* * *Бяроза з лістам, бяроза з лістамУсю восень гаварыла:— А мой лісточак,а мой зялёненькі,Ты ж мяне пакідаеш.— Нябось, бяроза, нябось, белая,Я цябе не пакіну.Я к табе вясной прыду,З табою шумець буду,Цябе зелянець буду.Дзяўчына з мамкаю, дзяўчыназ мамкаюУсю ночку гаварыла:— Дачушка мая, родная мая,Ты ж мяне пакідаеш.— Мамулька мая, зязюлька мая,Я цябе не пакіну,Я к табе ў госці прыду,З табою гукаць буду,Усё гора казаць буду.
* * *Цёмная ночанька, цемната,Дзе ж мая дзелася пекната?За табой, міленькі, за табойНе бачу сцежачкі за слязой.Масціла кладачку сем нядзель,Гасціла ў мамулькі адзін дзень.Масціла кладачку тры гады,Гасціла ў мамулькі на Дзяды.На вяселліка пазвалі,Чаркі гарэлкі не далі.Каб я ведала, не пайшла,Ці б я сабе работкі не знайшла?Я б за печкаю сядзелаI кудзелечку вярцела.
* * *Сакол на вылёцеСеў-паў на вароцях,Крыллікам махаючы,Пташачак збіраючы:— Ка мне, пташачкі, ка мне,Палечу я з ваміЎ шчырыя бары,Ў зялёныя садыПа шэрую зязюлечку.Іванька на выездзеСеў жа ён за столікам,Насовачкай махаючы,Дружыну збіраючы:— Ка мне, дружына, ка мне,Паеду я з ваміЎ вялікае сяло,Ў багатую хатуЯ па сваю Мар'ічку.
* * *Садавая яблынка зграбненькаНа ўзгор'ю стаяла.Белым цветам зацвіла,Тры яблычкі дала.Маладая ГанначкаУсю ночку не спалаДык дачушку даждала.Хоць набралася мукі,Ды пярэміць жа рукі.Хаць набрала гора,Прынясець вады з мора.
* * *Дзяўчынка маладая,Галоўка разумная.Пайшла яна на рыначак,Купіла кубачак мёду.Свякроўку прывітала,Работку папытала.— A йдзі, мая нявестачка,Ў крыніцу па вадзіцу,У клець па мучыцу.У сянёх даёначка,У хлеве каровачка.Вот твая работачка.
* * *Як заручалі, тады казалі,Што ў свата кароў многа.Як пайшла даіць,Адзін бык стаіць,I той не доіцца.Вазьму я быськуДы за пумпыську:А дай, быська, малака!
* * *Сарока па двару ходзіць,Золата ў хвасце носіць,А цешча зяця просіць:— Зяцёк мой, сыночак,Не ходзі ты ў шыночак,Дам табе чатыры бычкі,Не бі маёй дачкі,Пятую цялушачку,Не бі маю дачушачку.— Я тваіх бычкоў прап'ю,Я тваю дачку наб'ю.Зарэжу цялушачку,Наб'ю тваю дачушачку.
* * *А што за вечар, што загадзіначка настала.Наша малада па татулечку паслала.— А няхай жа мой татулечкапаслала,А няхай жа ён маю сялібу агледзіць.— А я прыеду, мая дачушка, начою,А я агледжу тваю сялібу з свячою.
* * *А добра, добра наша Мар'ічка чыніла,Што не хадзіла ў шчырыя бары ўарэшкі,Што не нарабіла сваёй радзінепасмешкі.Ай, добра, добра наша Мар'ічкачыніла,Што хадзіла ў зялёны лугі ў каліну,A пакрасіла ж яна ўсю сваю радзіну.