Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *А запаржыце каня варанога,A завязіце кума маладога.А наш кумочак паездзінкі любідь,А можа ж, нам ён гарэлачкікупіць.А запражыце авечку-пузатку,A завязіце бабульку ды ў хатку,А запражыце авечку-сівушку,A завязіце бабульку-шчырушку.А наша бабка паездзінкі любіць,Тады ж яна нам гарэлачкі купіць.* * *I дождж ідзець,I снег падзецьНа куміну хату.Ідзі, кумок,Kaci мяту,Накрый куме хату.Ідзі, кумок,Kaci сена,Накрый куме сені.* * *А вы, столікі, вы цісовыя,А чаго вы стаіцёНе засланыя ў мяне?А вы, госцікі, мае любыя,А чаго вы сядзіцёНевясёлыя ў мяне?Ці мой хлеб не пушон,Ці мой хмель не вясёл?Адкажыце шчыра мне.Як мой хлеб не пушон,Я яго падпушу.Як мой хмель не вясёл,Я яго падвесялю.* * *Па лугу бабка хадзіла,Карэнніка капала,Настоічкі стаўляла,Радзішачку паіла.Каб яе ўроцы не бралі:Жаноцкія пасмехі,Дзявоцкія пагляды.* * *A пазавіце Іванечку з токуХай прынясець ёнВішнёвагаа соку.— Калі сыночак, —За морам здабуду,Kaлi дачушка, —Дык так абыйдзецца.* * *Ты, кумочак, сорам май,А на мыла рубля дай.Радзілася паненачка,Хочаць мыцца беленька.Штодзянёчак фунточак,A ў нядзельку пудочак.Добра, добра бацьку мець,Адчыняе бацька клець.Не паспелі песню спець,А ён жа нам дары шлець.* * *— А чаго ты, яліненка, не зялёна?— А як жа мне, ялінечцы,зеляной быць?Пада мной два купчыкі начавалі.Яны мне сучча-вецце паламалі.— А чаго ты Мар'ічка, не вясёла?— А як жа мне маладой вясёлайбыць,Калі мяне мой Іванька зневажаіць,Істопачкі, каморачкі замыкаіць?А я йстопачкі, каморачкіадчыніла,Усю сваю бяседачку нанаіла.* * *Піва п'яна, піва п'яна,Гарэлачка горка.Захварэла,задурэлаСтахванава жонка.Трэцці гадок,Як п'ець мядок,Дамоў не бываідь.А хто ж яе маладзенькайХаткі даглядаіць?А ёсь жа ў яе служкі —Сынкі ды дачушкі.Сыночкі загонюць,Дачушкі падоюць.* * *Hi на кога мне не жаль,Як на татку свайго.На каго ён памяняў,Мяне замуж аддаў, —Ці на хату багату,ЦІ на коні вараных,Ці на служак маладых?Хоць i хата багата,Невясёла. мне жыць,Хоць i коні вараныя,Мне не ездзіць на ix,Хоць i слугі маладыя,Не загадаваць мне.Самі сядуць абедаці,Мяне шлюць па ваду.А нясу ж я ваду, прыслухаюся,Сям'я мужа навучаіць,Нагавараваіць:— Ты чаму жонку не б'еш,Жонцы волю даеш?— А за што мне жонку біць,Калі з жонкай міла жыць?* * *— Каліна-маліна мая,Чаго ты не так зеляна,Як ў Пятроў дзень была?— А дайце ж мне ночы цёплыя,А дайце ж мне росы мокрыя.Тады буду так зеляна,Як у Пятроў дзень была.— А Ганначка, душка мая,Чаму ж ты не так малада,Як у мамулькі расла,Як ты ў татулькі расла?— Дайце ж мне волю таткаву,Дайце ж мне негу мамчыну,Тады буду так малада,Як ліпінка, што ў саду цвіла.* * *А чый галуб ляціць на дуб,А мой на бярозу.Чые мужы п'юць-гуляюць,А мой у дарозе.A калі ж ён у дарозе,Пашчась яго, Божа.A калі ж ён у карчомцы,Забі яго, Божа.A калі ж ён у дарозе,Пашчась пірагамі,A калі ж ён у карчомцы,Забі перунамі!* * *А я б гэту бабку,А я б гэту любкуЯ б у бабкі не браў.Не часта хадзіла,Не смашна насіла,Адзін раз i з юшкай,Другі з калатушкайНа пахмелкі прыйшла.* * *Усе людзі жыта сеюць,А я сваё гора.Усе людзі Бога просяць,Каб жыта ўрадзіла.А я хаджу, прашу Бога,Каб гора не ўсхадзіла.Як узыйшло мае гораШырокім лісточкам,Зацвіцела мае гораЖоўценькім цвяточкам.Ўзыйдзі, ўзыйдзі, мая доля,Цёплымі садамі,Цвіці, цвіці, мая доля,Рознымі цвятамі.Усе цветы — пустацветы,Адзін васілёчак.Уся сям'я нелюбая,Толькі міл дружочак.* * *Ясна-красна на небе зара.Міла i люба Іваньку жана.Пашыў ей шубачку з сямі сабалёў:— Мар'ічка-душачка, насі шубачку.Насіўшы шубачку, ды не падбівай,Раджаўшы дзетачак, ды нестарыся.Гаруй гора, ды не скаржайся.— Іванечка-дарагушачка,няпраўда твая.Насіўшы шубу, мушу падбіваці,Радзіўшы дзетачак, мушустарыцца,Гаруючы гора, мушу скаржацца.* * *Цераз кладачку, цераз гібкуюМужык жоначку вядзець.— Ах ты кладачка, ах ты гібкая,Ты не гніся пада мной.Ой ты жоначка, мая мілая,Не сварыся ты са мной.Выпі чарачку-пазлачаначку,Ой, не будзь жа п'яненька,Радзі сем сыноў i дачушачку,Ой, не будзь жа старанька.— Ах, мой міленькі, ай, мойлюбенькі,Ўся ж няпраўдачка твая.Вып'ю чарачку-пазлачаначку,Мушу быць я п'яненька.Раджу сем сыноў і дачушачку,Мушу быць я старанька.* * *Наварыў брацец піва п'янага,A зазваў радню ўсю багатую.А па бедную ён i сам не йдзець,Ён i сам не йдзець i паслоў нешлець.А я бедная ды сама прыйшла,Занядбаная ды нязваная.Як багатыя на куце сядзяць,А як бедныя — ў канцы століка.Як багатыя, — яны п'юць, пяюць,А як бедныя, — горкі слёзы льюць.* * *А як выйду я за вароцечкі,Кругом чужа старана.А туды, сюды дзве дарожанькі,A ў мой сад адна.— Ай вы, сёстрачкі, вы сяструлечкі,Вы куды ідзіцё?— A ідзём жа мы у зялёны садМёд-гарэлку піць.— А як будзеце мёд-гарэлку піць,Успомніце пра мяне:А дзе ж тая сіраціначкаУ чужой старане?* * *A спіралася* бабровачкаЗ баброчакам:— Лацьвей табе, мой баброчака,А не мне.А ты палеціш на сіне мора,А я не.А ты будзеш купаціся,А я не.На беражочку страхаціся,А я не.A спіралаея млода ГанначкаЗ Іванькам.— А лацьвей табе, моймалойчыку,А не мне.А ты будзеш у роднай мамулькі,А я не.Цябе будуць паціхусенькуБудзіці,Мяне моладу выйдуць на вулкуСудзіці.* * *А я ў піpy была,З піру я дамоў прыйшла.А дома журбу знайшла.Свёкар па сянёх ходзіцьI ў руках бізун носіць.A мілы за ім ходзіць,Свайго татульку просіць:— Не бі жонку бізуном,Hi каляным рукавом,Не бі жонку цвярозую.Бярозка гібучая,Мне жонка балючая.Бярозка з макушкамі,А жонка з дачушкамі.Бярозка бяленькая,Мне жонка міленькая.Бярозка i з веткамі,А жонка i з дзеткамі.* * *Дзякуй тому х.юшку,Што нам зробіў пірушку.I ў ручачкі не хукаў,Малаточкам не грукаў.* * *А на дварэ шум-шум.— А хто едзіць?— Кум, кум.— А што вязець?— Акуні.— А для каго?— Для кумы.* * *А кум куме рад,Павёў куму ў вінаград:— Шчыпі, кума, ягодкі,Каторыя салодкі.Каторыя сладкі, —Для маёй маткі,Каторыя горкі, —Для маёй жонкі.* * *Кум не п'ець,Кум не п'ець,Кума не хочаць.A ў кумы пад пупамблыха шчакочаць.— Ты, кумок, галубок,Не будзь у граху,Паганяй у кумыПад пузам блыху!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики