагаварыла, што пачала баяцца старасці. Калі і я такая стану, то навошта клапаціцца пра здароўе. Лепей live fast, die young.

– Усё настолькі дрэнна? Там ёсць возера: плавай-загарай.

– Захалодна. Датагож на вадзе я ледзь трымаюся. Затое я прыдумала ідэю для бізнесу. Замест аграсядзіб. Каб гараджане пачалі цаніць сваё жыццё, пасылаць іх у гэтую вёску. Дзе няма ні крам, ні кіно, ні душа, а яшчэ адабраць у іх смартфоны. Толькі ёсць пабочны эфект: праз нейкі час ім захочацца забіць сябе – пагубляем усіх кліентаў.

– Напэўна, табе час вяртацца.

– А што ты робіш, калі табе самотна?

– Пішу дзённік. Кажуць, што словы матэрыяльныя, вось і я часам пішу не толькі пра тое, што адбылося, але і пра тое, што мае адбыцца, каб спраўдзілася так, як я хачу.

– І што, атрымоўваецца запраграмаваць рэальнасць?

– Пакуль не ведаю, я толькі пачаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть