Читаем Русалкі клічуць полностью

– Ты, Альжбэта, людзям галаву не тлумі. І ўвогуле, хопіць на сёння казак, – Хрысціна пачала зашпільваць кажух. – До, нагаварыліся, час і па хатах разыходзіцца.

– Бачу, яшчэ будуць госці, – Альжбэта паказала на шыбу. – Доўгачаканыя.

У хату, упусціўшы холад, уваліўся аграном:

– Прабачце, таварышы, што прагуляў сход. Вось, прывёз вам карэспандэнта. Ніна Мікітаўна, з рэспубліканскай газеты, напіша пра нас з вамі.

За ім зайшла жанчына ў карычневым крамным паліто і чырвонай хустцы. Мо такога самага ўзросту, як тая ж Вольга, але твар зусім белы і зморшчыны неглыбокія, на губах – памада.

Загаманілі ўсе і адразу, але ён перапыніў:

– Усе пытанні заўтра, сёння – толькі знаёмства. Хрысціна Іванаўна, калі ласка, дапамажыце размясціць госцейку.

Жанчыны павіталіся за руку:

– Прабачце за клопат. Напішам, як жывуць калгаснікі, якія цяжкасці, як з імі змагаецеся.

Карэспандэнтка закруціла галавой па баках: ці то шукала, з кім пагаварыць, ці то пачувалася нязвыкла ў вясковай хаце. І неспадзявана спыніла позірк на Алене, што так і сядзела каля сцяны:

– І вы тут? Вось дзе не чакала! Гэта ж колькі мы з вамі не бачыліся?

Марыля не чула, аб чым размаўлялі далей, бо яе падхапіла хваля і аднесла да выхаду – з ёй развітваліся, як з гаспадыняю, быццам вяртаючы ёй яе хату.

І Марыля, успомніўшы, што яна насамрэч тут гаспадыня, спытала агранома:

– Мікіта Іванавіч, вам мо наліць гарачага?

– Дзякуй, Марыля. Я ў дарозе паспеў і змерзнуць, і засумаваць па вас. Усіх.

– Нясу, нясу! – да іх падскочыла Ядзя з кубкам. – І мы па вас вельмі сумавалі.

І раптам плюх – выплюхнула гарбату на падлогу.

– Ай-яй-яй, прабачце старую, – з-за Ядзінай спіны выглянула Тоня. – Як гэта я цябе штурханула, зусім ногі не трымаюць. Не апарыліся, родненькія?

Ядзя толькі бліснула вачыма і выбегла прэч.

– Тады дамовіліся, яшчэ з вамі сустрэнемся, – карэспандэнтка абняла Алену. – Мо, калі людзі не разумеюць, газета ім растлумачыць.

Хата стала пустою, быццам з гарбуза дасталі насенне.

Толькі Тоня і Алена засталіся дапамагчы:

– Адкуль вы з ёй знаёмыя?

– Ат, якія там знаёмыя. Сустрэліся аднойчы, дужа мае дываны хваліла, два купіла. Кажа, што напіша пра мяне артыкул, але не веру я, што ён мне дапаможа, – Алена ўзяла мокрую анучу і кінула на падлогу. – Во што з маімі дыванамі зараз робяць. Усім з крамы малюнкі захацелася. Як пад капірку, у кожнай хаце адно й тое, а мае – пад ногі.

І сціснула анучу з усёй моцы.

– Ты лепей, Тоня, скажы, навошта агранома апарыць хацела?

– А няхай бы і апарыла! – Тоня паспрабавала пасунуць стол, але сама не адужала і села на лаву. – Усё лепей, чым тую атруту піць. Чуеш, Марыля, Ядзя ж яму нешта ў кубак наліла. Каб прычараваць, а гэта ж такі грэх, такі грэх.

– Не веру я, што яна такім глупствам займаецца.

– І ў гэта не верыш?

Алена дастала з-пад лавы скрутак: рыбіныя скура з луской і косткамі, абвязаная чорнымі валасамі.

– Кінь, кінь хутчэй, – Тоня стукнула па далоні, каб выбіць з яе жахлівую знаходку. – Ай, бяда, Алена, навошта ты рукамі бралася? Трэба было мятлою гэта адсюль вымесці ды спаліць. Бо гэта ж на злое пароблена. На цябе, Марылечка, парабілі.

І дадала:

– Ой, будзе горачка.

* * *

Каб паспець дамоў хутчэй, ледзь не беглі: з аўтавакзала Ліза павярнула да кірмашу – зрэзаць шлях. У аўтобусе Алесь безупынна гаварыў пра Кіш, паказваў на айфоне здымкі дываноў, а зараз напружана маўчаў, бо сказы заміналі б хадзе, як валізкі.

Ліза не была на кірмашы са школы, але змяніўся ён мала.

Перад парканам, у чыстцы, енчылі бязвінныя душы пухнастых шчанюкоў і кацянят, і смутак мяккімі кіпцюрамі драпаў сэрцы мінакоў.

Пасля – кароткі калідор калгаснікаў, якіх спакусіў горад, паабяцаўшы выгоду: яны прадавалі маленькія дрэвы, завялікую бульбу, семкі, валёнкі, кніжкі, венікі для лазні, мёд, сушаную рыбу, кветкі, сала і лыжкі, белыя, як абгрызеныя косткі.

Далей – ежа, перасыпаная чорнымі словамі і чорнымі лічбамі, быццам гніллю. Але не, глядзіце, пакуль яблыкі пругкія, памідоры крэпкія, агуркі цвёрдыя, а гэтачорнае – гэта толькі кошт. Падыходзьце, пакаштуйце, раскусіце, няхай рот напоўніцца слінаю. Але куды вы? Вярніцеся!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть