Читаем Русалкі клічуць полностью

Няма як паклапаціцца пра сябе, няма дзе схавацца – «выхадзі, табе вадзіць». Хлеб на калгасным полі, а не ў тваёй хаце, а на тое, што ў тваёй хаце, ты таксама не маеш права – бо ты, як і ўсё тваё, належыш калгасу.

«Мы выклікаем суседзяў на спаборніцтва. Хутчэй убірайце ўраджай, лепш арганізоўвайце малацьбу і разлічвайцеся з дзяржавай. Мы ведаем, што ў вас няма асаблівых прычын, якія б перашкаджалі вам працаваць спраўна. Уся справа ў арганізацыі працы і ў кіраўніцтве ёю».

Як і заўжды, самі вінаватыя ў сваіх бедах і да смерці вінныя за сваё шчасце – вялікім і моцным, якія ўсё пра іх ведаюць, якія пра іх клапоцяцца, як бацькі пра неразумных дзяцей. Нямапрычын, каб не працаваць. Нямапрычын, каб не выконваць план. Няма прычын, каб бяднець.

Ліза сабрала раскіданыя газеты і заўважыла паперу на паліцы ў серванце – Наста там заўжды пакідала свае артыкулы, калі хацела, каб Ліза іх прачытала.

«Адзін дзень з працоўнага жыцця

Сапраўднага прафесіянала не трэба доўга ўгаворваць падзяліцца сакрэтам:

– Як і ва ўсякай іншай справе, галоўнай умовай высокапрадукцыйнай работы з’яўляецца правільная арганізацыя працы, – расказвае механік Данілаў. – Як бы добра ты ні ведаў сваю аперацыю, але калі тваё рабочае месца ўтрымліваецца неахайна, высокай выпрацоўкі не дабіцца. Таму так многа ўвагі аддаецца гэтаму пытанню. Строга размеркаваўшы паміж членамі брыгады асобныя працэсы, мы дабіліся таго, што кожны з нас на працягу змены поўнасцю загружаны».

Ключ увайшоў у жалеза і адамкнуў цішыню – вярнулася Наста. Куртка паляцела на вешалку, пакет стукнуўся аб падлогу, ляснуліся чаравікі.

– Ты тут? Які гармідар. А, чытаеш, ну як табе? – Наста толькі зазірнула ў залу і прабегала ў кухню, паставіла чайнік і крыкнула адтуль: – Я так стамілася пісаць адно і тое, таму вырашыла: буду браць са старых газет старыя словы, там многае нам падыходзіць. Спрадвечныя тэмы. Во, напрыклад, узяла абзац, змяніла толькі прозвішча на нашага Данілава.

Ліза паставіла на стол кубак і села ў свой фатэль.

– Нешта ты маўклівая. Гэта таму, што дыван тут валяецца, не спатрэбіўся?

– Памятаеш, ты казала, што марыш пра сюжэт? Здаецца, у мяне нешта для цябе ёсць, – і расказала пра росшукі, запрашэнне старой бабулі і пра скарб, які, цалкам верагодна, гніе недзе на гарышчы.

Засвісцеў чайнік – Наста падхапілася і разліла кіпень:

– Але я пакуль не магу паехаць, наступны нумар увесь на мне.

– Прыязджай, калі зможаш. Тым больш, у госці запрашалі мяне адну, – Ліза сачыла за гарбатай: вада рабілася карычневай, як у лужыне. – Казалі, што там водзяцца русалкі.

– Цвікі ў нас ёсць? А малаток? – Наста вярнулася з калідора, трымаючы ў руках чорны дыван: выцвілыя кветкі па баках, дзяўчына з кавалерам пасярэдзіне, нахіліліся адно да аднаго, як галубочкі. – Давай яго павесім. Можа, ён камусьці там і не патрэбны, але для нас ён будзе як першая старонка, з якой і пачнецца сапраўдная гісторыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть