Читаем Русалкі клічуць полностью

– Я павінен быў шукаць лепей, не ехаць так хутка, – Алесь размаўляў сам з сабою, а Ліза разумела, што падслухоўваць дрэнна, але не выходзіць жа з уласнага пакоя. – Зноў прыйдзецца расчараваць, а я ж казаў, што зачэпка спрацуе. Адмяню камандзіроўку, каб шукаць, шукаць. Але як адмяніць, рыхтавалі паўгода?

– Ты не хвалюйся, – Ліза сама не любіла гэтую фразу, бо як па загадзе можна скончыць хвалявацца. – У цябе ёсць зачэпка, знайшоўся артыкул. Гэта добра, – пачала гладзіць яго па руцэ. – А калі патрэбна менавіта зараз, то я сама паеду і пашукаю, у мяне яшчэ адпачынак. Распытаю вяскоўцаў, мо там ёсць архіў ці што. Тым больш, мне здалося, што гэтая бабулька нешта ведае, бо яна мяне запрашала прыехаць, казала, каб вярталася адна.

Алесь расплюшчыў вочы і спыніў яе руку сваёю:

– І ты паедзеш туды? Дзеля мяне?

– Ну, і дзеля сябе таксама, бо мяне так зацікавіла гэтая гісторыя, як даўно нічога не цікавіла.

– Ты, я бачу, такая ж, як і я: калі натрапіш на гісторыю, не супакоішся, пакуль не даведаешся, якім будзе канец.

Я працую з мінуўшчынай, а гэта значыць, што ўсе канцоўкі там прадвызначаныя, мне неабходна толькі іх адшукаць. Я ніяк на іх не ўплываю, і гэта пачало раздражняць. А хацеў бы, каб у маім жыцці адбылася такая гісторыя, дзе галоўным героем быў бы я і канчатак для якой вызначыў бы сам.

І Алесь яе пацалаваў: дотык губ, як павеў ветрыку. Ціўкнуў айфон – і Алесь спыніўся.

Наста: Ну як, гэта тое, што шукалі?

– Я крыху зайдрошчу пісьменнікам, бо яны «выпісваюць», «ставараюць» людзей, каб тыя рабілі ўсё правільна, каб атрымалася добрая гісторыя. А ў мяне стасункі з людзьмі ніколі не атрымоўваліся… Калі паедзеш шукаць дываны, ты зробіш вельмі шмат, і не для мяне, а для вялікай важнай справы. І людзі табе будуць удзячныя, а такая падзяка дорага каштуе, – ён хацеў дадаць яшчэ нешта, але схамянуўся. – А зараз я павінен ісці. Я пазваню.

І знік: драўляныя крокі па калідоры, каменныя крокі па лесвіцы.

А Ліза засталася сярод раскіданых рэчаў і пачуццяў. Падняла старую газету і падумала, штоўёйраспавядаецца пра той час, калі Алена Кіш малявала дываны. Нядаўна скончылася вайна, зямля была чорнай, жыццё галодным, а яна малявала дзяўчат у капялюшыках, белых галубоў і прагулкі па возеры ў чоўне. Малявала на палатне, якога было замала, якое жанчыны адрывалі ад сваіх спадніц і сарочак, ад мяхоў і прасцін, якое адрывалі ад сэрца, каб толькі дзеля іх намалявалі каханне, каб яно было ў іх хаце, хаця б і плошчаю метр на паўтара.

«– Што сёння рабілі людзі вашага калгаса? – спытала Агата Копчык са Слабады.

– Каля 100 чалавек убіралі і сушылі сеяныя травы і сенажаці, 12 чалавек працавалі на акучванні бульбы, 18 – капалі торф на ўгнаенне, 9 чалавек з коньмі другі дзень дапамагаюць рамантаваць мясцовыя дарогі.

– А колькі ў вас электрыфікавана дамоў калгаснікаў?

– 158. На 18 дамоў не хапіла матэрыялу. Але да Кастрычніка будзе святло і ў іх. Ведаеце што? Як далі летась электрычнасць у хаты, то на пярэжырскай пошце ўдвая стала падпісчыкаў на газеты. Гэта больш чым адна газета на кожны двор!»

Адзінота сярод бязмежных палёў, якія вялізнымі згаладнелымі жывёламі чакаюць тваёй ласкі, прагнуць твайго клопату, а дзеля цябе – толькі газеты са словамі, карыснымі, якгаспадарчае мыла: змываюць непатрэбнае, надоўга пакідаюць свой пах, сваю прысутнасць на целе і сушаць скуру, сушаць сэрца. Сэрца, сэрца, а як жа там сэрца?

«– Дайце мне сказаць! – з нейкай узрушанасцю загаварыла калгасніца Марыя Журык. – Я не баюся, што можа тая-сяя з калгасніц пакрыўдзіцца. У нас многа такіх жанчын, якія і летась, і сёлета не выпрацавалі мінімуму працадзён. У іх і грудных дзяцей няма, самі здаровыя, а на працу не выходзяць. У калгасе касьба, праполка, а гультаі ў хаце сядзяць або калупаюцца на прысядзібным участку. Не, таварышы! З прысядзібнага ўчастка хлеба не наясіся, хлеб на калгасным полі. У нас каля ста працаздольных жанчын, а на праполку ўчора колькі вышла?»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть