Читаем Русалкі клічуць полностью

– Мы даследчыкі, з горада. Шукаем інфармацыю пра Алену Кіш.

– Ну, то даведку пакажыце якую, даследчыкі. А то кішміш, шмат хто валандаецца, зямля, бач, ім тут даспадобы. Не чапайце вы старога чалавека, не ездзіце больш.

На ганку з’явілася бабулька:

– Не турбуйся, Жанначка, яны сапраўды па памяць Алены прыехалі. Як тое адбывалася, цябе яшчэ на свеце не было.

– То я пазней зайду, занясу вячэру, – і жанчына знікла на сваім двары.

– Я ж кажу, суседка даглядае. Знайшлося што-небудзь?

– Пакуль не. Я б яшчэ параспытваў, але трэба ў горад вяртацца, спознімся на аўтобус. Ведаеце, калі што-небудзь узгадаеце, ці хто з вёскі ўзгадае, патэлефануйце мне, – дастаў візітоўку і перадаў бабульцы. – Ці няхай суседка патэлефануе, у каго тут у вас тэлефон ёсць. Ліза, паехалі?

Бабулька знянацку абняла Лізу, пацалавала ў шчаку і прашаптала:

– Ты прыязджай, адна прыязджай, адпачнеш тут. Не бянтэжся, не перашкодзіш.

І схавалася ў хату. Ціўкнуў айфон:

Наста: Ты дзе?

Ліза: Яшчэ ў той вёсцы, нічога не знайшлі

Наста: А што шукалі?

Ліза: Маляваныя дываны

Наста: Як наш?

Ліза зірнула на Алеся: той ішоў хутка, унурыўшыся ў тэлефон – побач і адначасова ў іншым свеце.

– Я вось што ўзгадала: у кватэры, дзе мы знайшлі чарнавік артыкула, быў яшчэ і стары дыван.

– І ты маўчала? – Алесь ускінуў галаву, нібыта яму плюхнулі ў твар вадою.

– Прабач, я чамусьці думала, што калі мастачка, то павінны быць карціны.

Алесь спыніўся, і шлях таксама спыніўся, як бегавая дарожка:

– Гэта ты мне прабач, пацягнуў цябе сюды, нічога не патлумачыў, – паглядзеў ёй у вочы. – А я ж вельмі рады, што ты поруч. Дзякуй табе за гэта.

І, быццам бы баючыся працягваць, паскорыў хаду, змяніў тэму:

– А што там намаляванае?

– Я не разгледзела добра – фарбы выцвілі. Кветкі, людзі. Заходзь да нас, паглядзіш.

Яны спяшаліся, але Ліза ўсё ж такі затрымалася на імгненне і азірнулася: на ўскраіне лесу стаяла маленькая хатка, і чамусьці Лізе здалося, што яе месца там.

<p>Ой, будзе горачка!</p>

Гэтым разам сход ладзілі ў Марылевай хаце, але Марыля не была там гаспадыняй. Гаспадарылі іншыя – Хрысціна, Ядзя, Вольга загадвалі, куды пасунуць стол, каму дзе размясціцца і калі адчыніць фортку, каб упусціць свежае паветра. Марылю пасадзілі ў апошнім шэразе, каля сцяны, бо ніхто не чакаў, што яна скажа хоць слова, а побач з ёю селі Тоня і Алена. І яны будуць маўчаць: адна – бо старая, другая – бо чужая.

Павінен быў прыйсці аграном, але чамусьці спазняўся, і пачалі без яго. Без яго і скончылі – некалькі маладзіц выбеглі дамоў да дзяцей, мужчыны папрасіліся пасмаліць дый зніклі. Змоўклі пастановы, загады, дэкрэты, якія крычалі: «Здаць!», «Дагнаць!», «Будаваць!» – вылецелі з хаты, як жамяра.

Засталіся жанчыны, якіх дома ніхто не чакаў. Пачыналіся ці то папрадкі, ці то вячоркі. Як і не было сходу, а яны гэта сабраліся цёмным вечарам грамадой у хаце, каб паслухаць гісторыі. Некаторыя нават, па старой звычцы, дасталі працу. Марыля памятала, як хадзіла на вячоркі яшчэ да вайны разам з маці – тая, звычайна, расказваючы пра сваё, шыла ці вышывала, нібыта мацавала словы ніткамі да тканіны. Так і засталіся на яе кашулі матчыны словы, як абярэгі.

– Ну, Тоня, знаём нас з той, каго прывяла, – Хрысціна прыхільна ўсміхнулася, і Марыля зразумела, што гэта Хрысціна запрасіла сюды Алену.

– То ж каўрыха! – крыкнула бабка Вікенцьеўна, – Навошта знаёміць, во дзіва! Хіба яетут хто не ведае: ходзіць, сабак шкадуе. Мяне б хто так шкадаваў!

Алена паднялася і пасунулася далей ад газніцы, бо і ў паўзмроку было відаць, што яе вопратка, бяднейшая ў хаце – паліто з паламанымі гузікамі, накінутае на шэрую халодную сукенку, вісела на плячах, бы ручнік на плоце.

– Так, я раблю дываны. Прынясіце палатно ці якую прасціну, а я намалюю на ёй, што ўмею, – заходзьце да Тоні, паглядзіце, як яно.

– Які кошт? – гэта крыкнула Вольга.

– Што дасцё: бульбу ці жыта.

– Тут вам не кірмаш, – гэта крыкнула Ядзя і чамусьці незадаволена зірнула на Марылю. – Панапрыводзяць на сход жабрачак. Якія самі, з такімі і валандаюцца.

– Цыц, маладая яшчэ, – перапыніла яе Хрысціна. Алена схіліла галаву і села на месца.

– А ты не ганьбі чалавека, Ядзечка, – Тоня сказала гэта ласкава, бо па-іншаму і размаўляць не ўмела. – Усялякая праца карысная, і асабліва такая, якая людзей вяселіць. А хто як можа, так і жыве, не табе судзіць.

– Баба Тоня, а ці праўда, – жанчыны прытаміліся слухаць сварку і чакалі расповедаў, якія хаця б крыху адагналі думкі пра дзённае, – ці праўда, што кум вашага дзеда спаймаў русалку?

Злёгку трэснулі шыбы – гэта вецер падзьмуў мацней, а Марылі здалося, што то цемра навалілася на вокны, маўляў, яе сюды нехта паклікаў. Ад сцюдзёнага подыху ледзь не патухла газнічка – агеньчык выдужаў. На гэты раз.

У хаце стала так ціха, быццам усе з яе зніклі – засталася толькі Тоня з яе гісторыяй.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть